Негледзячы на папярэджанні, звароты прыродаахоўных арганізацый і рэкамендацыі экспертаў, урад Францыі вырашыў не працягваць далей мараторый на паляванне на вялікіх кулёнаў (Numenius arquata). Пасля гэтага пад час міграцыі і зімоўкі на тэрыторыі гэтай краіны і ў яе тэрытарыяльных водах ізноў можна будзе адстрэльваць да 6 тысяч гэтых кулікоў штогод.
Папярэдне абвешчаны мараторый на паляванне на гэты хутка змяншаючы колькасць па ўсёй Еўропе від кулікоў скончыўся 31 ліпеня. Урад абвесціў, што не будзе працягваць яго дзеянне, хаця нават спецыяльна створаная па ініцыятыве папярэдняга міністра навакольнага асяроддзя Камісія (камітэт) экспертаў для адаптацыйнага кіравання паляўнічымі відамі (Comité d’Experts sur la Gestion Adaptative), рэкамендавала працягнуць мараторый. Гэтае рашэнне французскіх уладаў, між іншым, супярэчыць абавязкам краіны паводле міжнароднага пагаднення па ахове водна-балотных відаў птушак (African-Eurasian Migratory Waterbird Agreement (AEWA).
Брытанскі траст водна-балотных птушак і ўгоддзяў WWT нядаўна даслаў новай міністарцы навакольнага асяроддзя Францыі афіцыйны ліст, у якім падкрэслівалася, што няма адпаведных навуковых пацверджанняў таго, што магчыма устойлівае паляванне на вялікіх кулёнаў.
Джэймс Робінсан (James Robinson), дырэктар па прыродаахоўным пытанням WWT, сказаў: "Мы вельмі расчарованы тым, што французскі урад дазволіў упаляваць да 6 тысяч вялікіх кулёнаў на працягу гэтага паляўнічага сезону, які адкрываецца 3 жніўня.
Гэтан рашэнне супярэчыць не толькі рэкамендацыям створанага пры урадзе экспертнага камітэту, але і міжнародным пагадненням, падпісаным гэтай краінай. Таму мы не можам з ім пагадзіцца і будзем актыўна выступаць супраць.
Мы верым у тое, што гэта чыста палітычнае рашэнне, якое ніяк не заснаванае на тым, што еўрапейскія папуляцыі вялікага кулёна працягваюць скарачаць сваю колькасць. І хаця мы не падвяргаем сумненню правы французскіх паляўнічых паляваць у сваёй краіне, любое паляванне павінна быць устойлівым, адбывацца ў адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі і законамі, якія створаны каб захаваць біяразнастайнасць. А як раз гэта не адносіцца да палявання на вялікіх кулёнаў у Францыі”.
У многіх краінах Еўропы (у тым ліку і ў Беларусі, прычым нашы кулёны мігрыруюць праз Францыю і зімуюць там) гэты від занесены ў нацыянальныя Чырвоныя кнігі. У апошнія гады ў некаторых краінах (напрыклад, у Польшчы і Вялікабрытаніі) адбываюцца спецыяльныя праекты па развядзенню віду ў інкубатарах і наступнаму выпуску птушанят у прыроду. Аднак маштабныя адстрэлы гэтых кулікоў пад час зімоўкі ў Францыі зводзяць ‘на нет’ усе падобныя намаганні па іх выратаванню.
Паводле www.wwt.org.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак вялікіх кулёнаў Аляксандра Эрдмана
На гэтую тэму:
НАШЫХ (І НЕ ТОЛЬКІ) ПТУШАК У ФРАНЦЫІ ЧАКАЮЦЬ ДОБРЫЯ ЗМЕНЫ?
Катастрафічнае змяншэнне колькасці многіх відаў птушак адзначана ў Францыі
ЗВЫЧАЙНЫЯ ВІДЫ ПТУШАК У ЕЎРОПЕ ПЕРАСТАЮЦЬ БЫЦЬ ЗВЫЧАЙНЫМІ
BRITISH BIRDS: ЛЕГАЛЬНАЕ ПАЛЯВАННЕ НА ПТУШАК У ЕЎРАЗВЯЗЕ І ЯГО ЎЗДЗЕЯННЕ НА ПАГРАЖАЕМЫЯ ВІДЫ
Як французскія гурманы з’ядаюць нашых рэдкіх птушак + VIDEO
Браканьеры на птушак затрыманыя на Сардыніі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ