Звычайныя віды птушак у Еўропе перастаюць быць звычайнымі

Еўрапейскі Савет па ўліках птушак (ЕВСС), выкарыстоўваючы Пан-еўрапейскую схему маніторынга звычайных відаў птушак (Pan-European Common Bird Monitoring Scheme) збірае дадзеныя па колькасці і яе трэндам для 170 відаў звычайных птушак нашага кантыненту. Усяго ў праграме удзельнічаюць 28 краін і вынікі гэтых улікаў за 1980-2016 гг цяпер апублікаваныя ў выглядзе невялікага буклету, pdf версію якога можна спампаваць ТУТ.

Са 170 відаў, у доўгатэрміновай перспектыве 52 віды птушак значна павялічылі сваю колькасць, 65 відаў зменшылі колькасць параўнальна значна і 1- вельмі значна, 46 відаў могуць лічыцца са стабільнай колькасцю. Яшчэ 6 відаў не дэманструюць выразнага трэнду і іх аднясенне да нейкай групы застаецца немагчымым.

Са 170 відаў, 168 уключаны ў т.зв. індыкатары звычайных відаў птушак (common bird indicators) для Еўразвязу і Еўропы. Два віды, кіпрская падкаменка (Oenanthe cypriaca) і кіпрская леска (Sylvia melanophorax) былі выключаныя з гэтага спісу з-за таго, што з’яўляюцца эндэмікамі Кіпра.

Калі параўнаць агульную колькасць усіх 168 звычайных відаў птушак, яна зменшылася на 15% у параўнанні з 1980-м годам. Звычайныя лясныя птушкі (34 віды) зменшылі сваю агульную колькасць на 6%, аднак найбольш катастрафічная сытуацыя з птушкамі сельгаспалеткаў  - 39 такіх відаў сталі менш шматлікімі на 57%!

За некалькі апошніх гадоў з-за паляванняў (у тым ліку легальных вясновых на Мальце), а таксама некарысных зменаў на асноўных месцапражываннях віду колькасць звычайнай туркаўкі (Streptopelia turtur) скарацілася настолькі значна, што МСАП (IUCN) з 2015 году змяніў глабальны ахоўны статус віду на “уразлівы” (Vulnerable).  

Супрацьлеглы прыклад – гэта чырвонагаловы каралёк (Regulus ignicapilla). Гэты лясны від ў апошняе дзесяцігоддзе павялічвае сваю колькасць, а, напрыклад, у Беларусі, значна павялічыў свой арэал на ўсход.

Дадзеныя па вялікаму дзятлу (Dendrocopos major), які распаўсюджаны ва ўсіх краінах, якія ўдзельнічаюць у схеме маніторынгу PECBMS акрамя Кіпра, кажуць пра тое, што колькасць віда ў Еўропе павялічваецца ў сярэднім на 1% штогод.

Паводле www.pecbms.info падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак самкі вялікага дзятла і самца чорнага дразда – Мікалая Верабхя

 

 

На гэтую тэму:

Еўропа паступова страчвае горныя віды птушак?

Кожны 5 від птушак у Еўропе рэдкі або пад пагрозай знікнення: сярод іх нырок-сівак і нават лыска!

Катастрафічнае змяншэнне колькасці многіх відаў птушак адзначана ў Францыі

Сорак гадоў самых вялікіх улікаў паказалі што змянілася з птушкамі ў Вялікабрытаніі

Малы грычун знікне ў Краіне Баскаў ужо ў бліжэйшыя гады?

British birds: легальнае паляванне на птушак у Еўразвязе і яго ўздзеянне на пагражаемыя віды

Упершыню з 1850-х у Еўропе афіцыйна прызналі знікненне яшчэ аднаго віду птушак

Вясновае паляванне на птушак застанецца на Мальце легальным?