Генетычнае параўнанне гарадзкіх папуляцый звычайнай пустальгі (Falco tinnunculus)

З пункту погляду генетыкі гарадзкія папуляцыі дзікіх відаў жывёл ёсць вельмі цікавымі для даследавання з-за таго, што ў іх адбываюцца складаныя працэсы, якія фарміруюць іх зменлівасць і ўнутраную генетычную структуру. Якая, ў сваю чаргу, ствараецца на падставе з’яўлення гарадзкіх папуляцый на тэрыторыі распаўсюджання віду.

Па-першае, дагэтуль застаецца невядомым уплыў гарадзкога асяроддзя на існуючыя ў ім папуляцыі дзікіх відаў. Ёсць меркаванні, што гарадзкія папуляцыі фрагментаваныя і ізаляваныя паміж сабой, як і ад папуляцый з па-за гарадоў.
Другі важны пастулат, звязаны з папуляцыйнай генетыкай відаў, якія распаўсюджаныя ў гарадах, ёсць залежнасць паміж папуляцыямі гарадзкімі і з-па за гораду: як адбываецца з’яўленне гарадзкіх папуляцый – ці гэта аднаразовы працэс, ці адбываюцца шматлікія спробы каланізацыі аднаго і таго ж гораду?
Якая існуе сувязь паміж папуляцыямі віду ў розных гарадах: ці каланізацыя адбываецца незалежна з гарадзкіх ваколіц ці на падставе “leapfrog” (жабіных скокаў), г.зн. што група асобін мігрыруе з адной гарадзкой папуляцыі і дае пачатак падобнай у іншым горадзе?
Якая сувязь паміж гарадзкой папуляцыяй і навакольнымі мясцінамі – ці гарадзкія папуляцыі ёсць ізаляванымі (т.зв. гіпотэза “гарадзкога востраву”), ці сістэматычна падмацоўваюцца асобінамі з па-за гораду?
Праведзеныя дагэтуль даследаванні папуляцыі пустальгі звычайнай (Falco tinnunculus) з тэрыторыі Варшавы, а таксама іншых гарадоў Польшчы і Еўропы, былі заснаваныя на аналізе мікрасатэлітарных маркераў. Вынікі не паказалі яўнага прыкладу залежнасці паміж рознымі гарадзкімі папуляцыямі віду, таму мы вырашылі выкарыстаць у даследаванні мітахандрыяльныя ДНК, якія дазваляюць паказаць залежнасць паміж генетычнай генеалогіяй (паходжаннем) гаплатыпаў і іх геаграфічным размяшчэннем. Даследаванні праводзіліся на аснове гіперзменлівага дамену регіону кантрольнага мітДНК.
Знойдзены быў высокі полімарфізм аналізаванай секвенцыі і вельмі малая колькасць агульных гаплатыпаў для розных гарадзкіх папуляцый віду. Аднак жа найчасцейшы гаплатып сустракаўся ва ўсіх прааналізаваных папуляцыях сакалоў. Аналіз генеалагічнай залежнасці паміж гаплатыпамі не паказаў ясна акрэсленай залежнасці паміж геаграфічным распаўсюджаннем гаплатыпу і яго пазіцыяй на генеалагічным дрэве.

Крыніца:
Buś-Kichman M., Rutkowski R., Rejt Ł., Janic B., Kűbler S., Kupko S., Minich A.. Zrơżnicowanie między miejskimi populacjami pustulki Falco tinnunculus  (L., 1758) szacowane na podztawie analiz DNA mitochondrijalnego. Streszcz. Ogólnopolska Konf. "Zwierzęta w życiu człowieka" oraz XX Jubileusz. Zjazd Polskiego Towarzystwa Zoologicznego. Szczecin 05-08.09.2011, - 2011 - p.14

Здымак гнездавой нішы з маладымі пустальгамі ў горадзе Дзьмітрыя Вінчэўскага
Падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by

НА ГЭТУЮ ТЭМУ:
ПАЛЯВАННЕ ЗВЫЧАЙНАЙ ПУСТАЛЬГІ (FALCO TINNUNCULUS) У Г.ГРОДНА І НАВАКОЛЛІ

Хуткія змены ў ізаляванай папуляцыі сцярвятніка
 

VI МЕЖДУНАРОДНАЯ ОРНИТОЛОГИЧЕСКАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ ПО СОКОЛООБРАЗНЫМ И СОВАМ СЕВЕРНОЙ ЕВРАЗИИ


 

Comments