У канцы студзеня – чарговы з’езд АПБ

Запрашаем сябраў АПБ і ўсіх жадаючых на XV з’езд “Аховы птушак Бацькаўшчыны”, які адбудзецца ў апошнюю суботу студзеня – 28.01.2012 г. у актавай залі Рэспубліканскага экалагічнага цэнтру Дзяцей і юнацтва (вул. Макаёнка, 8 (ля ст. м. “Маскоўская) у Мінску).

Праграма XV з’езда АПБ
8.30 – 10.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Пад час рэгістрацыі можна будзе заплаціць сяброўскія складкі за 2012 год.
 
Да пачатку з’езду і пад час перапынкаў можна будзе ўбачыць
у Гульнятэцы: Фотовыставу «В царстве Выгонощанского орла»
Стэнд праекту «Климат и биоразнообразие»
Стэнд праграмы «Зялёные школы»
Майстар-клас па вырабу керамічных сувеніраў з Птушкай 2012 году
Стэнды: выдавецтва «Рифтур», часопісаў «Родная прырода», «Веселый зоопарк»
Адправіць “Пошту АПБ”
 
у Выставачнай залі:
Выставу лепшых дзіцячых малюнкаў «Вялікі кулён – Птушка 2011 году” і прагаласаваць за лепшы малюнак па версіі гледачоў
Выставу найлепшых фотаздымкаў па версіі Журы «Птушкі ў аб’ектыве” і прагаласаваць за лепшы здымак па версіі гледачоў.

10.00 – 10.30. Адкрыццё З’езду. Вітальныя словы.
10.30 – 11.00. “Беларускія балоты - лёгкія Еўропы, - ў небяспецы.” - Аляксандр Казулін

11.00 – 11.15. “Прадстаўляем чорнага свіргуля— Птушку 2012 году”. - Васіль Грычык, Руслан Шайкін
 
11.15 – 11.30. Выбар Птушкі 2013 году з трох прапаноў: Удода, Гіля і Шэрай курапаткі 
 
11.30 – 12.00. Гадавая справаздача-2011 і план дзейнасці на 2012 г.  - дырэктар АПБ Віктар Фянчук
 
12.00 – 12.30. Справаздачы Старшыні АПБ, бухгалтара і Рэвізійнай камісіі.
12.30 – 12.45. Галасаванне за наданне звання  “ганаровы сябар АПБ” Мікалаю Гулінскаму, Фрэдэрыку Гушчы і Генадзю Міндліну. 
 
12. 45 - 13.00. Прадстаўленне кандыдатаў на вакансіі сябраў Цэнтральнага Савету і галасаванне.
 
13.00 – 13.10. Агульны здымак прысутных на з’ездзе..
13.10 – 15.00. Абед

15.05 — 15.20. Абвешчанне вынікаў выбараў у Цэнтральны Савет АПБ.
15.20– 17.00. Прэзентацыі:
“Птушкі і ЛЭП”.-
Ірына Самусенка.
“Балотная чарапаха: вывучэнне і захаванне.” – Сяргей Драбянкоў
“Захаванне праходных ласосяў у рэках Беларусі”- Віктар Рызеўскі.
“Развіццё сеткі захавальнікаў ТВП: вынікі і перспектыва” – Вольга Лукшыц.
“Устойлівае кіраванне беларускімі балотамі – досвед праекту “Клімат і біяразнастайнасць” –  Уладзімір Малашэвіч, Ірына Вайцеховіч. 
 «Зялёныя школы» — праграма для школьнікаў і настаўнікаў".  – Лідзія Пшаніцына.

 
17.00 – 17.30. Уручэнне прэміі АПБ імя Канстанціна Тызенгаўза за 2011 год.
Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсаў і спаборніцтваў АПБ.
17.30 – 18.00. Прыняцце Рэзалюцыі і закрыццё з’езду
 
19.00. Урачыстая вячэра (па папярэдняму запісу і аплаце)

На З’ездзе адбудуцца выбары ў Цэнтральны Савет у сувязі са сканчэннем паўнамоўтваў двух яго сябраў: А. В. Абрамчука і А. В. Казуліна. Цэнтральны Савет сваім рашэннем вылучыў наступных кандыдатаў на гэтыя пасады:  Г.А.  Захарава (Віцебск),  А. І. Кальчанка (Кобрын), І. Э. Самусенка (Мінск).
Таксама згодна з п.5.8. Статута АПБ кандыдатуры сябраў ЦС для галасавання на З’ездзе могуць быць вылучаны не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права*. У гэтым выпадку намінацыі на гэтыя пасады з боку сябраў АПБ павінны быць атрыманы Сакратарыятам не пазней за 26 студзеня 2012 г., каб падрыхтаваць працэдуру галасавання.
* Актыўнага выбарчага права не маюць асобы, якія не дасягнулі 16 гадоў, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства.


Пасля З’езду адбудзецца ўрачыстая вячэра (для сяброў АПБ, якім ужо споўнілася 18 год). Таксама маецца магчымасць пражывання ў гасцініцы РЭЦДЮ. Кошт вячэры складае 100 000 руб. Кошт аднаго месца ў гасцініцы – 22 000 руб.
Калі ласка, паведаміце ў Сакратарыят да 15 студзеня:
 калі Вы жадаеце прыняць удзел ва ўрачыстай вячэры (пры гэтым удакладніце, ці маеце якія-небудзь засцярогі да пэўнай ежы, напрыклад, прытрымліваецеся вегетарыянства альбо маеце аляргію)
 калі Вам патрабнамесца ў гасцініцы
Тэлефоны Сакратарыята (кантактная асоба – Ціхно Кацярына)
 (017) 263-06-13(029) 101-68-87 velcom(029) 223-06-13 МТС
info@ptushki.org

Здымак з мінулагодняга з’езду Дзьмітрыя Вінчэўскага