Філіпінскі фермер забіў і з’еў … арла-малпаеда

Актывісты аховы прыроды ў Філіпінах абураны вельмі мяккім прысудам для мясцовага фермера, які забіў і з’еў адну з самых рэдкіх птушак на Зямлі – філіпінскага арла-малпаеда (Pithecophaga jefferyi).

У мінулы чацвер суддзя выдаў прысуд фермеру заплаціць 100.000 pesos ($2.300) штрафу – гэта першы выпадак прымянення прыродаахоўнага закону, прынятага ў 2001 годзе.


26-ці гадовы вясковец застрэліў і з’еў філіпінскага арла яшчэ ў 2008 годзе. Сённяшнія аценкі папуляцыі гэтага глабальна пагражаемага віду птушак кажуць пра менш, чым 250 дарослых птушак. Філіпінскі арол-малпаед з’яўляецца нацыянальнай птушкай Філіпін. Паводле закону гэтай краіны, забіццё віду, якому пагражае знікненне, можа прывесці да турэмнага зняволення да 12 год, штрафу, або і першага, і другога.


Прыродаахоўныя актывісты ўражаны неадпаведна мяккім прысудам. Яго негатыўныя вынікі растлумачыў Дэнніс Сальвадор (Dennis Salvador), прэзідэнт Philippine Eagle Foundation, які сказаў, што “страчана магчымасць даслаць важную вядомасць браканьерам. Мы лічым прысуд патэтычным. Забойца проста злёгку атрымаў па руках.”
Ахова нацыянальнага парку знайшла парэшткі арла, які быў вырашчаны ў няволі і выпушчаны ў дзікую прыроду ў 2006 годзе, дзякуючы адмысловаму перадатчыку. Праграма па размнажэнні арлоў у няволі і наступнага выпуску іх у прыроду існуе апошнія 20 год у горадзе Davao на востраве Mindanao.


Фермер на судзе прызнаўся ў забойстве арла, якога з’еў разам з сябрамі, але дадаў, што ён не ведаў, што птушка мае пагражаемы статус. Яго адвакат не пагадзіўся з прысудам і будзе падаваць апеляцыю ў суд больш высокага ўзроўню.


Здымак з www.rawstory.com
Паводле www.news.bbc.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі для www.birdwatch.by
 

Comments

Интересно с этим комментарием получилось. Если бы Дима не ответил, я бы считал, что Вы имеете ввиду "не ужываць малпаеда" в смысле не употреблять в пищу... А он взял и съел.  

 па нейкiх сваiх фiлiпiнскiх забабонах фiлiпiнцам у якi-та момант надта не спадабалася, што свет завет iх улюбёнага арла "малпаед." I мiжнародная грамада пагадзiлася з гэтым, пасля дыскусiй i кiпежа, аднак. Нiчога мне прапановываць ня трэба: кансенсус - "фiлiпiнскi арол," што i было ужыта у нататке

Думаю, што філіпінцы нас не чытаюць, таму і не пакрыўдзяцца. Арол сапраўды есьць малпаў - з гэтым нічога не зробіш, таму і называць яго так лагічна і, напэўна, правільна.

The Philippine monkey-eating eagle is well named for its preference for eating monkeys, particularly macaques.

Вы што, пакрыўдзіліся замест філіпінцаў?:)

Ці хочацца абмеркаваць няправільныя (на Ваш погляд) назвы птушак?

Я лічу, што вельмі добра, калі для птушак аднаго сямейства з розных радоў ужываюцца розныя родавыя назвы. Не заўсёды гэта атрымалася, але для кугакавак = Strіx - так, атрымалася. І назва беларуская вельмі ўдалая.

А каб сцвярджаць, што яны "ніколі не закугакаюць колькi б нe выпiлi, цi не з'елi, малпау, цi мышэй", трэба спачатку паспрабаваць гэта зрабіць з усімі кугакаўкамі.

Дарэчы, на Філіпінах жывуць два эндэмічных віды арлоў:

Pithecophaga jefferyi
Spizaetus philippensis


Таму абодва яны "філіпінскія".

 мне не па нраву неувага да мiжнародна прызнанага капрыза фiлiпiнцау (беларусау, бутанцау, ...) i падход 'ужываем афiцыйныя назвы так, як НАМ падаецца верным'

Што да эндемiчных арлоу, то яны завуцца Philippine Eagle i Philippine Hawk-eagle (не вазьмуся перакладаць на беларускую)

 

Ясна, я і раней гэта зразумеў.

У беларускай мове афіцыйна прынятыя навуковыя назвы толькі эўрапейскіх відаў птушак. Яны выкарыстаны ў палявым вызначальніку "Птушкі Еўропы" (2000). Ўсе іншыя могуць перакладацца так ці інакш - у залежнасьці ад перакладчыка. Я гэты артыкул перакладаў не для філіпінцаў, таму не меў і не маю намеру іх абразіць. Філіпінскі арол-малпаед сапраўды харчуецца макакамі= малпамі. Таму ён у адрозненьне ад яшчэ аднаго філіпінскага арла (шуляковага) так і перакладзены. 

Дарэчы, а пры чым тут кугакаўкі? Тут які міжнародны ці нацыянальны кансенсус парушаны? За каго крыўдна?

лёгiка такая - павiнна быць павага да афiцыйных назвау, мясцовых, цiнтернанацыянальных. ведаючы, что малпаед - назва неафiцыйная i не надта палiткарэктная, адзiн дыскутант працягвае настайваць, што яе павiнна (цi магчыма) ужываць. ён прыводзiць лацiну у арыгiнале, каб не было сумневу, i прызнаець, што другi мясцовы "арал" зусiм i не арол. мауляу, "малпаед" малпау жарэ, таму i можна. другi дыскутант, ужываючы той жа падыход, гаворыць, што Strix'ау, асаблива тых, якiя не кугакаюць i якiх спрадвеку звалi завуць "совамi" (як i мноства людзей звало i завець Pithecophaga малпаедам) можна так i зваць, сава. але ж гэтую апошнюю, саркастычныю у асноуным прапанову, першы дыскутант не лiчыць слушнай.

Шануючы апошнiя дасягненнi фiлагенэтыкi, нехай жыве "белы пугач..."

Пра логіку я Вам ужо адказваў: калі ёсьць магчымасьць даваць розныя родавыя назвы ў беларускай мове на розныя родавыя назвы ў лаціне, то гэта тое, да чаго трэба імкнуцца. Таму на розныя родавыя назвы філіпінскіх арлоў, у ідэале маем розныя родавыя назвы ў беларускай: адзін - філіпінскі "арол-малпаед", другі - філіпінскі "шуляковы арол".

А белы пугач няхай жыве і гадуецца - я не супраць.