Дакументацыйныя здымкі
Хаця большасць маладых чаек-рыбачак (Larus ridibundus) выляцелі з гнёздаў параўнальна даўно і ліняюць з карычневых птушанят спачатку ў карычне-белых, а потым і ў амаль зусім белых чаек, ёсць і больш познія птушаняты. Яны выляцелі не так даўно і ўсё яшчэ ўпэўненыя і спадзяюцца, што дарослыя чайкі павінны іх карміць.
Адну такую я і сустрэў на Нёмане - яна пастаянна плавала кругамі вакол дарослай чайкі і пісклявым голасам прасіла яе карміць.
Дарослая рабіла выгляд, што не заўважае яе, але потым яўна нервавалася і пачала пераступаць з нагі на нагу. Карміць прасіцельніцу яна яўна не збіралася, бо і не мела чым. І паступова маладая пачала крычаць цішэй і не так упэўнена, але плаваць не перастала.
Нёман у Гродна, 05-08-2020
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ