Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

І канаплянкі загараюць

Перад т.зв. старым мастом я пачуў знаёмую пераклічку канаплянак (Carduelis cannabina) і вырашыў пачакаць - можа атрымаецца іх паздымаць.

Здымкаў гэтых птушак у розных ракурсах за вясну і лета я зрабіў ужо сотні, але нейкі час перад гэтым іх не бачыў і вырашыў паспрабаваць паздымаць яшчэ. І не дарма.

Адна з птушак - другую я не бачыў да іх адлёту - спачатку сядзела на гранітным парапеце, а потым пачала выбіраць невялікія месцы амаль без расліннасці. Паспрабавала два, але нешта там ёй не спадабалася і прыпынілася яна толькі ў трэцім. Я думаў, што яна шукае адкрыты пясок каб "пакупацца" у ім. Але аказалася, што яна хоча ... пазагараць!

Для чаго (вераб'іныя) птушкі загараюць, я падрабязна пісаў ТУТ, таму не буду паўтарацца.

Канаплянка прысела і расставіла пер'е так, як ёй было трэба, пад сонца. Працягвалася гэта каля хвіліны,потым яны адляцелі з другой птушкай (з пАры?), якая ўвесь час была недзе побач. 

Зразумела, што птушкі ў такім безабаронным становішчы не могуць доўга адчуваць сябе бяспечна, таму і сонечныя ванны прымаюць нядоўга. А можа для правітаміна D каб ператварыцца ў вітамін і не трэба?

Гродна, 13-08-2020

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі