Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Рудахвосткі-чарнушкі і другі вывадак

Як рудахвосткі-чарнушкі (Phoenicurus ochruros) кормяць свой першы вывадак я гэтым летам прапусціў.  Маладых чарнушак навокал ужо шмат і ўсе яны (даўно) палююць самастойна. Але ўчора пашанцавала ўбачыць і паздымаць птушанят яўна з другога вывадку, прычым 'птушанят' можа быць і няправільна, таму што насамрэч адначасова я бачыў толькі аднаго - можа ён і быў адзін?

Малы ўжо добра лятаў, таму часам вылятаў на адкрытыя месцы і сядаў на агароджу насупраць мяне, а часам знікаў за ёй.

Самка, якая яго карміла, сядала параўнальна высока і калі палявала на насякомых, злятала з прысады ўніз на адлегласць да 15 метраў і там завісала невысока над нізкай расліннасцю амаль як пустальга, кідалася ўніз і потым вярталася на прысаду з зялёным вусенем ці якім-небудзь імаго насякомага ў дзюбе.

Малы - як робяць і іншыя птушаняты абодвух відаў рудахвостак - пры набліжэнні самкі з ежай пачынаў рэзка, гучна і высока трашчаць: "Зззее-ЗЗЗЕЕЕ" , атрымліваў сваю порцыю і звычайна сціхаў. Але адзін раз працягваў ззекаць, толькі ціхенька і не так рэзка - напэўна, застаўся галодным і нагадваў, што яго трэба карміць яшчэ.

Самка ж прылятала з ежай нячаста і тады малы паляваў сам - непаспяхова на мурашоў, якія бегалі пад лапамі і паспяхова на вялікага павука (гл.здымкі ніжэй) - зляцеў за ім на нейкі выступ, схапіў і потым спрабаваў забіць, стукаючы яго аб агароджу, але хутка вырашыў, што можна з'есці і жывога і праглынуў так.

Гродна, 24-06-2021

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

 

Каментары

Напэўна для надзейнасці, што здабыча нікуды не адляціць-не ўцячэ калі збярэшся праглынаць)

Зімародкі, напрыклад, таксама б'юць рыбу галавой ад галіну ці камень з размахам і часам з адцягам так, што сапраўды страшна.

 

 

А можа гэта пазасталая з іх Радзімы адаптацыя такім чынам здабываць нейкіх небяспечных безхрыбетных тыпа сальпуг ці скалапендраў, бо тых так проста жывымі не праглынеш. 

 

Файны момант! Такое трэба на відэа здымаць, на здымках усе нюансы не пакажаш.

Так, міжземнаморскі па паходжанні від, у нас першыя, здаецца, толькі ў 1930-я гады адзначаны, ну і за наступныя гадоў 50 каланізавалі ўсю Беларусь, а можа нават і хутчэй.