Шэрая варона: гульня з дубчыкам

Пасля таго, як наш бераг Нёмана быў выпілены ад кустоў і дрэваў, а спіленае вывезена на звалку, шэрыя вароны першымі праверылі, што там засталося. Аднак нічога спажыўнага яўна не знайшлі і хутка пераляцелі ў больш перспектыўныя на знаходжанне ежы месцы.

І вось сёння ўвечары я ўжо падумаў, што адной з варон пашчасціла – яна схапіла там з зямлі доўгую і тонкую костку, за ёй кінуліся даганяць іншыя вароны, але яна села на адзін з вулічных ліхтароў і тут аказалася, што гэта ніякая не костка, а .. кавалак галінкі, ці дубчык)

птушка

Дубчык быў яўна добрага памеру для гульні, якой адразу і занялася варона – найперш яна адарвала два кавалачкі кары, якія на ім заставаліся, ну а потым пачала круціць у дзюбе і пераварочваць так, каб адзін з канцоў акуратна расчапіць ударамі дзюбы:

птушка

 

Ці з дубчыка атрымалася б прылада, ці варона проста трэніравалася-гуляла з ім я так і не даведаўся, таму што дубчык пад час адной з маніпуляцый з ім упаў і варона амаль адразу страціла да яго цікавасць.

 

На гэтую тэму:

Шэрая варона, якая 'адкрыла' бяззубку

Шэрая варона: Хто ўдод?

Шэрыя вароны: гняздо на масту і дрот для яго

Шэрыя вароны: інавацыя ці памылка?

 

Каментары