Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Крапіўнік на вясновых разлівах

крапіўнік

Дакументацыйныя здымкі

Сапраўдная, цёплая вясна толькі пачыналася і крапіўнікі (Troglodytes troglodytes), якія зімуюць на беразе Нёмана, не спяшаліся адлятаць са сваіх зімовых тэрыторый. Вось адзін з іх выляцеў з пад кустоў і пачаў амаль адчайна трашчаць - хутчэй за ўсё на суседа, які перасёк 'мяжу', але якога я так і не ўбачыў:

Гаспадар тэрыторыі яўна хваляваўся, трашчаў амаль без перапынку і пералятаў з галінкі на галінку сярод хмызняку і нават сядаў на адзінае дрэўца, якое камунальшчыкі заставілі пасля знішчэння ў пойме амаль любой расліннасці пазамінулай восенню.  Але праз нейкі час супакоіўся, перастаў 'крычаць' і заняўся тым, для чаго і была яму патрэбна гэтая тэрыторыя, якую ён так зацята бараніў - пачаў шукаць ежу, дробных безхрыбетных. Спачатку сярод расліннасці нізка над зямлёй сярод кустоў вярбы, а потым заўважыў, што зусім побач з яго хмызнякамі і дрэўцам вясновая вада разлілася на беразе і тонкім слоем пакрыла нізкую траву. 

Месца было адкрытае, без нават нізкай расліннасці за якую можна было б схаваца, але на паверхні вады было столькі дробных насякомых, а вада была настолькі плыткай, што крапіўнік затрымаўся там на некалькі хвілін, пераскокваючы з месца на месца і збіраючы ежу. Спачатку ён стараўся перамяшчацца, сядаючы накарані і іншыя невысокія прысады на д вадой, а потым і наўпрост на ваду. Здалёк ён мне нагадваў мікра-чаротніцу - настолькі падобна выглядаў яго сілуэт і некаторыя рухі на адкрытай вадзе)

"Вясна стварае новыя магчымасці, трэба толькі не баяцца пачаць імі карыстацца" - падумаў я і парадаваўся за смелага крапіўніка. А наступным ранкам выпаў глыбокі снег. Але і я, і крапіўнік не сумняваліся - Вясна сваё возьме)

Гродна, 09-03-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі