Гэтага шпака (Sturnus vulgaris) з нечым дзіўным у дзюбе я заўважыў за сваім вакном. Хутка стала зразумела, што ён трымае кавалак цэлафану і не збіраецца яго выкідваць, а наадварот, панясе ў гняздо.
Прыкладна праз 10 хвілін сытуацыя паўтарылася амаль у тым самым месцы, толькі зараз шпак ужо трымаў у дзюбе кавалак ліста чырвонага (амерыканскага) дуба і хутчэй выпадковую зялёную травінку. Хутчэй за ўсё гэта была тая самая птушка. І яна зноў аднесла высцілку для гнязда ў дупло ці хутчэй у нейкую шпакоўню побач.
І я задумаўся - чаму птушкі выкарыстоўваюць для будаўніцтва і высцілкі гнёздаў штучныя матэрыялы і лісце раслін-інтрадуцэнтаў? Магчыма таму, што калі гэтыя матэрыялы змаглі ў непашкоджаным выглядзе застацца пасля зімы, яны выдатна пасуюць для выкарыстання там, дзе ад іх патрабуецца тое ж самае - трываласць?
Гродна, 18-04-2023
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ