Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:harrier@tut.by па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: harrier@tut.by

Шпакі: Калі спяваў не дарма

шпак

Дакументацыйныя здымкі

Шпакі (Sturnus vulgaris) - адны з нямногіх нашых птушак, якія могуць спяваць і з прысады, і на зямлі, і робяць гэта вельмі часта. Таму тое, што адзін са шпакоў ужо некалькі хвілін, седзячы на адной з галінак невысокага дрэва спяваў за нашымі вокнамі, мяне зусім не здзівіла. Але вось тое, што адбылося потым - так.

Да яго падляцела другая птушка, якая наступіла яму на лапу і аказалася ...самкай. Самец не стаў чакаць на другое і больш яўнае запрашэнне да капуляцыі, запрыгнуў самцы на спіну і трымаючыся дзюбай за пер'е на яе галаве, за долі секунды зрабіў што было трэба. Пасля чаго адляцеў, а самка засталася на некалькі секунд, каб прывесці сябе ў парадак, а потым адляцела і яна. 

Значыць, самец спяваў не дарма.

Гродна, 18-04-2023

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі