Дакументацыйныя здымкі
Заканчэнне. Пачатак фота-гісторыі ТУТ і ТУТ.
Калі і ёсць справядлівасць у Свеце, то яўна яе не трэба чакаць тут і цяпер. А вось агулам, на працягу нейкага часу, можа яна i атрымаецца, праявіць сябе. Пра гэта напэўна ведаюць птушаняты вясковай ластаўкі (Hirundo rustica), якіх і пасля вылету малых з гнязда працягваюць карміць бацькі. У папярэдняй фота-серыі пра той самы вывадак добра бачна, што мама корміць два разы запар тое самае, першае з левага боку птушаня. А ў гэтай фота-серыі бачна, што тая ж мама корміць тры разы запар першае з правага боку птушаня)
Таму як дарослыя ластаўкі выбіраюць каго карміць у гэты раз, а каго ў наступны калі ўсе птушаняты просяць ежу штораз, для мяне застаецца загадкай.
Гродна, 19-07-2023
Аўтар – Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ