Яшчэ здалёк убачыў сінюю сініцу (Cyanistes (Parus) caeruleus), якая ўвіхался на кусце вярбы на беразе Нёмана і нешта ў ёй мяне здзівіла, нешта было не так. Калі ж навёў на яе фотакамеру, усё стала зразумела - птушка цікавілася найперш 'коцікамі'-кветкамі вярбы, якія ўжо расквітнелі. Яна адрывала цёмна-карычневыя лісцікі, якія прыкрывалі квяточныя пупышкі пад час час іх развіцця і хутчэй за ўсё шукала насякомых, якія маглі там хавацца:
Ну і з-за гэтага ўся пярэдняя частка галавы вакол дзюбы была ў яе ў жоўтым пылку, які па колеру замест белага супаў з жоўтым пер'ем ніжэй і таму падавалася, што жоўтага пер'я ў яе зашмат. Гэта і кідалася ў вочы нават здалёк.
Тэарэтычна сінічка магла б так і апыліць некаторыя кветкі вярбы, што стала б цікавым для нашых шырот прыкладам мутуалізму - узаемакарыснага ўзаемадзеяння птушак і раслін. Ціпа калібры, толькі без спажывання нектару.
Гродна, 23-03-2026
Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ