Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Вялікія дзятлы: бабёр і другое дупло

вялікі дзяцел

Заканчэнне. Пачатак гісторыі ТУТ

У самым пачатку красавіка, калі я прыйшоў паглядзець на пераважна дзікі ўчастак Гараднічанкі, туды ўжо перасяліўся бабёр (Castor fiber). І акрамя адной вярбы, якую заваліў і абгрызаў без праблем, другая не далася так проста, бо трэснула пад час падгрызання і зламалася яўна вышэй, чым планавалася. Найгорш для бабра было тое, што і зламанае дрэва не ўпала, а завісла на іншым і так трымалася.

Калі я троху пазней знайшоў вярбу, у якой пара вялікіх дзятлаў (Dendrocopos major) выкоўвала сабе дупло, то не звярнуў увагу, што яны рабілі яго як раз у тым дрэве, на якое абапіралася недагрызенае бабром. Хутчэй за ўсё пазней яны скончылі яго і адклалі ў ім кладку, але вывесці птушанятаў там не атрымалася - прыкладна праз 2 тыдні бабёр нарэшце атрымаў у сваё распаражэнне не толькі падгрызеную і завсілую вярбу, але і тое дрэва, на якім яна трымалася - яны упалі разам. І разам з дуплом і кладкай дзятлаў.

І калі я прыйшоў туды на прыканцы красавіка, дзятлы выкоўвалі сабе іншае, другое дупло ў іншай высокай вярбе на беразе рэчкі:

 

Ці атрымаецца ў іх вывесці птушанят гэтым разам?

Гродна, 29-04-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі