Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Звычайныя рудахвосткі, якія (амаль) не спяваюць

звычайная рудахвостка

Хаця сваю першую сёлета звычайную рудахвостку (Ph. phoenicurus), надзвычай яркага на фоне зялёнага лісця самца, я убачыў больш за месяц таму праз вакно кватэры, сфоткаць яго не паспеў. І пасля гэтага наступная магчымасць зрабіць гэта здарылася толькі праз тры тыдні - самец спяваў у вядомым мне па мінулых гадах месцы паміж старымі драўлянымі дамамі не так ўжо далёка ад парта (гл. першы здымак). 

Аднак я паспеў падыйсці туды і зрабіць толькі два здымкі - птушка з вяршыні слупа чамусьці зляцела і схавалася ў густым лісці явара ў некалькіх метрах ад месца спеваў.  Пакуль я разгублена стаяў і думаў што мне рабіць далей, літаральна за некалькі секунд 'набеглі' хмары і пачаўся спачатку павольны, а потым і споры лівень. І прычына паводзін рудахвосткі стала зразумелай...

Праз тры дні я зноў быў побач з гэтым месцам, але перш чым праверыў яго (самца рудахвосткі там больш не пачуў і не ўбачыў), прыкладна на гадзіну 'застрял' пасярод рэштак старага сада паміж жылымі дамамі савецкага часу. І там выразна спявалі як мінімум два самцы рудахвостак, але першай я ўбачыў і зняў ... самку (гл. два першыя здымкі пад тэкстам). 

Самцоў я таксама там знайшоў, але іх спевы былі настолькі кароткімі і падаліся мне выпадковымі, што я не паспяваў да іх на гукі і быў вымушаны чакаць, бачыць і здымаць толькі дзякуючы візуальнаму кантакту. Візуальны кантакт атрымліваўся і ў суседніх самцоў - яны часам ганялі адзін аднаго недзе каля межаў іх гнездавых тэрыторый. З таго, дзе я бачыў ярка-аранжавых спераду птушак, іх тэрыторыі былі параўнальна вялікімі - яны сядалі на разнастайных прысадах ў дзесятках метрах навокал дзе б я не стаў у садзе. Але чаму не хацелі спяваць ні ў гэтым месцы, ні ў іншых (дзе я іх бачыў у папярэднія гады), я не зразумеў.

12 і 15-05-2026, Гродна

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі

Працяг будзе