Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Апошнія амялушкі

амялушка

Як пазней аказалася, гэта было маё апошняе назіранне амялушак (Bombycilla garrulus) у гэтым сезоне - пазней я іх яшчэ чуў двойчы, але ўжо не бачыў. І гэтае апошняе назіранне дазволіла мне ўбачыць тое, што я раней, за сотні сустрэч з гэтымі цудоўнымі птушкамі з поўначы, ні разу не назіраў. 

Спачатку мы сустрэлі прыкладна 50 амялушак - яны прыляцелі на адну з высокіх таполяў з амялой на высокім беразе Нёмана на самым ускрайку в.Дарошавічы. Я ўжо збіраўся паздымаць іх там, але птушкі ля амялы доўга не затрымаліся і хутка  адтуль пераляцелі некуды ўздоўж ракі ў бок вёскі. Мяне ўзрадаваў сам факт сустрэчы з імі ў сярэдзіне нашай вясны, бо хаця ў асобныя гады можна сустрэць у нас амялушак і да па паловы мая (адлятаць на гнездаванне ў тайгу ім няма чаго спяшацца), адбываецца гэта далёка не штогод. З берага мы назіралі і іншых цікавых птушак і даволі хутка забылі пра паўночных гасцей.

Але калі пераехалі і прыкладна ў цэнтры вёскі зноў пайшлі на бераг ракі, над намі праляцелі (хутчэй за ўсё) тыя ж птушкі і селі на навакольных дрэвах у былым скверыку. Колькі гадоў таму скверык тут быў нашмат большы, але дзякуючы амялушкам усе высокія і не такія ўжо старыя таполі аказаліся проста аблепленыя кусцікамі амялы, многія пачалі сохнуць і памёрлі і сельсавет вырашыў спілаваць іх. На пазасталых дрэвах ужо не было бачна амялу, а хутка я не тольк ўбачыў, але і змог сфоткаць што амялушкі рабілі на іх - палявалі на насякомых (гл. здымкі ніжэй). І хаця птушкі сядзелі распарошана, але калі нехта з іх вырашыў ляцець далей, даволі дружна адляцелі ўсе. Да сустрэчы ўвосень!

Гродзенскі р-н, 13-04-2026

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі