Во второй декаде августа был в Столинском районе и сфотографировал несколько птичек. Но определить однозначно, даже с определителем, не смог. Помогите, пожалуйста.
В форум добавить фото не смог. Какая-то несовместимость программного обеспечения. Поэтому выкладываю здесь.
Видео большого подорлика можно посмотреть здесь -
http://youtu.be/yu2DH54wwK8
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Каментары
Harrier - 07.11.2012 - 16:03
Першы, другі здымкі - шэрая
Першы, другі здымкі - шэрая валасяніца = Muscicapa striata- харaктэрны сілуэт, афарбоўка з нешматлікімі і невялікімі цёмнымі плямкамі на грудзях, на другім здымку добра бачныя валосападобныя пёры ў аснаваньня дзюбы, за што птушкі і атрымалі сваю беларускую назву.
Пасярэдзіне самец стрынаткі-чаротаўкі ў зімовым уборы Emberiza schoeniclus. Тоўстая і кароткая дзюба, агульная афарбоўка, цёмнае паўкола на горле (у самкі яго не будзе).
На апошнім здымку самая цікавая птушка - вялікі арлец Aquaila clanga або яго гібрыд з малым арляцом. Вялікі арол з раўнамерна цёмным апярэннем зьнізу і 7 доўгімі махавымі першай ступені (у малога павінна быць 6). Калі ласка, напішыце дату і месца гэтага здымку і дадайце больш фотак гэтай птушкі.
Пячуравак на пазасталых здымках мне трэба глядзець з вызначальнікам, таму адкажу пазьней.
Harrier - 07.11.2012 - 16:50
In reply to Першы, другі здымкі - шэрая by Harrier
На трэцім і перадапошнім
На трэцім і перадапошнім здымку - пячураўка-ценькаўка Phylloscopus collybita: раўнамерна-жоўтаватая пуза, цёмная палоска праз вока і цёмна-шэрыя ногі.
На цэнтральным - самка чарнагаловай лескі Sylvia atricapilla - агульная цёмна карычневая афарбоўка верху цела і светла-карычневы ніз, больш яркая "шапачка" на галаве, хаця на здымку і не вельмі выразна бачная, але заўважная.
Iouri - 07.11.2012 - 22:36
In reply to На трэцім і перадапошнім by Harrier
Большое спасибо, Harrier! По
Большое спасибо, Harrier!
По определителю никогда бы не признал черноголовую славку. А большого подорлика принимал за луня. Правда большой размер птицы смущал.
Я добавил две фотографии подорлика. Качество плохое. Слишком высоко парил. А фотографии были сделаны 23 августа 2012 г. в Столинском районе, примерно в 8 км восточнее ж/д станции Припять (две остановки от Лунинца на юг), рядом с р.Припять. Было две птицы. Иногда они сидели на вершине дуба, но чаще парили высоко в небе. Наблюдал я их несколько дней и всегда они были примерно в одном и том же месте.
Harrier - 07.11.2012 - 23:32
In reply to Большое спасибо, Harrier! По by Iouri
Вам дзякуй за тое, што не
Вам дзякуй за тое, што не баіцеся пытаць. Разам яно лягчэй дакапацца да правільнага вызначэньня. Між іншым і для гэтага ствараўся сайт.
Спасылку на Вашы фоткі і дадзеныя дашлю адмыслоўцам па вялікаму-маламу арляцу. Дата назіраньняў даволі позьняя, а можа і месца для іх будзе невядомым, ды і ўвогуле цікава будзе атрымаць каментары.
Harrier - 08.11.2012 - 00:43
In reply to Вам дзякуй за тое, што не by Harrier
Самыя вялікія спецыялісты па
Самыя вялікія спецыялісты па арляцах з Беларусі і Польшчы Валеры Дамброўскі і Ян Лёнтковскі напісалі, што гэта не малы арлец і больш рысаў на здымках за тое, што гэта вялікі (а не гібрыд).
svyat08 - 08.11.2012 - 21:30
In reply to Самыя вялікія спецыялісты па by Harrier
Ці ёсць якія яшчэ каментары
Ці ёсць якія яшчэ каментары ад спецыялістаў? Мне было б цікава даведацца пра тое новае, альбо ўжо вядомае гэта месца.
Harrier - 08.11.2012 - 22:54
In reply to Ці ёсць якія яшчэ каментары by svyat08
Месца гэтае ўжо было вядомае
Месца гэтае ўжо было вядомае і прыкладна належыць самцы вялікага і самцу-гібрыду.