2-я гнездавая ніша :: Nest II
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-я самка / 1st female: 02-04-2025 Новая самка / new female: 02-05-2025 |
04-04-2025 (?) 05-05-2025 |
07-05-2025 |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
Нам можна дапамагчы, пералічыўшы любую разумную суму грошай у беларускіх рублях на картку 5326 5800 0280 3291 , або на мабільны нумар +375 445 402691 (А1).
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Harrier - 08.05.2025 - 23:23
Самка спачатку лягла спаць…
Самка спачатку лягла спаць на яйках, але цяпер яўна перасунулася ў бок як мін ад аднаго з іх:
Harrier - 08.05.2025 - 17:37
Самец падмяняе самку на…
Самец падмяняе самку на яйках пакуль тая есць прынесную ім здабычу, але добра сесці ў яго атрымліваецца далёка не адразу, а потым, калі самка вярнулася, ён нейкі час не хоча саступіць ёй месца.
Harrier - 08.05.2025 - 16:26
Самка шчыльна наседжвае яйкі…
Самка шчыльна наседжвае яйкі, таму хутчэй за ўсё першымі вылупяцца амаль адначасова 3-е птушанят.
Burry - 08.05.2025 - 13:10
Интересно, что в первом…
Интересно, что в первом гнезде делается.
Harrier - 08.05.2025 - 15:07
In reply to Интересно, что в первом… by Burry
Ужо кормяць птушанят па…
Ужо кормяць птушанят па словах АМ.
Harrier - 07.05.2025 - 21:27
Самка села абаграваць яйкі…
Самка села абаграваць яйкі нанач.
Harrier - 07.05.2025 - 19:27
Ну і вось, яйка ўжо 3!
Ну і вось, яйка ўжо 3!
Harrier - 07.05.2025 - 13:18
Сёння чакаем 3-е яйка?
Сёння чакаем 3-е яйка?
Harrier - 06.05.2025 - 21:55
Першая ноч, калі самка…
Першая ноч, калі самка вырашыла інкубаваць яйкі. Круцілася-круцілася над імі і села.
А да гэтага перад самым змярканнем вярнуўся самец і сам ледзьве не сеў іх наседжваць, але хутка адумаўся)
Harrier - 05.05.2025 - 22:18
Уначы яйкі ніхто не…
Уначы яйкі ніхто не абагравае:
AV - 05.05.2025 - 22:44
In reply to Уначы яйкі ніхто не… by Harrier
значыць адначасова вылупяцца
значыць адначасова вылупяцца
Feather - 05.05.2025 - 20:00
(Няма тэмы)
Harrier - 05.05.2025 - 18:41
Здаецца, самка пачала…
Здаецца, самка пачала наседжваць яйкі.
Harrier - 05.05.2025 - 13:36
Ну і вось, праз 2е сутак,…
Ну і вось, праз 2е сутак, другое яйка!
Burry - 05.05.2025 - 13:40
In reply to Ну і вось, праз 2е сутак,… by Harrier
Ура!)
Ура!)
Harrier - 04.05.2025 - 17:32
Прыкладна ў 17:00 самец…
Прыкладна ў 17:00 самец перацягнуў рэшткі галуба ў цэнтр нішы і даеў тое, што заставіла самка:
Harrier - 04.05.2025 - 17:03
у 16:15 (?) самка пачала…
у 16:15 (?) самка пачала ашчыпваць у мёртвай зоне камеры шызага галуба, якога незразумела калі прынёс на гняздо самец.
Harrier - 04.05.2025 - 13:16
Яйка пакуль застаецца адно,…
Яйка пакуль застаецца адно, але сёння (хутчэй за ўсё) павінна з'явіцца другое.
Harrier - 04.05.2025 - 11:10
Зранку ў гнездавой нішы…
Зранку ў гнездавой нішы адбываюцца інтэнсіўныя 'перамрвы'. І самец, і самка, часта крычаць, бегаюць па нішы і мяняюцца месцамі. Ці то самка хоча выгнаць самца паляваць пад дождж, а той не хоча, ці прычына іншая, але гэта цягнецца даволі доўга.
А можа самка вымушала капуляцыю, на якую самец у гэты час не быў здольны?
Harrier - 03.05.2025 - 14:14
У 14:13 самка ўскочыла з…
У 14:13 самка ўскочыла з яйка - здаецца за сценкай пацук?
Harrier - 03.05.2025 - 11:16
Самка не ўвесь час, але час…
Самка не ўвесь час, але час ад часу наседжвае сваё першае яйка.
Feather - 02.05.2025 - 19:52
Ура!
Ура!
Harrier - 02.05.2025 - 22:28
In reply to Ура! by Feather
Ну нарэшце першае яйка новай…
Ну нарэшце першае яйка новай самкі. Прычым дакладна праз месяц пасля першага яйка 'старай' самкі.
Harrier - 01.05.2025 - 13:45
Пр. у 13:40 самка пачала…
Пр. у 13:40 самка пачала ачышчаць гнездавую ямку ад большых і сярэдніх памерамі кавалкаў жвіру.
Harrier - 01.05.2025 - 11:01
У 11:00 самка троху…
У 11:00 самка троху паперакладвала з месца на месца жвір і села капаць гнездавую ямку.
Harrier - 01.05.2025 - 10:25
Уначы другое яйка першай…
Уначы другое яйка першай самкі знікла.
Harrier - 30.04.2025 - 19:27
Нешта самка надоўга 'завісла…
Нешта самка надоўга 'завісла' над гнездавой ямкай:
RobinZone - 30.04.2025 - 13:44
Ці будуць увогуле яйкі ад…
Ці будуць увогуле яйкі ад гэтай акупанткі?
Harrier - 30.04.2025 - 15:30
In reply to Ці будуць увогуле яйкі ад… by RobinZone
У мяне ўсё больш сумневаў…
У мяне ўсё больш сумневаў. Але паглядзім.
Harrier - 29.04.2025 - 15:29
У 15:29 капуляцыя на краю…
У 15:29 капуляцыя на краю нішы.