Сёння, 7 жніўня, спаўняецца 50 год Васілію Вітальевічу Грычыку – аднаму з самых вядомых арнітолагаў Беларусі з энцыклапедычнымі ведамі не толькі наконт нашых птушак, але таксама і экалогіі жывёл, і гісторыі нашай краіны.
- 07.08.2010 - 16:35 | Harrier
- 06.08.2010 - 18:33 | Harrier
У Беларусі з-за небяспекі ўзнікнення пажараў адкладзена адкрыццё палявання на дзікіх птушак. Адпаведную пастанову аб пераносе тэрмінаў сезона палявання, які павінен быў пачацца 7 жніўня, прыняў урад, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі.
- 04.08.2010 - 16:49 | biot
Заходне-Палескае рэгіянальнае аддзяленне АПБ сардэчна запрашае сябраў АПБ старшакласнікаў і студэнтаў 1-3 курсаў (у якасці кіраўнікоў груп і гідаў) узяць удзел у традыцыйным “Летніку юных бёрдуотчaраў” у ваколіцах Страдзецкага возера (20 км ад Брэста) 23 – 27 жніўня 2010 году. Удзельнікі будуць жыць у намётах і самастойна (пад наглядам старэйшых таварышаў) гатаваць ежу.
Арганізатары пры падтрымцы Шведзкага орніталагічнага таварыства SOF забяспечваюць здаровае харчаванне, цікавую праграму па назіраннях за птушкамі і ў “вольны час” ды вяртаюць кошты праезду да Брэста. Ад Брэста да месца правядзення летніку будзе арганізаваны супольны праезд.
Дахаты ўдзельнікі вяртаюцца ўласным коштам. - 03.08.2010 - 23:32 | Peregrinus
ВНИМАНИЕ! С 7 августа открывается летне-осенняя охота на водоплавающую и болотную дичь
Минприроды обращает внимание на необходимость неукоснительного соблюдения Правил ведения охотничьего хозяйства и охоты, утвержденных Указом Президента Республики Беларусь от 8 декабря 2005 г. № 580. - 03.08.2010 - 23:31 | Harrier
Цэнтральны Савет прыняў рашэнне: каб вызначыць аптымальную працягласць Бёдрэйсу ў 2010 годзе, апытаць яго ўдзельнікаў з двух папярэдніх гадоў.
Вынікі апытання па працягласці Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі (Birdrace) сярод удзельнікаў 2008 і/або 2009 гадоў: - 03.08.2010 - 01:57 | Harrier
Пасля 50 гадоў выдання знакамітага польскага часопіса "Notatki Ornitologiczne", гэтая назва адыходзіць у гісторыю. Аднак часопіс не знікне, а толькі зменіць назву на "Ornis Polonica" і вокладку. Папярэдняя нумарацыя будзе працягнута.
- 03.08.2010 - 00:52 | Harrier
30 июля 2010 г. ушёл из жизни замечательный человек и выдающийся учёный А.М.Дорофеев.
А.М. Дорофеев родился 10 августа 1941 года в деревне Веремеево (Ложани) Городокского района Витебской области. В 1958 году, после окончания с золотой медалью средней школы, поступил на 1 курс биолого-химического факультета Витебского государственного пединститута им. С.М. Кирова, который окончил с отличием в 1964 г. - 01.08.2010 - 16:34 | Harrier
Самкі птушак, якія спарваюцца не толькі з адным партнёрам такім чынам падвышаюць шанцы на выжыванне свайго патомства – да такіх высноваў прыйшлі даследчыкі з ўніверсітэту Ўсходняй Англіі.
Пытанне “Чаму нявернасць так шырока распаўсюджана ў жывёльным царстве?” доўгі час займала біёлагаў. І хаця большасць самак у птушак прытрымліваюцца т.зв. сацыяльнай манагаміі - калі яны ўтвараюць пару толькі з адным самцом, які дапамагае выгадаваць патомства, параўнанне ДНК бацькоў і іх патомства дазваляе сцвердзіць, што нават у такіх выпадках па меншай меры некаторыя з патомкаў маюць іншага біялагічнага бацьку чым той, які іх гадаваў. - 01.08.2010 - 01:39 | Harrier
На працягу чатырох гадоў у 2006-09 гг. група навукоўцаў праводзіла ў зоне адсялення людзей вакол былой Чарнобыльскай АЭС ўлікі насякомых, амфібій, рэптылій, птушак і звяроў. Вынікі гэтай працы яны апублікавалі на старонках часопіса Ecological Indicators.
- 30.07.2010 - 17:19 | Harrier
Апошні дадатак да Спісу відаў Амерыканскага орніталагічнага звязу (American Ornithologist's Union Checklist) утрымлівае падвышэнні статусу для некаторых падвідаў і цікавыя змены назваў мясцовых птушак.
Зімовы валавока, які дагэтуль лічыўся падвідам еўразійскага валавокі, або крапіўніка (Troglodytes troglodytes), цяпер падзелены на два віды: усходні зімовы валавока Troglodytes heimalis і заходні ціхаакіянскі валавока T pacificus. Цікава, колькі часу цяпер пратрымаюцца са статусам падвідаў крапіўнікі на Брытанскіх астравах?

КАМЕНТАРЫ