- 28.11.2019 - 16:23 | HarrierПараўнальна рэзкае павелічэнне рэгістрацый пячураўкі-зарнічкі пад час восеньскай міграцыі адзначаецца ў апошнія гады ў многіх краінах Еўропы. Упершыню для Беларусі від быў зарэгістраваны ў 2014 годзе і з таго часу адзначаецца амаль штогод і ў нас. Загадка куды і чаму ляцяць праз Еўропу гэтыя сібірскія пячураўкі, якія зімуюць у Паўднёва-Усходняй Азіі, доўгі час заставался неразгаданай. І вось цяпер аказалася, што зарнічкі паспяхова зімуюць і ў Заходняй Еўропе!
- 19.11.2019 - 12:43 | HarrierКаманда навукоўцаў знайшла, што чорныя вароны ў большых памерамі групах аказаліся больш здаровымі ў параўнанні з тымі, якія мелі менш дачыненняў з іншымі птушкамі свайго віду - у меншых групах.
- 15.11.2019 - 09:04 | Harrier
Згодна з рашэннем Нямецкага камітэта па рэдкасцях (рэдкіх відах птушак), з пачатку гэтага году гусь-суханос і жоўтагаловы амазон выключаны з катэгорыі С спісу птушак Германіі. Гэта аўтаматычна выкрэслівае іх таксама са Спісу птушак Заходняй Палеарктыкі.
- 12.11.2019 - 15:58 | HarrierНямецкія навукоўцы знайшлі, што грыфавыя цасаркі жывуць у вельмі стабільных групах, якія на нейкі час могуць перамешвацца з іншымі і ўтвараць новыя, больш складаныя групы. Птушкі ў першых трымаюцца разам і пад час перамяшчэнняў на розныя адлегласці, і пад час харчавання і адпачынку. Гэта дазваляе ім каардынаваць свае дзеянні параўнальна доўгі час.
- 11.11.2019 - 00:36 | HarrierУ самым пачатку лістапада на возеры Der-Chantecoq, якое знаходзіцца на паўночным усходзе Францыі, арнітолагі налічылі ажно 268.120 шэрых жураўлёў! Гэта не толькі новы рэкорд колькасці для ўлікаў гэтага віда за адзін дзень на адным месцы, але і прыкладна палова ўсёй яго еўрапейскай папуляцыі!
- 07.11.2019 - 09:20 | HarrierЛюбіш фатаграфаваць птушак? Удзельнічай у конкурсе АПБ «Магія дзікіх птушак»! З 5 па 13 лістапада загружай свае самыя цікавыя здымкі птушак у раздзел галерэі “Нашы птушкi”. У конкурсе аўтаматычна бяруць удзел фотаработы, якія адпавядаюць патрабаванням і былі загружаныя ўсімі аўтарамі раней сёлета.
- 29.10.2019 - 08:42 | Harrier
Адзін з самых вядомых і актыўных арнітолагаў Беларусі з Віцебска нарэшце стаў доктарам біялагічных навук – нашы самыя шчырыя віншаванні!
- 28.10.2019 - 10:52 | Peregrinus
Сибирские орнитологи, которые отслеживают миграцию степных орлов с помощью GPS-датчика, отсылающего текстовые сообщения, столкнулись с проблемой: одна из участвующих в проекте орлиц улетела в Иран, смс-сообщения из которого стоят очень дорого, и таким образом потратила весь годовой бюджет раньше времени.
- 24.10.2019 - 18:14 | Harrier
Шчыра віншуем Таццяну Смыкоўскую і Антона Гаховіча з нараджэннем дачкі!
Ніна нарадзілася 19 кастрычніка.
- 16.10.2019 - 01:03 | HarrierНа працягу дзесяці гадоў, з зімы 2002-03 гадоў, д-р Рычард Браўтан з Цэнтра экалогіі і гідралогіі (Centre for Ecology and Hydrology (CEH)), вывучаў розныя бакі жыцця сівых сініц у лясах Усходняй Англіі. Адной з галоўных мэтаў было зразумець, чаму колькасць віда ў Вялікабрытаніі зменшылася на 72% з 1967 да 2009 года.
- 10.10.2019 - 20:42 | HarrierВерасень атрымаўся цёплым і багатым на назіранні: 43 паведамленні пра 19 відаў са спісу Клуба200. У дадатак толькі зараз мы даведаліся пра вельмі цікавае назіранне з пачатку жніўня. Аднак, не гледзячы на розную колькасць паведамленняў і відавы склад у мінулагоднія верасні (36 і 49 адпаведна ў 2018 і 2017-м), колькасць адзначаных на працягу месяца відаў была падобнай і тады – 19 і 20.
- 09.10.2019 - 21:56 | Harrier
Інвазійныя чужародныя віды – адна з асноўных праблем захавання біяразнастайнасці. Як мінімум у некаторых выпадках інтрадуцэнты, якія хутка распаўсюджвацца і павялічваюць сваю колькасць, таксама пачынаюць наўпрост перашкаджаць і людзям. Менавіта з-за гэтай асноўнай прычыны улады гішпанскай сталіцы абвесцілі пра барацьбу з адным з відаў папугаяў і плануюць скараціць іх колькасць у Мадрыдзе.
- 06.10.2019 - 00:13 | HarrierНовае даследаванне паказала, што каўкі хутчэй далучаюцца да моббінгу (актыўнага акрыквання) драпежніка, калі ў ім ужо ўдзельнічаюць як мінімум тры іншыя каўкі.
- 02.10.2019 - 01:11 | HarrierКолькасць свойскіх катоў у краінах Заходняй Еўропы пастаянна павялічваецца. Вакол нашых дамоў, у садах і парках гэта самы шматлікі драпежнік, прычым шчыльнасць яго не залежыць ад шчыльнасці патэнцыйных ахвяр. Для таго, каб ацаніць іх непасрэднае негатыўнае ўздзеянне на звычайных дзікіх птушак, якія жывуць вакол нас, група французскіх і бельгійскіх навукоўцаў дзякуючы дадзеным з кальцавання птушак выявіла найбольш пагражаемыя ад катоў групы і віды птушак; прааналізавала змены ў іх смяротнасці за 2000-15 гг і параўнала долі розных асноўных прычын смяротнасці.
- 29.09.2019 - 21:14 | HarrierУ 18-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
КАМЕНТАРЫ