Знайшлі прычыну незвычайна маштабнага памору сініх сініц у Германіі

Навукоўцы з нямецкай прыродаахоўнай арганізацыі NABU вызначылі дакладную прычыну, якая стаіць за смерцю дзесяткаў тысяч сініх сініц (Cyanistes caeruleus), якія адбыліся за апошнія тыдні ў Германіі.

Аказалася, што прычына – запаленне лёгкіх птушак, якое выклікае бактэрыя Suttonella ornithocola. Вельмі небяспечная толькі для дробных птушак, хвароба хутка распаўсюджваецца дзякуючы птушыным сталоўкам, якія наведваюць розныя сініцы. Бактэрыя была апісана навукоўцамі толькі ў 1996 годзе ў Вялікабрытаніі.

Незвычайна вялікая колькасць загінулых ад невядомай прычыны сініх сініц пачала рэгістравацца ў Германіі з пачатку сакавіка, асабліва масава на захадзе краіны. З-за таго, што гэта назіралася так масава і ў зусім розных месцах, з пачатку красавіка NABU стварыла адмысловую форму, даступную ў інтернеце і папрасіла жыхароў краіны заносіць свае назіранні хворых і загінулых сініц у яе. Толькі на працягу 12 дзён, да 21.04, было атрымана 13.800 паведамленняў пра смерць прыкладна 26.000 птушак!

Ужо вядома, што Suttonella ornithocola паражае амаль выключна сініх сініц  – найбольш масавы від птушак у нямецкіх садах і ўвогуле, у Заходняй Еўропе. Іншыя дробныя віды сініц: маскоўка, чубатая, сівая і бурагаловая хутчэй за ўсё таксама пераносяць, заражаюцца і паміраюць ад пнеўманіі, выкліканай гэтай гэтай бактэрыяй, але з-за таго, што гэтыя віды толькі зрэдку наведваюць птушыныя сталоўкі, пра маштабы і распаўсюджванне хваробы ў іх нічога невядома. Аднак даказана, што бактэрыя не распаўсюджваецца на людзей і не здольная іх інфекаваць.

Большасць хворых і ўжо загінулых сініц адзначана паблізу птушыных сталовак. Хворыя птушкі або слаба, або ўвогуле не рэагуюць на тое, што адбываецца навокал і не спрабуюць адляцець пры набліжэнні чалавека.

Да іншых заўважных сімптомаў хваробы можна аднесці цяжкасці з аддыханнем, некаторыя часткі галавы трацяцяць апярэнне і ператвараюцца ў адкрытую рану. Птушкі нічога не ядуць і нават калі ежа ў дзюбе, то не могуць яе праглынуць.

Каб прыпыніць хуткае распасюджанне эпізаотыі, NABU просіць людзей больш не выкладываць харчаванне ў птушыных сталоўках. Але наўрацці гэта будзе мець хуткія пазітыўныя вынікі: мёртвыя сініцы ўжо адзначаны ў Бельгіі, Нідэрландах і нават Вялікабрытаніі.

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

 

На гэтую тэму:

Дзякуючы птушыным сталоўкам птушкі могуць хутка распаўсюджваць свае хваробы

Матэматычная мадэль паказала небяспекі нашага дадатковага харчавання для птушак

Вірус распаўсюджваецца сярод птушак Вялікабрытаніі

Карміць ці не карміць птушак узімку?

Сталоўкі для птушак змяняюць даўжыню дзюбы ў вялікіх сініц

Дадатковае зімовае харчаванне змяніла месцы зімоўкі лесак-чарнагаловак