- 06.01.2020 - 15:41 | HarrierДакументаванне новых выпадкаў выкарыстання прыладаў дзікімі жывёламі дапамагае нам зразумець эвалюцыйныя механізмы ўзнікнення складаных формаў паводзін у розных групах жывёл. Група даследчыкаў з Вялікабрытаніі і Ісландыі змагла сабраць доказы выкарыстання прыладаў невялікімі марскімі птушкамі – атлантычнымі тупікамі. Прычым падобны характар выкарыстання прылады быў дагэтуль вядомы ў прыродзе толькі для прыматаў і сланоў.
- 03.01.2020 - 01:29 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных прыладаў атрымалася не толькі вызначыць дакладнае месца зімоўкі хрустанаў, якія гняздуюць у Фінляндыі і Нарвегіі, але і прасачыць іх міграцыю ў Паўночную Афрыку. Аказалася, што Беларусь, як і Україна, ляжаць на трасах іх рэгулярнага пралёта.
- 02.01.2020 - 19:41 | HarrierУ апошнія некалькі гадоў у Польшчы ўсё больш назіранняў зімуючых шэрых жураўлёў. Павялічваецца і колькасць птушак, якія застаюцца ў гэтай краіне на зімоўку. Гэтыя змены ў паводзінах як мінімум некаторых прадстаўнікоў віду звязваюць з пацяпленнем клімату (мяккімі зімамі і адсутнасцю або непрацяглым снежным покрывам, лёгкім доступам да незамёрзлай вады). Не менш важныя і змены ў сельскай гаспадарцы (значнае павелічэнне вялікіх па плошчы палёў кукурузы, шматлікімі рэшткамі якой птушкі могуць харчавацца ўсю зіму).
- 02.01.2020 - 01:10 | Harrier
Ніхто з нас, арганізатараў чарговай, ужо трэцяй он-лайн трансляцыі з птушынай сталоўкі на ўскрайку Белавежскай пушчы не планаваў, што роўна праз месяц пасля яе пачатку мы ўбачым такія круглыя лічбы-дасягненні: першыя 2000 наведвальнікаў-гледачоў з 30 краін з усіх кантынентаў, акрамя Паўднёвай Амерыкі і першыя 10 відаў птушак.
- 31.12.2019 - 22:01 | HarrierДарагія сябры! Вось і праляцеў дзесяты год жыцця нашага сайта "Птушкі штодня". Вялікі і шчыры дзякуй за то, што былі і застаецеся з намі!
- 31.12.2019 - 19:23 | Harrier
Для многіх відаў з нестабільнымі харчовымі рэсурсамі вядома стратэгія інкубацыі з першага адкладзенага яйка. Гэта прыводзіць да рознаўзроставых птушанят у адным вывадку і розных шанцаў на іх выжыванне калі ежы не хапае для ўсіх. Аднак пасля 20 гадоў даследаванняў аказалася, што амерыканскія лыскі маюць унікальнае ўдасканаленне гэтай стратэгіі асінхроннага вылуплення, якое атрымалася апісаць упершыню.
- 30.12.2019 - 19:12 | Harrier
З-за дзейнасці чалавека ў апошнія дзесяцігоддзі адбываюцца змены клімату і навакольнага асяроддзя, якія маюць непараўнальную з ранейшымі хуткасць і пагражаюць існаванню мігруючых птушак. Сутыкаючыся з новымі выклікамі, віды з разнастайнымі і пластычнымі міграцыйнымі паводзінамі павінны ў меншай ступені змяншаць сваю колькасць, бо адказваюць на хуткія змены навокал зменамі ў паводзінах.
- 22.12.2019 - 15:50 | HarrierДзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій, даследчыкі з Брытанскага арніталагічнага траста у Шатландыі (BTO Scotland) даведаліся пра незвычайныя выпадкі з жыцця балотных соваў. Хаця на сённяшні дзень галоўная мэта праграмы – размясціць на 20 совах спадарожнікавыя перадатчыкі, яшчэ не выкананая, аднак тыя дадзеныя, якія ўжо атрыманыя, не могуць не здзіўляць.
- 20.12.2019 - 13:07 | Harrier
Тое, што мы нават пры сучасным развіцці навукі ведаем далёка не ўсё пра важныя асаблівасці жыцця птушак, сведчыць нечаканае адкрыццё амерыканскіх навукоўцаў. Яны апісалі дагэтуль невядомыя мікраструктуры ў сятчатцы вока валасяніц, якія дапамагаюць ім сачыць за палётам насякомых і паспяхова паляваць на іх.
- 15.12.2019 - 22:57 | HarrierСёлета абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN Red List of Threatened Species) абвесціў пра ўнікальную перамогу ў захаванні птушак: пасля паспяховага аднаўлення зніклага ў прыродзе каліфарнійскага кондара, гуамскі пастушок стаў другім падобным відам!
- 14.12.2019 - 15:50 | Harrier
Міжнародная каманда навукоўцаў пасля аналізу поўнага генома каралінскага папугая (Conuropsis carolinensis), які знік у пачатку мінулага стагоддзя, пацвердзіла, што не было ніякіх прыродных прадпасылак да гэтага.
- 12.12.2019 - 12:56 | Harrier
Трэцюю зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны, на маляўнічым беразе рэчкі Лясной.
- 06.12.2019 - 21:34 | Harrier
Пагаршэнне ўмоваў на былых традыцыйных месцах зімоўкі малых лебедзяў (Cygnus columbianus) на захадзе Еўропы ўжо прывяло да змены некаторых асноўных трас міграцыі і павелічэння колькасці зімуючых птушак у Грэцыі. Але, як аказалася, параўнальна нядаўна з’явілася яшчэ адно месца зімоўкі і яго роля таксама павялічваецца. Гэта – паўночная Германія, зямля Шлезвіг-Гальштэйн.
- 03.12.2019 - 12:38 | HarrierШаноўныя сябры! Восьмую зіму запар мы збіраем і змяшчаем у Табліцу для агульнага доступа цікавыя назіранні па зімуючых у нашай краіне відах птушак. Змены ў прыродзе адбываюцца пастаянна, а ў час глабальнага пацяплення мы можам бачыць некаторыя з іх на свае вочы: усё часцей у Беларусі застаюцца на зіму прадстаўнікі тых відаў, якія раней лічыліся выключна мігрантамі.
- 01.12.2019 - 15:10 | HarrierЛюдзі, якія дазваляюць сваім коцікам гуляць па-за домам, насамрэч парушаюць заканадаўства Еўрапейскага звязу. Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з універсітэту Тылбурга (Нідэрланды) у сваім апошнім вялікім аналітычным артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Journal of Environmental Law.
КАМЕНТАРЫ