Пад час пералёту з месца гнездавання на Алясцы на месца зімоўкі ў Новай Зеландыі, малы грыцук (Limosa lapponica) за 11 дзён без пасадкі пераадолеў больш 12 тысяч кіламетраў! Гэта новы рэкорд безпасадачнага пералёту. Цікава, што папярэдні таксама належаў малому грыцуку.
Птушка пакінула паўднёва-заходнюю Аляску 16 верасня і прыляцела на мыс недалёка ад Окланда праз 11 сутак. Такім чынам, увесь гэты час кулік ляцеў з сярэдняй хуткасцю 55 км у гадзіну!
Самец, пазначаны каляровымі пластыкавымі кольцамі, які атрымаў нумар 4BBRW і спадарожнікавы лоджэр вагой 5г, які запісываў яго перамяшчэнні, адляцеў разам з 3 іншымі птушкамі з узбярэжжа Аляскі, дзе яны разам харчаваліся прыкладна 2 месяца.
Цікава, што вага самца малога грыцука можа змяняцца больш, чым у два разы – ад 190 да 400 грамаў перад пачаткам міграцыі. Акрамя таго, некаторыя ўнутраныя органы памяншаюцца перад палётам, каб “даць месца” для бурага тлушчу. Гэта крытычна важны энергетычны запас для доўгіх пералётаў.
Хутчэй за ўсё, падарожжа зацягнулася з-за таго, што моцныя ўсходнія вятры не далі птушкам ляцець непасрэдна ў Новую Зеландыю і яны былі вымушаныя праляцець бліжэй да Аўстраліі, чым чакалася:
Хаця лоджэр паказаў, што безпасадачны пералёт грыцука цалкам склаў 12.854 км, навукоўцы лічаць, што адбылася памылка і паўторны запіс на невялікай адлегласці падарожжа, таму сапраўдная адлегласць склала 12.200 км на працягу 224 гадзін палёту! Папярэдні рэкорд безпасадачнага палёту таксама належаў да малога грыцука – у 2007 годзе адна з птушак праляцела 11.680 км.
Dr Jesse Conklin, які прадстаўляе Global Flyway Network, кансорцыум навукоўцаў, якія вывучаюць міграцыйныя паводзіны птушак, сказаў: “Мы не можам гэта растлумачыць, але здаецца, што гэтыя птушкі дакладна ведаюць дзе яны знаходзяцца на зямным шары. Яны ляцяць суткамі над Ціхім акіянам, дзе зусім няма зямлі.”
Насамрэч, невядома, але лічыцца, што на працягу ўсяго падарожжа кулікі могуць не спаць. “У іх неверагодна эфектыўнае выкарыстанне энергіі. Акрамя гэтага, у іх аэрадынамічна вельмі карысная форма цела” – сказаў Конклін.
Абратны вясновы пералёт не адбываецца так хутка, як восеньскі. 20 малых грыцукоў, якія атрымалі спадарожнікавыя лоджэры ў Новай Зеландыі ў Pūkorokoro Miranda Shorebird Centre на паўднёвы ўсход ад Окланда на прыканцы мінулага, 2019 году, стартавалі ў адваротны шлях у сакавіку і потым каля месяца адпачывалі і харчаваліся ў Паўднёвым моры перад тым, як вярнуцца гнездаваць на Аляску.
Негледзячы на рэкордныя адлегласці, які трэба без пасадкі пераадольваць птушкам над Ціхім акіянам, навукоўцы лічаць гэты шлях зручным для кулікоў – там няма драпежнікаў і ёсць спрыяльныя спадарожныя вятры.
“Зразумела, што ёсць і іншыя віды птушак, якія пралятаюць каля 10 тысяч км у адзін бок пад час міграцыі. Але не так шмат месцаў на Зямлі, дзе неабходна ляцець на такую адлегласць без пасадкі. Таму гэта яўна не адзіны від, які можа так ляцець, але адзіны, які вымушаны гэта рабіць” – сказаў Конклін.
Паводле www.theguardian.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак з www.tolweb.org
На гэтую тэму:
Самая доўгая міграцыя птушак цяпер апісана найбольш дэтальна
Эпічныя міграцыі над акіянам пацверджаныя для яшчэ аднаго віду вераб’іных птушак
Новыя рэкорды: пячураўкі-будаўнічкі з Далёкага Усходу ляцяць на зімоўку ў Афрыку 13 тысяч км!
Пералёты дубальтаў - новыя птушыныя рэкорды хуткасці! + VIDEO
Марафонцы сярод птушак - сем самых неверагодных прыкладаў
Птушкі спяць не так, як звяры?
Метабалізм птушак і звяроў рэгулюецца па-рознаму
Мышцы пералётных птушак – мара для культурыстаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ