- 19.06.2019 - 18:35 | HarrierАгульнапрынята лічыць, што тыя віды птушак, якія лятаюць, утвараючы V-падобныя ключы – такія, як гусі, качкі, жураўлі і іншыя, дзякуючы гэтаму эканомяць энергію з-за больш аптымальнага для аэрадынамікі палёта. Аднак для іншых відаў, якія лятаюць у групе іначай, кошты пералётаў разам з іншымі асобінамі былі невядомыя. І вось цяпер аказалася, што яны могуць быць значна большымі, чым для палётаў паасобна.
- 15.06.2019 - 15:03 | HarrierПрайшло толькі два тыдні, як на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Хэлю (Helu) Paweł Malczyk і Wojtek Janecki адзначылі і сфатаграфавалі 30 мая новы для Польшчы від – шэрага жаўрука (Calandrella rufescens), і вось чарговае адкрыццё! У паўночна-цэнтральнай частцы краіны на рацэ Вісла ў г.Торунь Міхал Пётровскі знайшоў яшчэ адзін новы для Польшчы від – міжземнаморскую чайку ((Larus) Ichthyaetus audouinii)!
- 12.06.2019 - 20:16 | Harrier
Вялікая каманда з розных даследчых устаноў Нідэрландаў і ЗША дзякуючы выдатна прадуманай серыі досьледаў змагла зразумець і нарэшце растлумачыць механізмы таго, як многія кулікі знаходзяць ежу нават калі не могуць ні бачыць яе, ні адчуваць яе пах. Вельмі магчыма, што падобныя механізмы выкарыстоўваюць і іншыя віды птушак.
- 11.06.2019 - 17:21 | Harrier
Дзякуючы хуткаму развіццю тэхналогій, якія дазваляюць сачыць за ўсё большай колькасцю відаў птушак з вялікай дакладнасцю, мы усё больш даведваемся пра тое, куды і калі птушкі мігрыруюць пад час сваіх пералётаў. Аднак амаль нічога невядома пра тое, як ствараюцца групы і зграі птушак і на які час.
- 04.06.2019 - 23:38 | HarrierЯк цяжка змяніць адносіны людзей да навакольнай прыроды, і, ў прыватнасці, да дзікіх птушак і чым гэта можа пагражаць апошнім, расказвае нядаўняе навуковае даследаванне. Яго падрыхтавала каманда французскіх навукоўцаў і тычылася яно шанцаў на знікненне садовай стрынаткі пры сучасных маштабах нелегальных паляванняў на гэты від у Францыі.
- 01.06.2019 - 18:30 | HarrierКожны з нас памятае са школы і можа назваць як мінімум некалькі пералётных відаў птушак. Нагадаем, гэта тыя, хто зімуе ў іншым кліматычным поясе, чым гняздуе. Для гэтага многім відам прыходзіцца штогод ляцець тысячы кіламетраў, каб апынуцца ў краінах Міжземнамор’я, у Афрыцы, а невялікая колькасць відаў мігрыруе нават у Індыю. Але калі спытаць пра віды насякомых, якія штогод здзяйсняюць падобныя вандроўкі, мала хто без дзіўлення перапытае: “А гэта ўвогуле магчыма?” І вось сёлета з канца мая кожны з нас можа на свае вочы паглядзець адзін з такіх відаў насякомых – гэта матыль дзядоўніца.
- 29.05.2019 - 15:23 | Harrier
Часам неабавязкова быць навукоўцам, каб зрабіць цікавае палеанталагічнае адкрыццё. Гэта яшчэ раз пацвердзіў прыклад фермера з Новай Зеландыі, які адкрыў адпячаткі ног аднаго з відаў моа – нелятаючых мясцовых птушак, якіх вынішчылі прыбылыя на астравы маоры амаль у гістарычны час.
- 28.05.2019 - 12:38 | HarrierЗнікненне біялагічных відаў пачалося задоўга да з’яўлення нашага віду, але менавіта “дзякуючы” нам тэмпы знікненняў і маштабы значна паскорыліся і працягваюцца ў наш час. Сумная гісторыя нелятаючага эндэміка з атола Уэйк (Wake), якая малавядома, нагадвае пра гэта.
- 25.05.2019 - 20:09 | HarrierПаспяхова адбываецца чарговы этап рэінтрадукцыі белых буслоў на Брытанскіх астравах – ўпершыню за мінулыя стагоддзі пара гэтых птушак самастойна збудавала гняздо на старым дубе і наседжвае кладку з трох яек. Гэта чарговы від, які атрымалася вярнуць у мясцовую прыроду, хаця наперадзе яшчэ некалькі гадоў да таго часу, калі буслы створаць тут самастойную папуляцыю.
- 16.05.2019 - 19:50 | HarrierГавайскія вароны, або алала, упершыню за дзесяцігоддзі ізноў загнездавалі на Гавайскіх астравах у прыродных умовах. У 1994 годзе ўся папуляцыя гэтых эндэмічных варон налічвала не больш 30 птушак, з якіх ад 8 да 12 знаходзіліся ў прыродзе і 19 утрымліваліся ў няволі. У 2002 годзе апошнія дзве дзікія птушкі зніклі на Гаваях і від дагэтуль мае статус Зніклага ў прыродзе (Extinct in the Wild). Аднак пасля апошняй рэінтрадукцыі разведзеных у пітомніках птушак цяпер з’явілася рэальная надзея на аднаўленне віда.
- 15.05.2019 - 17:11 | HarrierАльдабрайскі пастушок - эндэмічны для атола Альдабра на Сейшэлах падвід, застаецца апошняй нелятаючай птушкай, якая выжыла ў Індыйскім акіяне. Пад час верхняга плейстацэну на гэтым атоле мінімум аднойчы адбылося знікненне ўсёй наземнай фауны з-за падняцца ўзроўню акіяну. Каманда брытанскіх даследчыкаў знайшла ў двух месцах на атоле скамянелыя парэшткі нелятаючых пастушкоў узростам да і пасля затаплення атолу і атрымліваецца, што пастушкі змаглі каланізаваць гэты невялікі кавалак сушы і стаць нелятаючымі незалежна двойчы!
- 15.05.2019 - 10:38 | HarrierУ апошнія суботу-нядзелю мая, 25-26.05.2019, АПБ ладзіць VIII Фестываль кулікоў у старажытным Тураве, што на Гомельшчыне. У праграме – чэмпіянат па фотабёрдынгу, бёрдвочынг, канцэрты і шмат іншага ў чым варта прыняць удзел.
- 14.05.2019 - 23:00 | HarrierДаследчыкі з універсітэту Людвіга Максіміліана з Мюнхена (Германія) па скамянелых парэштках апісалі невядомы від хутчэй за ўсё адной з першых птушак, якая жыла на прыканцы юрскага перыяду. Гэты від – другі, які вядомы здольнасцю да палёту акрамя археаптэрыкса і жыў у адзін час з апошнім.
- 14.05.2019 - 14:19 | Peregrinus
Шчыра віншуем дружную сям’ю Сербунаў з нараджэннем сына!
- 29.04.2019 - 13:51 | Harrier
У асобныя гады, калі зімы асабліва суворыя, тыя віды птушак, якія харчуюцца насеннем голанасенных раслін, вымушаныя адлятаць з тайгі ў больш паўднёвыя рэгіёны. Там яны шукаюць не толькі меншых маразоў і большай колькасці насення, але і даўжэйшай працягласці светлай часткі сутак, пад час якой яны могуць шукаць ежу.
КАМЕНТАРЫ