Генетыкі прапануюць падзяліць бажана на тры віды – што гэта значыць для спісаў птушак у Еўропе

Бажан (Phasianus colchicus) – шырока распаўсюджаны ў паўднёвай частцы Усходняй Палеарктыкі політыпічны від, для якога прызнаюць 30 падвідаў. Як абарыгенны від, ён насяляе многія краіны і геаграфічныя мясціны, ад Цінхай-Тыбецкага нагор’я ў Кітаі на вышыні да 3500 м над узроўнем мора да паўднёва-усходняй часткі Сібіры, Паўночны Віетнам і Мьянму, Цэнтральную Азію. Варыяцыі апярэння самцоў бажана з розных геаграфічных папуляцый параўнальна значныя і традыцыйна іх аб’ядноўвывалі ў 5 груп.

мапа

Распаўсюджанне 5 груп падвідаў бажана, якія традыцыйна вылучаюцца. Liu et al (2020) (Wiley Online Library).

У новай публікацыі вялікай каманды навукоўцаў Liu et al (2020) на аснове параўнання геномаў была зроблена спроба вызначыць філагенетычныя сувязі паміж рознымі геаграфічнымі морфамі бажана. Усяго атрымалася знайсці 8 эвалюцыйна адасобленых ліній, якія не зусім адпавядаюць ранейшым уяўленням і групам, заснаваным на падабенстве і адрозненнях у апярэнні самцоў. Акрамя гэтага, аўтары выявілі патокі генаў паміж некаторымі з гэтых эвалюцыйных ліній бажана і прапанавалі ўсе вядомыя падвіды аб’яднаць у тры таксоны відавога рангу.

Ангельскія назвы відаў былі прапанаваныя аўтарамі артыкулу, морфы, пазначаныя зорачкай (*) не былі даследаваныя генетычна ў іх рабоце і аднесеныя да асобных відаў на аснаванні марфалогіі і папярэдніх публікацый. Распаўсюджанне падвідаў і відаў адносіцца толькі да абарыгенных тэрыторый, інтрадукцыі не ўлічаны.

 

Юннаньскі бажан Yunnan Pheasant Phasianus elegans

Уключае сучасныя падвіды elegans, rothschildi*

Распаўсюджанне: Сіна-Тыбецкія горы (Hengduan) у паўднёва-цэнтральнай частцы Кітая і паўночная частка Мьянмы да паўднёа-усходняй часткі правінцыі Юннань і паўночна-заходняга Віетнаму.

 

Туркестанскі бажан Turkestan Pheasant Phasianus colchicus

'Чорнашыі бажан’, які ўключае падвіды colchicus, talischensis, persicus, septentrionalis*

'Тарымскі бажан’ tarimensis

‘Белакрылы бажан’' chrysomelas*, principalis, bianchii, shawii*, zarudnyi*, zerafschanicus*

'Кіргізскі бажан’ уключае падвіды mongolicus, turcestanicus*

Распаўсюджанне: Цэнтральная Азія з заходняга узбярэжжа Капсійскага мора на даліны ракі Tarim (Заходні Кітай), на поўнач да паўднёвага Казахстана.

 

Кітайскі бажан Chinese Pheasant Phasianus torquatus

'Шэра-надхвосты бажан’, які ўключае сучасныя падвіды vlangalii, suehschanensis, satscheuensis, hagenbecki, alaschanicus, kiangsuensis, sohokhotensis*, edzinensis*

'Зялёна-надхвосты бажан’ з падвідамі torquatus, karpowi, pallasi, decollates, takatsukasae

‘Тайваньскі бажан' – падвід formosanus

Распаўсюджанне: ад Цэнтральнага Кітая на ўсход да плато Loess уключна з ім, паўночна-усходняя частка плато Qinghai-Tibetian, даліна ракі the Qaidam, Nei Mongolia і Заходняя Манголія; таксама засушлівыя і субтрапічныя часткі паўднёвага і ўсходняга Кітаю, на поўнач да паўднёва-усходніх частак Сібіры і Карэйскага паўвострава; Тайвань.

 

Статус у Еўропе і Беларусі

Цікава, што бажан - адзін з самых папулярных паляўнічых відаў птушак у Свеце, іх пачалі інтрадукаваць у Міжземнамор’і яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Як і ў многіх іншых краінах Еўропы, бажан у Беларусі з’яўляецца інтрадуцэнтам – чужародным відам, птушак час ад часу выпускаюць для паляванняў у паляўнічых гаспадарках па ўсёй краіне. Аднак невялікая гняздуючая папуляцыя пастаянна жыве толькі пры граніцы з Польшчай ў Брэсцкай вобласці. Таму, як і ў іншых еўрапейскіх краінах, від аднесены ў нас да катэгорыі С: інтрадукаваны або збеглы з няволі, які стварыў незалежную гнездавую папуляцыю.

Як і паўсюль у Еўропе, дзе ёсць магчымасць нешта вызначыць, для паляванняў разводзяць і выпускаюць у асноўным гібрыдаў паміж бажанамі морфаў (новапрапанаваных відаў) colchicus (туркестанскі бажан) і torquatus (кітайскі бажан), а таксама іх патомкаў (Harrison, 1982). Таму, калі Міжнародны арніталагічны камітэт IOC, які адказны за сучасную сістэматыку птушак, прыме падзел на новыя віды з публікацыі Liu et al'. 2020, нельга будзе прызнаваць гнездаванне і сустрэчы асобных відаў з тройкі бажанаў ні для якой еўрапейскай краіны і від будзе выкреслены нават з катэгорыі С для Еўропы.

 

Крыніца: Liu, S, Liu, Y, Jelen, E, Alibadian, M, Yao, C, Li, X, Kayvanfar, N, Wang, Y, Vahidi, F, Han, J, Sundev, G, Zhang, Z and Schweizer, M. 2020. Regional drivers of diversification in the late Quaternary in a widely distributed generalist species, the common pheasant Phasianus colchicusJournal of Biogeography 2020: 00, 1–14.
 

Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

Здымак яго ж

 

 

На гэтую тэму:

У Спісе птушак Заходняй Палеарктыкі стала менш відаў

“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай

Чаму барадач хутчэй за ўсё не ўвайдзе ў асноўны Спіс птушак Беларусі

Изменения в орнитофауне Беларуси за 2000-2016 годы

У абноўленай класіфікацыі ІОС з'явіліся 4 новыя віды сарок

Паспяховыя інвазіі чужародных відаў птушак адбываюцца ў пэўных месцах

У Еўропе могуць з’явіцца два новыя віды-эндэмікі

У Еўропе жыве яшчэ адзін від валасяніц?

Бажаны і канюхі – новыя дадзеныя ўздзеяння