Згодна з рашэннем Нямецкага камітэта па рэдкасцях (рэдкіх відах птушак), з пачатку гэтага году гусь-суханос і жоўтагаловы амазон выключаны з катэгорыі С спісу птушак Германіі. Гэта аўтаматычна выкрэслівае іх таксама са Спісу птушак Заходняй Палеарктыкі.
Адбылося гэта таму, што Камітэт вырашыў перанесці усе віды катэгорыі С у катэгорыю Е (тлумачэнне катэгорый глядзі ніжэй). Рашэнне, разам з абноўленым спісам птушак Германіі, было апублікаванае ў часопісе Vogelwarte у жніўні мінулага году. З-за таго, што гусь-суханос (Anser cygnoides) і жоўтагаловы амазон (Amazona oratrix) гняздуюць у нашым зоагеаграфічным рэгіёне толькі ў Германіі, іх выключенне з асноўнага нямецкага спісу (куды яны трапілі ў 2016 годзе), аўтаматычна выключае іх і са Спісу Заходняй Палеартыкі.
Гусь-суханос, родам з Азіі (Манголія, Кітай і паўднёва-усходняя частка Расіі), быў уключаны з катэгорыяй С4 у Нямецкі спіс птушак у жніўні 2016 на аснаванні папуляцыі, яая жыве ў даліне ракі Neckar у Гайдэльбергу, на паўднёвым захадзе краіны. У 2003 годзе тут налічылі 173 гусі, аднак частковае знішчэнне гэтага віду ў наступныя гады рэзка зменшыла іх колькасць. Аднак значная частка пазасталай папуляцыі мае неадпаведную для дзікіх гусей форму галавы і дзюбы, што сведчыць пра яўнае скрыжаванне з т.зв. кітайскім гусём, свойскай формай гуся-суханоса, якая паходзіць з Кітая.
Жоўтагаловы амазон, радзіма якога лясы Цэнтральнай Амерыкі, апошнія дзесяцігоддзі стварыў невялікую папуляцыю у Штутгарце – прыкладна ў 70 мілях ад Гайдельбергу. На сённяшні дзень колькасць папугаяў там ацэньваецца ў 100 асобін.
Іншыя віды, выключаныя сярод іншых з Нямецкага спісу, гэта снежная гусь (Anser caerulescens), чорны лебедзь (Cygnus atratus), александрыйскі папугай (Psittacula eupatria) і горная гусь (Anser indicus).
Цікава, што чылійскае фламінга (Phoenicopterus chilensis) засталося у катэгорыі D, негледзячы на тое, што ў Спісе птушак Нідэрландаў від мае катэгорыю С. Справа ў тым, што невялікая калонія чылійскіх фламінга гняздуе у Германіі ля мяжы з Нідэрландамі і гэтыя птушкі зімуюць у Нідэрландах. Калонія чылійскіх фламінга ўтварылася у Zwillbrocker Venn дзесяцігоддзі таму і вельмі папулярная і сярод мясцовых жыхароў, і сярод прыезжых. Колькасць птушак тут павольна павялічваецца і ў 2018 дасягнула 65 асобін на возеры IJjssel, дзе яны трымаюцца ўвосень.
------------------------
Нагадаем сутнасць розных катэгорый, у якія трапляюць розныя віды і назіранні асобных птушак:
Паводле парадаў Асацыяцыі еўрапейскіх авіфауністычных камісій (AERC), усе рэгістрацыі – уключна з гістарычнымі - павінны быць аднесеныя ў адну з 4 катэгорый:
А (яўна дзікая птушка, адзначаная пасля 01.01.1950 г.);
В (яўна дзікая птушка, адзначаная толькі паміж 1800 і 1949 гг);
С (інтрадукаваны або збеглы з няволі від, які стварыў незалежную гнездавую папуляцыю у краіне, або паходзіць з катэгорыі С іншай краіны);
Е (збеглыя з няволі птушкі) і
D (птушка незразумелага паходжання, якую нельга аднесці ў іншыя катэгорыі).
Выключэнне віда з катэгорыі С, аўтаматычна выкрэсдівае яго з Асноўнага спісу птушак краіны і перамяшчае ў дадатковы, у якім пералічваюцца збеглыя з няволі віды, або птушкі незразумелага паходжання.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак гусі-суханоса з www.nathistoc.bio.uci.edu
На гэтую тэму:
Папугаі ў нямецкіх гарадзкіх “джунглях”
Чаму барадач хутчэй за ўсё не ўвайдзе ў асноўны Спіс птушак Беларусі
Изменения в орнитофауне Беларуси за 2000-2016 годы
Рэгістрацыі самых рэдкіх птушак Заходняй Палеарктыкі сабраныя пад адной вокладкай
Брытанія пераходзіць на класіфікацыю ад IOC: што гэта можа значыць для Спісу птушак Еўропы і Беларусі?
Еўракамісія нарэшце прыняла Спіс найбольш небяспечных інвазійных інтрадуцэнтаў
Папугаі-інтрадуцэнты даказана шкодзяць мясцовым відам птушак
Папугай-інтрадуцэнт хутка павялічвае сваю колькасць у Еўропе
Вынішчыць адных папугаяў каб захаваць іншых
Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты
“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ