У апошнія дзесяцігоддзі атрымалася добра задакументаваць шкодны ўплыў чужародных відаў на біяразнастайнасць. Аднак негледзячы на шматлікія сабраныя факты, механізмы такога ўдзеяння часта застаюцца незразумелымі або недаказанымі. Нядаўнае даследаванне, праведзенае ў Лондане камандай навукоўцаў з розных навучальных і даследчых установаў сталіцы Вялікабрытаніі, паказала значнае негатыўнае ўздзеянне папугаяў Крамера (Psittacula krameri) на паводзіны мясцовых птушак пад час пошуку корма і харчавання.
Канкурэнцыя за тыя ж рэсурсы з’яўляецца адным з патэнцыйных механізмаў, дзякуючы якому чужародныя інвазійныя віды могуць уздзейнічаць на абарыгенныя. Аднак даказаць гэта цяжка з-за таго, што акрамя інвазійных відаў, на змену паводзін мясцовых відаў аказваюць уплыў шматлікія змены ў навакольным асяроддзі. Асабліва заўважна гэта ва ўмовах жыцця ў гарадах, дзе яно значна адрозніваецца фрагментацыяй даступных біятопаў і часта іх дэградаваным або змененым станам ад жыцця ў прыродных экасістэмах.
У Вялікабрытаніі папугі Крамэра – звычайны інвазійны чужародны від птушак, колькасць якога павялічваецца ў цэнтрах вялікіх гарадоў, дзе гэтыя папугаі пераважна сустракаюцца. З мая 2010 па люты 2011 г. ў 41 месцы ў цэнтры Лондану ў радыюсе 50 км былі праведзены эксперыменты, пад час якіх адсочваліся змены ў паводзінах мясцовых відаў птушак на прысутнасць ля птушыных сталовак папугаяў Крамера і вялікага дзятла (Dendrocopos major) – абарыгеннага віду падобных да папугая памераў.Прысутнасць папугаяў значна змяншала колькасць прылётаў птушак мясцовых відаў на сталоўкі, час, які яны праводзілі на сталоўцы і час, які яны ўласна харчаваліся там. Адначасова павялічваліся насцярожаныя паводзіны вялікіх і блакітных сініц (асноўных наведвальнікаў сталовак) у параўнанні з кантрольнай групай як без прысутнасці вялікага дзятла, так і з ім побач.
Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Behavioral Ecology і знаходзяцца ў адкрытым доступе.
Яны паказалі, што чужародныя віды могуць аказваць неяўнае негатыўнае ўдзеянне на мясцовыя віды нават толькі сваёй прысутнасцю побач з імі.
Крыніца: Peck HL, Pringle HE, Marshall HH, Owens IPF & AM Lord. 2014. Experimental evidence of impacts of an invasive parakeet on foraging behavior of native birds. Behavioral Ecology DOI: 10.1093/beheco/aru025
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
ЕЎРАЗВЯЗ РАСПАЧНЕ БАРАЦЬБУ З ІНВАЗІЙНЫМІ ІНТРАДУЦЭНТАМІ
ВЫНІШЧЫЦЬ АДНЫХ ПАПУГАЯЎ КАБ ЗАХАВАЦЬ ІНШЫХ
ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ ПРЫБЯРЭ ЯШЧЭ АДЗІН ВІД-ІНТРАДУЦЭНТ
Мэта – вынішчыць качку-інтрадуцэнта
Праект па вынішчэнні качкі-інтрадуцэнта працягнуты
Прынц Чарльз ачоліў рух супраць самага вядомага віда-інтрадуцэнта ў Вялікабрытаніі
“Жалезная заслона” хоць у нечым аказалася карыснай
ІНТРАДУЦЭНТЫ АФІЦЫЙНА ПРЫЗНАНЫЯ ПАГРОЗАЙ ДЛЯ ПОЛЬСКАЙ ПРЫРОДЫ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ