Хаця большасць таксаномаў пагадзілася з прапановай надаць былому паўночнаафрыканскаму падвіду пярэстай валасяніцы відавы статус пад назвай атласскай валасяніцы Atlas Flycatcher (Ficedula speculigera), птушкі з Іберыйскага паўвострава лічыліся прамежкавай формай паміж гэтымі двума відамі. У першай публікацыі (Saetre et al. 2001), у якой прагучала прапанова вылучыць як асобны від атласскую валасяніцу, іберыйскія птушкі не ўзгадваліся, іх геном не параўноўвываўся і таксаномы пагадзіліся, што яны павінны быць даследаваны каб лічыць валасяніц з Паўночнай Афрыкі асобным відам.
Нядаўна апублікаванае даследаванне, якое параўноўвала ДНК птушак з Атласкіх гор, Іберыйскага паўвострава і іншых частак Еўропы знайшло, што іберыйскія валасяніцы Ficedula hypoleuca iberiae і птушкі з Марока F. h. speculigera адасобіліся параўнальна даўно ад пярэстых валасяніц F. hypoleuca і заслугоўваюць паўнапраўнага відавога статусу.
Saetre et al. (2001) знайшоў, што атласская валасяніца – блізкі від да пярэстай і валасяніцы-белашыйкі (F. albicollis), і аддзяліўся трошкі раней ад агульнага продка, чым гэтыя апошнія адзін ад аднаго. Новае даследаванне выкарыстала ўжо апублікаваныя раней дадзеныя Lehtonen et al. 2009, які ўстанавіў, што гэтыя формы былі нейкі час ізаляваныя адна ад адной і ўтварылі асобны тандэм.
Такім чынам Potti et al. (2016) знайшлі, што самцы і самкі валасяніц з Атласу маюць даўжэйшыя цэўкі і крылы, чым іберыйскія птушкі, а таксама больш шырокія і неглыбокія дзюбы. У самак speculigera таксама карацейшыя дзюбы за самак iberiae. Самцы таксама адрозніваюцца, прычым speculigera маюць больш цёмную спіну і большую пляму на ілбе, чым iberiae; ў самцоў speculigera цалкам чорны хвост і большы белы ўчастак на крыючых крыла, чым у намінатыўнага віду пярэстай валасяніцы. Самкі абодвух новапрапанаваных відаў часам маюць белую пляму на ілбе, чаго не бывае ў самак пярэстай валасяніцы hypoleuca.
Акрамя гэтага, апісаны адрозненні ў месцапражываннях і экалагічных нішах, а таксама ў голасе і песнях. Усё гэта дазваляе лічыць атласскую і іберыйскую валасяніцу асобнымі ад пярэстай валасяніцы відамі.
Крыніцы:
Lehtonen, P K, Laaksonen, T, Artemyev, A V, BelskiiI, E, Both, C, Bureš, S, Bushuev, A V, Krams, I, Moreno, J, Mägi, M, Nord, A, Potti, J, Ravussin, P-A, Sirkiä, P M, Saetre, G-P, and Primmer, C R. 2009. Geographic patterns of genetic differentiation and plumage colour variation are different in the pied flycatcher (Ficedula hypoleuca). Molecular Ecology 18: 4463-4476. DOI: 10.1111/j.1365-294X.2009.04364.x
Potti, J, Copete, J L, Gutiérrez-Expósito, C. and Camacho, C. 2016. Morphological and sexual traits in Atlas and Iberian Pied Flycatchers Ficedula hypoleuca speculigera and F h iberiae: a comparison. Bird Study DOI: 10.1080/00063657.2016.1188879
Saetre, G P, Borge, T, and Moum, T. 2001. A new bird species? The taxonomic status of 'the Atlas Flycatcher' assessed from DNA sequence analysis. Ibis 143: 494-497.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Варыяцыі афарбоўкі самца атласскай валасяніцы з www.birdingfrontiers.com
На гэтую тэму:
У ВАЛАСЯНІЦ ПРАПАНАВАНА ВЫЛУЧЫЦЬ ДВА НОВЫЯ ВІДЫ
Грычуноў больш відаў, чым сцвярджалі дагэтуль?
У ЕЎРОПЕ ЁСЦЬ ЯШЧЭ АДЗІН ВІД СОВАЎ?
У ЕЎРОПЕ МОГУЦЬ З’ЯВІЦЦА ДВА НОВЫЯ ВІДЫ-ЭНДЭМІКІ
ПЕРААЦЭНКА КОЛЬКАСЦІ І СТАТУСУ: НА ЗЯМЛІ 10 425 ВІДАЎ ПТУШАК, КОЖНЫ 6-Ы ПАД ПАГРОЗАЙ ЗНІКНЕННЯ
Нечаканае адкрыццё: з некалькіх відаў птушак утварыўся адзін
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ