Еўрапейскі звяз (European Union) большасцю галасоў прыняў рашэнне забараніць выкарыстанне свінцовага шроту і іншай свінцовай амуніцыі для паляванняў, якія адбываюцца на водна-балотных угоддзях. Поўная забарона наступае ў 2022 годзе, два гады працягнецца т.зв. пераходны перыяд.
Рашэнне, прынятае 3 верасня 2020 году, прадстаўляе значную перамогу прыродаахоўных арганізацый, якія ў апошнія гады актыўна лабіравалі забарону свінцовай амуніцыі. Хаця перад тым, як пачаць дзейнічаць, яшчэ патрэбна (фактычна фармальнае) адабрэнне Еўрапарламенту, ужо зараз можна святкаваць перамогу з нагоды выратавання мільёнаў дзікіх птушак ад атручвання свінцом.
Пасля пераходнага перыяду ў два гады, усе краіны-чальцы Еўразвязу будуць абавязаныя яму падпарадкавацца. Найбольш здзіўляючым стаў той факт, што прадстаўнікі ажно 9 краін-чальцоў галасавалі супраць забароны не гледзячы на тое, што пазасталыя пасля паляванняў у вадаёмах, вадатоках і на балотах тонны свінца ўяўляюць смяротную небяспеку не толькі дзікім птушкам, але і людзям.
Удзельнікі кампаніі па забароне свінцовай паляўнічай амуніцыі не хочуць прырпыняцца на гэтай перамозе і будуць дзейнічаць далей, каб зусім забараніць яе выкарыстанне, не толькі пад час паляванняў на водна-балотных угоддзях.
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак розных відаў качак Мікалая Гулінскага
На гэтую тэму:
British birds: легальнае паляванне на птушак у Еўразвязе і яго ўздзеянне на пагражаемыя віды
Нашых (і не толькі) птушак у Францыі чакаюць добрыя змены?
Упершыню за 100 год колькасць каліфарнійскіх кондараў больш за 400 птушак
Атручванне птушак ртуццю – надзвычай актуальная тэма
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ