Новае даследаванне знайшло, што дзве траціны палявых свірстуноў (Anthus campestris) мігрыруюць уначы – дагэтуль від лічыўся дзённым мігрантам. Гэтыя вынікі былі атрыманы дзякуючы выкарыстанню сучасных тэхналогій.
Акрамя мініятурных геалакатараў, на аснове запісаў якімі працягласці светлай часткі сутак і даты прыблізна можна вызначыць каардынаты месцазнаходжання птушкі, яны яшчэ дадаткова запісвалі ціск паветра і яго змены.
Птушкі з розных месцаў гнездавання ў Цэнтральнай Еўропе выкарыстоўвалі да 10 месцаў адпачынку на сваім шляху пралёту да месцаў зімоўкі ў сярэднім на працягу 5 тысяч кіламетраў. Доля часу, праведзенага птушкамі ў палёце ў адносінах да адпачынку атрымалася 1:6,5.
Хаця большасць пералётаў птушак здзяйснялася ў начны час, аднак дакладны перыяд ночы, калі птушкі пачыналі палёт, моцна залежаў ад асобных птушак. Тады як прызямленне на адпачынак звычайна адбывалася ў першыя гадзіны пасля ўзыходу сонца ў большасці свірстуноў. Таму атрымалася знайсці залежнасць паміж гадзінай пачатку палёту, яго працягласцю і часам прызямлення.
Хаця найбольш частай працягласцю пад час міграцыі былі асобныя палёты да 2 гадзін, у сярэднім працягласць палётаў атрымалася 4,5 гадзіны. Чым больш працяглай была начная міграцыя, тым вышэй пад час яе падымаліся птушкі. І ў сярэднім начныя пералёты здзяйсняліся у два разы вышэй,чым дзённыя.
Крыніца: Briedis, M, Beran, V, Adamík, P & Hahn, S. 2020. Integrating lightlevel geolocation with activity tracking reveals unexpected nocturnal migration patterns of the Tawny Pipit. Avian Biology, DOI: 10.1111/jav.02546
Паводле www.birdguides.com падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Ірыны Самусенка
На гэтую тэму:
Міграцыі птушак і вялікія лічбы: некаторыя здзіўляючыя факты і высновы
Эпічныя міграцыі над акіянам пацверджаныя для яшчэ аднаго віду вераб’іных птушак
За адрозненні ў адлегласці міграцыі птушак можа адказваць адзін ген
Ці могуць геалакатары перашкаджаць птушкам пад час міграцыі?
Дробны не значыць слабы: вераб’іныя птушкі могуць ляцець вельмі высока
НЕКАТОРЫЯ ПАЛЯВЫЯ ПАДКАМЕНКІ ВАНДРУЮЦЬ ЯШЧЭ ДАЛЕЙ, ЧЫМ МЕРКАВАЛАСЯ
АДКРЫТА САМАЯ ПРАЦЯГЛАЯ МІГРАЦЫЯ СЯРОД ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК
За эпічныя міграцыі вераб’іных птушак адказвае невялікі кластэр генаў
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ