Новае даследаванне навукоўцаў з універсітэту Лунда паказала, што як мінімум некаторыя вераб’іныя птушкі пад час міграцыі са Скандынавіі ў Афрыку абмежаваны час ляцяць на вышыні нават 4 тысячы метраў над узроўнем мора! Вельмі магчыма, што яны свядома выбіраюць на такой вышыні спадарожныя вятры, і такім чынам трацяць менш энергіі пад час сваіх доўгіх транскантынентальных пералётаў.
Гэта была першая спроба выкарыстаць новыя дата-лоджэры для таго, каб вызначыць максімальную вышыню, якую выкарыстоўваюць дробныя птушкі. Да гэтага змаглі вызначыць рэкордныя вышыні пад час пералётаў толькі для параўнальна вялікіх відаў.
"Мы змаглі сачыць толькі за двума птушкамі двух розных відаў. Але факт таго, што абедзве птушкі паляцелі так высока, стаў для нас сюрпрызам. Гэта было незвычайна і узнімае пытанні пра фізіялагічныя прыстасаванні птушак да палёту на падобнай вышыні: як яны выкарыстоўваюць паветра з нізкай канцэнтрацыяй кіслароду? як адаптуюцца да нізкіх тэмператураў?” – сказаў Сісель Сйоберг (Sissel Sjöberg), біёлаг з універсітэту Лунда (Швецыя) і Заалагічнага музею Капенгагена (Данія).
Адмыслова сканструяваныя логеры, якія запісвалі паказанні тэрмометра і паветранага ціску, былі прычэпленыя да драздовай чаротаўкі (Acrocephalus arundinaceus) і малога грычуна (Lanius collurio), якіх злавілі на месцах іх гнездавання ў Швецыі. Дзякуючы гэтым дадзеным, атрымалася вызначыць і максімальную вышыню палёта птушак. Аказалася, што яна раўняецца 3.950 м над узроўнем мора для дроздавай чаротаўкі і 3.650 м для малога грычуна.
Абедзве птушкі ляцелі на максімальнай вышыні пад час міграцыі над Міжземным морам і Сахарай, дадаткова малы грычун таксама ляцеў вельмі высока яшчэ і перад месцам сваёй зімоўкі ў Паўднёвай Афрыцы.
Арнітолагі лічаць, што многія вераб’іныя птушкі могуць ляцець на падобнай вышыні ці нават на большай, аднак пакуль гэта не даказана.
Крыніца:
Sissel Sjöberg et al, Barometer logging reveals new dimensions of individual songbird migration, Journal of Avian Biology (2018). DOI: 10.1111/jav.01821
Паводле www.phys.org падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак самца малога грычуна Уладзіміра Бондара
На гэтую тэму:
Качкі-огары ляцяць па-над Гімалаямі на рэкорднай вышыні!
Трансакеанічныя пералёты пацверджаны яшчэ для аднаго віду вераб’іных
Некаторыя палявыя падкаменкі вандруюць яшчэ далей, чым меркавалася
Адкрыта міграцыя кругланосага плывунчыка, ў якую цяжка паверыць
Навукоўцы ўпершыню даказалі тое, пра што даўно здагадваліся – птушкі могуць спаць у палёце!
АДКРЫТА САМАЯ ПРАЦЯГЛАЯ МІГРАЦЫЯ СЯРОД ВЕРАБ’ІНЫХ ПТУШАК
САМЫ ЗНАКАМІТЫ КУЛІК “НАЛЯТАЎ” УЖО 400 ТЫСЯЧ КМ !
Адкрыты самы доўгі міграцыйны шлях насякомых, які звязаны з міграцыяй птушак
Эпічныя міграцыі палярных крычак пацверджаны сучаснымі тэхналогіямі
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
Comments
Николай. (госць) - 26.08.2018 - 13:41
Возможно на такой высоте не…
Возможно на такой высоте не опасны хищники да и лучшее охлаждение при большой мускульной работе.