Перайсці да асноўнага змесціва
Галоўная Birding is our religion

Main navigation

  • НАШЫ НАЗІРАННІ
  • ПРА BIRDWATCH
    • Пра гэты сайт
    • Частые вопросы
    • 1. Основы бёдуотча
    • 2. Определение птиц
  • ГАЛЕРЭЯ
  • CLUB200
    • Статут клуба
    • Рэдкія назіранні/Rarities
    • Рэйтынг Клуба200
    • Спіс птушак Клуба200
  • ФОРУМ
  • СПІСЫ ПТУШАК
  • Пра БАФК
    • Пра БАФК
    • Спіс відаў БАФК
    • Патрабаванні БАФК
    • Рашэнні БАФК

КАМЕНТАРЫ

  • Спасибо за интересный сезон. 19.07 - 10:19
  • Вам дзякуй за каментары пра… 15.07 - 14:25
  • Сумна развітвацца, але… 15.07 - 14:24
  • Двое птушанят пасьпяхова… 15.07 - 13:46
Больш каментароў →

CLUB200

  • Шчурка-пчалаедка (Merops apiaster)
  • Чапля-кваква (Nycticorax nycticorax)
  • Чырвонаваллёвы гагач (Gavia stellata…
  • Чырвонашыйная коўра (Podiceps auritu…
  • Крычка-чэграва (Sterna caspia)

АПОШНІЯ ФОТАЗДЫМКІ

  • сокал-пустальга
  • гадзюка
  • сіняя сініца
  • рачная крычка
  • Вертишейка.
  • чорнагаловы шчыгел
  • казуля
  • вясковая ластаўка

 

 

  • Гуамскі пастушок вернуты ў прыроду пасля 35 гадоў знікнення + іншыя добрыя навіны гэтага году

    15.12.2019 - 22:57 | Harrier
    Сёлета абноўлены Чырвоны спіс МСАП (IUCN Red List of Threatened Species) абвесціў пра ўнікальную перамогу ў захаванні птушак: пасля паспяховага аднаўлення зніклага ў прыродзе каліфарнійскага кондара, гуамскі пастушок  стаў другім падобным відам!
  • Даказана з дапамогай геному: каралінскага папугая вынішчылі людзі

    14.12.2019 - 15:50 | Harrier

    Міжнародная каманда навукоўцаў пасля аналізу поўнага генома каралінскага папугая (Conuropsis carolinensis), які знік у пачатку мінулага стагоддзя, пацвердзіла, што не было ніякіх прыродных прадпасылак да гэтага.

  • Запрашаем глядзець на птушак Белавежскай пушчы on line на нашай сталоўцы

    12.12.2019 - 12:56 | Harrier

    Трэцюю зіму запар наш сайт “Птушкі штодня” прапануе ўнікальную для нашай краіны магчымасць – утульна седзячы у цёплай хаце, офісе ці на занятках, глядзець за жыццём дзікіх птушак на працягу ўсіх трох зімовых месяцаў. У гэты раз сталоўка для іх з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў невялічкай пушчанскай вёсачцы Вугляны, на маляўнічым беразе рэчкі Лясной.

  • Германія – новае важнае месца зімоўкі малых лебедзяў

    06.12.2019 - 21:34 | Harrier

    Пагаршэнне ўмоваў на былых традыцыйных месцах зімоўкі малых лебедзяў (Cygnus columbianus) на захадзе Еўропы ўжо прывяло да змены некаторых асноўных трас міграцыі і павелічэння колькасці зімуючых птушак у Грэцыі. Але, як аказалася, параўнальна нядаўна з’явілася яшчэ адно месца зімоўкі і яго роля таксама павялічваецца. Гэта – паўночная Германія, зямля Шлезвіг-Гальштэйн.

  • Прыйшла зіма – пачаліся зімовыя назіранні птушак

    03.12.2019 - 12:38 | Harrier
    Шаноўныя сябры! Восьмую зіму запар мы збіраем і змяшчаем у Табліцу для агульнага доступа цікавыя назіранні па зімуючых у нашай краіне відах птушак. Змены ў прыродзе адбываюцца пастаянна, а ў час глабальнага пацяплення мы можам бачыць некаторыя з іх на свае вочы: усё часцей у Беларусі застаюцца на зіму прадстаўнікі тых відаў, якія раней лічыліся выключна мігрантамі.
  • Навукоўцы: у Еўразвязе незаконна выпускаць катоў “пагуляць”

    01.12.2019 - 15:10 | Harrier
    Людзі, якія дазваляюць сваім коцікам гуляць па-за домам, насамрэч парушаюць заканадаўства Еўрапейскага звязу.  Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з універсітэту Тылбурга (Нідэрланды) у сваім апошнім вялікім аналітычным артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Journal of Environmental Law.
  • Пячураўкі-зарнічкі пачалі зімаваць у Еўропе!

    28.11.2019 - 16:23 | Harrier
    Параўнальна рэзкае павелічэнне рэгістрацый пячураўкі-зарнічкі пад час восеньскай міграцыі адзначаецца ў апошнія гады ў многіх краінах Еўропы. Упершыню для Беларусі від быў зарэгістраваны ў 2014 годзе і з таго часу адзначаецца амаль штогод і ў нас. Загадка куды і чаму ляцяць праз Еўропу гэтыя сібірскія пячураўкі, якія зімуюць у Паўднёва-Усходняй Азіі, доўгі час заставался неразгаданай. І вось цяпер аказалася, што зарнічкі паспяхова зімуюць і ў Заходняй Еўропе!
  • Вароны ў большых сацыяльных групах здаравейшыя

    19.11.2019 - 12:43 | Harrier
    Каманда навукоўцаў знайшла, што чорныя вароны ў большых памерамі групах аказаліся больш здаровымі ў параўнанні з тымі, якія мелі менш дачыненняў з іншымі птушкамі свайго віду - у меншых групах.
  • У Спісе птушак Заходняй Палеарктыкі стала менш відаў

    15.11.2019 - 09:04 | Harrier

    Згодна з рашэннем Нямецкага камітэта па рэдкасцях (рэдкіх відах птушак), з пачатку гэтага году гусь-суханос і жоўтагаловы амазон выключаны з катэгорыі С спісу птушак Германіі. Гэта аўтаматычна выкрэслівае іх таксама са Спісу птушак Заходняй Палеарктыкі.

  • У грыфавых цасарак упершыню для птушак знойдзена надзвычай складанае грамадзтва

    12.11.2019 - 15:58 | Harrier
    Нямецкія навукоўцы знайшлі, што грыфавыя цасаркі жывуць у вельмі стабільных групах, якія на нейкі час могуць перамешвацца з іншымі і ўтвараць новыя, больш складаныя групы. Птушкі ў першых трымаюцца разам і пад час перамяшчэнняў на розныя адлегласці, і пад час харчавання і адпачынку. Гэта дазваляе ім каардынаваць свае дзеянні параўнальна доўгі час.
  • Палова ўсіх шэрых жураўлёў Еўропы знаходзіцца зараз у Францыі

    11.11.2019 - 00:36 | Harrier
    У самым пачатку лістапада на возеры Der-Chantecoq, якое знаходзіцца на паўночным усходзе Францыі, арнітолагі налічылі ажно 268.120 шэрых жураўлёў! Гэта не толькі новы рэкорд колькасці для ўлікаў гэтага віда за адзін дзень на адным месцы, але і прыкладна палова ўсёй яго еўрапейскай папуляцыі!
  • Паспей загрузіць здымкі на фотаконкурс АПБ "Магія дзікіх птушак"

    07.11.2019 - 09:20 | Harrier
    Любіш фатаграфаваць птушак? Удзельнічай у конкурсе АПБ «Магія дзікіх птушак»! З 5 па 13 лістапада загружай свае самыя цікавыя здымкі птушак у раздзел галерэі “Нашы птушкi”. У конкурсе аўтаматычна бяруць удзел фотаработы, якія адпавядаюць патрабаванням і былі загружаныя ўсімі аўтарамі раней сёлета.
  • Віншуем Уладзіміра Іваноўскага - новага доктара біялагічных навук!

    29.10.2019 - 08:42 | Harrier

    Адзін з самых вядомых і актыўных арнітолагаў Беларусі з Віцебска нарэшце стаў доктарам біялагічных навук – нашы самыя шчырыя віншаванні!

    Каментароў: 1
  • "Закинь орлу на мобилку": улетевшая в Иран птица разорила сибирских ученых

    28.10.2019 - 10:52 | Peregrinus

    Сибирские орнитологи, которые отслеживают миграцию степных орлов с помощью GPS-датчика, отсылающего текстовые сообщения, столкнулись с проблемой: одна из участвующих в проекте орлиц улетела в Иран, смс-сообщения из которого стоят очень дорого, и таким образом потратила весь годовой бюджет раньше времени.

  • Віншуем з маленькай бёрдуотчаркай!

    24.10.2019 - 18:14 | Harrier

    Шчыра віншуем Таццяну Смыкоўскую і Антона Гаховіча з нараджэннем дачкі!

    Ніна нарадзілася 19 кастрычніка.

Pagination

  • First page « Першая
  • Previous page ‹ Папярэдняя
  • Page 32
  • Page 33
  • Page 34
  • Page 35
  • Current page 36
  • Page 37
  • Page 38
  • Page 39
  • Page 40
  • Next page Наступная ›
  • Last page Апошняя »

Апошнія назіранні

Клептопаразитизм
Шпакі: няспелая вішня і падзел здабычы
Канареечный вьюрок (Serinus serinus)
Косуля (Capreоlus capreоlus)
Зімовая бойка качароў крыжанкі
Cойкі VS шуляк-карагольчык

Лепшыя фотаздымкі

Уваход для карыстальнікаў

Уваход у сістэму
  • Стварыць новы рахунак
  • Запытаць новы пароль

ЗАРАЗ НА САЙЦЕ

Зараз няма зарэгістраваных карыстальнікаў онлайн.

Нашы сябры

2009-2025 BirdWatch.by. Fatbirder's Top 1000 Birding Websites