Дарагія сябры!
Вось і праляцеў дзесяты год жыцця нашага сайта “Птушкі штодня”. Вялікі і шчыры дзякуй за то, што былі і застаецеся з намі!
Птушкі навокал дадаюць нам сілаў на пасядзённае жыццё. Таму, калі Вы дзеліцеся сваімі назіраннямі на нашым сайце з іншымі, Вы дапамагаеце і ім далучыцца да прыгажосці прыроды і шукаць свае шляхі да яе.
З Новым годам! Новых назіранняў і відаў!
Здымак вераб'інага сычыка Паліны Рамашка
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ