У рамах штогадовага маніторынгу гняздуючай папуляцыі сокала-пустальгі (Falco tinnunculus), даследчыкі з польскага прыродаахоўнага таварыства “Bocian” праверылі 431 папярэдне размешчаную для гэтага віду гнездавую скрыню ў пяці паветах вакол г.Седльце.
- 22.10.2018 - 16:40 | Harrier
- 19.10.2018 - 14:40 | Harrier
Хаця дзякуючы назіранням паўночна-амерыканскіх і афрыканскіх відаў, спіс птушак Заходняй Палеактыкі штогод паступова павялічваецца, аднак часцей за ўсё гэта адбываецца на межах гэтага зоагеаграфічнага рэгіёну: на Азорскіх астравах ці ў Паўночнай Афрыцы.
- 18.10.2018 - 17:52 | HarrierНавукоўцы з Нацыянальнага цэнтра навуковых даследаванняў Францыі (Centre National de la Recherche Scientifique (CNRS)) і Université de Rennes, у супрацоўніцтве з карпарацыяй Airbus, эксперыментальным шляхам знайшлі аптычную ілюзію, якая вельмі эфектыўна адпужвае драпежных птушак ад самалётаў ці ветраных турбін. Гэта вельмі пазітыўная навіна і для ўладальнікаў, лётчыкаў і пасажыраў самалётаў, і для птушак. Апошніх проста менш стане безсэнсоўна гінуць пры сутыкненнях.
- 17.10.2018 - 22:17 | SirenaПодробности того, как беларуская команда решила выступить на "гонках за птицами" в Литве и что их этого вышло.
- 17.10.2018 - 13:42 | HarrierЧорнагаловая чайка (Larus melanocephalus) параўнальна нядаўна з’явілася як гняздуючы від у арнітафауне Вялікабрытаніі. Першы выпадак гнездавання адзначаны як раз 50 гадоў таму – у 1968 пара паспяхова падняла на крыло 2 птушанят на невялікім востраве ў Needs Ore Point (Hampshire). Цікава, што да 1962 году ўсе назіранні віда на Брытанскіх астравах трэба было пацверджваць у Камітэце па рэдкасцях, аднак колькасць рэгістрацый спачатку паступова, а потым і рэзка павялічвалася.
- 15.10.2018 - 18:02 | HarrierДзякуючы выкарыстанню метэаралагічных радараў са 143 станцый (якія размешчаныя па ўсёй кантынентальнай частцы ЗША) і кампутарнага мадэлявання, атрымалася параўнальна дакладна падлічыць колькасць мігрыруючых над паўночнаамерыканскім кантынентам птушак. Параўнанне лічбы тых, што ляцяць на зімоўку з тымі, якія потым вяртаюцца на месцы гнездавання, прывяло навукоўцаў да даволі нечаканых высноў наконт выжывальнасці мігрыруючых птушак.
- 14.10.2018 - 00:38 | HarrierПасля дзесяцігоддзяў спрэчак, каманда навукоўцаў з Заалагічнага таварыства Лондана (Zoological Society of London (ZSL) нарэшце вызначыла I апісала самую вялікую птушку, якая калі-небудзь жыла на нашай планеце. Гіганцкая птушка атрымала таўталагічную назву - Vorombe titan (што значыць “вялізарная птушка” на мальгашскай і грэцкай мовах).
- 12.10.2018 - 15:28 | HarrierЦікавая заканамернасць была знойдзена ў японскіх вялікіх сініц (Parus minor), якія лічацца сацыяльна манагамным відам: калі першае гнездаванне ў сезоне было непаспяховым, то самкі з такіх пар стараюцца знайсці дадатковых самцоў і капуліраваць таксама і з імі.
- 11.10.2018 - 20:03 | HarrierРысавыя трупіялы (Dolichonyx oryzivorus) афіцыйна могуць быць далучыныя да невялікай “эліты” прадстаўнікоў вераб’іных птушак, якія здзяйсняюць параўнальна далёкія пералёты без пасадкі пад час сезонных міграцый. Самая вялікая падобная адлегласць для гэтага віду, вызначаная дзякуючы сучасным тэхналогіям, склала ажно 3500 км!
- 10.10.2018 - 16:45 | Harrier
У аўторак адбыўся першы з заняткаў не зусім звычайнага курса у Гродзенскім універсітэце залатога веку (УЗВ) – упершыню за 10 год існавання гэтай установы нефармальнай адукацыі для сталых людзей, тут пачалі вучыцца вызначаць птушак. Курс пад назвай “Асновы назіранняў птушак, або нашы першыя 100 відаў” разлічаны на 12 тэарэтычных заняткаў, якія пройдуць у першым семестры.
- 10.10.2018 - 15:36 | HarrierДамовыя вераб’і (Passer domesticus) – адзін з дзікіх відаў птушак, які здаўна жыве разам з намі і дзякуючы нам цяпер распаўсюджаны амаль па ўсяму Свету. Аднак як даўно гэтыя птушкі “далучыліся” да людзей і што з-за гэтага змянілася ў іх фізіялогіі, вырашылі знайсці навукоўцы дзякуючы параўнанню ДНК розных папуляцый дамовага вераб’я паміж сабой і з геномам іншых відаў вераб’ёў.
- 08.10.2018 - 13:41 | HarrierДактары з Шэтландзкіх астравоў (Шатландыя, Вялікабрытанія) пачалі прапісваць пацыентам з хранічнымі хваробамі псіхічнай сферы, дыябетам, сардэчна-сасудзістымі захворваннямі і хранічным стрэсам рэкамендацыі на рэгулярныя назіранні за птушкамі (birdwatch) і іншыя прагулкі на прыродзе.
- 06.10.2018 - 23:32 | HarrierДаследчыкі з кафедры заалогіі Оксфардзкага ўніверсітэту (Вялікабрытанія) паказалі на прыкладзе вялікіх сініц (Parus major), што больш агрэсіўныя самцы не толькі хутка знаходзяць сабе самак, але і ствараюць з імі больш моцныя адносіны. Аказалася, што “ціхія” самцы маюць іншую стратэгію утварэння пары.
- 03.10.2018 - 17:11 | HarrierАдыходзячы верасень запомніцца яўна нераўнамернымі рэгістрацыямі птушак са спісу Клуба200: за выключэннем 2, усе яны з 36 адбыліся ў першай палове верасня. І большасць – як і чакалася – сталі вынікам пошукаў камандамі-удзельніцамі XV Адкрытага чэмпіянату па спартыўнай арніталогіі як напярэдадні спаборніцтваў, так і пад час іх. Аднак, не гледзячы на нашмат менш паведамленняў у параўнанні з мінулым вераснем, - у 2017 іх было ажно 49, адзначаных відаў было амаль столькі ж – 19 гэтым вераснем супраць 20 у верасні 2017-га.
- 02.10.2018 - 14:41 | HarrierДзяніс Кіцель і Юры Янкевіч сёння злавілі і закальцавалі новы для Беларусі від птушак – стрынатку-рэмеза (Emberiza rustica). Калі гэтае назіранне будзе зацверджана Беларускай Арніта-фауністычнай камісіяй (БАФК), від стане 333-м у Спісе птушак нашай краіны. Цікава, што гэта ўжо трэці новы від, які зарэгістраваны супрацоўнікамі станцыі кальцавання птушак “Сасновы бор” для Беларусі. Раней на самай поўначы Расонскага раёна, дзе размяшчаецца станцыя, былі адлоўлены і закальцаваныя першая пячураўка-зарнічка (у 2014) і стрынатка-крошка (у 2017). Віншуем сяброў і распавядаем як адбылося апошняе адкрыццё.
КАМЕНТАРЫ