• 25.06.2018 - 01:38 | Harrier

    Самцы многіх відаў птушак кормяць самак у перыяд заляцання. І такая ежа забяспечвае самак энергіяй і рэчывамі для фармавання яек. Зразумела, што самцы могуць спрабаваць абмяняць ежу на капуляцыю па-за парай (extra-pair copulation, EPC). Што адбываецца, калі самкі хочуць атрымаць дадатковую ежу ад чужога самца, але не хочуць дапусціць да капуляцыі з ім, правяралі польскія даследчыкі на прыкладзе гнездавой папуляцыі белашчокіх рыбачак (Chlidonias hybrida).

  • 23.06.2018 - 00:47 | Harrier

    Новае даследаванне знайшло, што старыя альбатросы нашмат больш эфектыўна шукаюць ежу пад час міграцыі і маюць большыя шанцы паспяхова выгадаваць птушанят, чым маладыя птушкі.

  • 22.06.2018 - 00:27 | Harrier
    Сёлета спаўняецца сумная гадавіна - 100 гадоў таму ў няволі памёр апошні каралінскі папугай (Conuropsis carolinensis). Гэта быў адзіны абарыгенны прадстаўнік атраду ў Паўночнай Амерыцы.  
  • 19.06.2018 - 01:37 | Harrier

    Павелічэнне тэмпературы паветра, якое звязваюць з глабальным пацяпленнем клімату, можа парушаць тонкія ўзаемасувязі ўнутры экасістэм. Адной з патэнцыйных прычын гэтага можа быць разсінхранізацыя ўзаемазвязаных цыклаў прадуцэнтаў і кансументаў рознага парадку. На прыкладзе насякомаедных птушак і іх галоўных ахвяр можа атрымацца так, што лісце раслін пачынае распускацца раней, вусені таксама пачынаюць вылупляцца раней каб дастасавацца да жыццёвaга цыклу сваіх кармавых відаў, а вось птушкі, якія гэтымі вусенямі харчуюцца, будуць адкладваць яйкі і мець птушанят у тыя ж тэрміны, што і раней. Гэта гіпатэтычная сытуацыя нават атрымала адмысловую назву – “феналагічнае несупадзенне” (phenological mismatch). 

  • 14.06.2018 - 18:36 | Harrier

    Да нечаканых вынікаў прыйшла каманда даследчыкаў, якія з дапамогай сучасных метадаў вывучалі асноўныя прычыны смяротнасці вывадкаў у сініх сініц (Cyanistes caeruleus). Аказалася, што калі самец застанецца сам з малымі птушанятамі, то ён амаль не мае шанцаў выгадаваць іх, бо не ўмее абагрэць да з'яўлення ў іх уласнай тэрмарэгуляцыі. Трошкі больш шанцаў на паспяховы вылет малых маюць самотныя самкі.

  • 12.06.2018 - 18:55 | Harrier

    Кожны арганізм імкнецца заставіць пасля сябе (як мага больш) патомкаў, бо такім чынам яго камбінацыі генаў будуць працягваць жыць і пасля яго смерці. У большасці відаў птушак самы надзейны спосаб зрабіць гэта - стварыць пару і размнажацца са сваім партнёрам ці партнёркай. Аднак апошнія дзесяцігоддзі вядома пра існаванне нават у монагамных саюзах т.зв. ЕРС - капуляцый па-за парай (extra-pair copulations). Прычым амаль заўсёды бацькамі такіх "пазашлюбных" птушанят станавіліся старэйшыя ўзростам самцы. Каманда навукоўцаў на прыкладзе дамовых вераб'ёў (Passer domesticus) вырашыла адказаць на пытанне - чаму так адбываецца? 

  • 11.06.2018 - 12:17 | Harrier

    Змены ў авіфауне вакол нас адбываюцца пастаянна, але найбольш важныя яны, канешне, для гняздуючых у краіне відаў. У Польшчы з 1800 да 2016 г вядома пра гнездаванне 254 відаў птушак (Stawarczyk et al. 2017), як мінімум некаторыя з іх па розных прычынах не гняздуюць у краіне дзесяцігоддзі ці некалькі апошніх гадоў. Аднак адбываюцца і супрацьлеглыя змены - так, з пачатку гэтага стагоддзя у спіс гняздуючых дадаліся качка-мандарынка (2001), малая белая чапля (2003), канадзкая казарка (2004), нільская гусь (2007), барадатая кугакаўка (2010) і садовая чаротаўка (2011).  На мінулым тыдні атрымалася даказаць першы выпадак гнездавання іберыйскай пячураўкі (Phylloscopus ibericus) у Польшчы.

  • 08.06.2018 - 17:22 | Harrier

    Нечаканы і вельмі сумны працяг можа атрымаць гісторыя з сучаснымі метадамі вывучэння птушак на прыкладзе аднаго з белых буслоў (Ciconia ciconia) родам з Польшчы, распавяла прыродаахоўная арганізацыя Grupa EkoLogiczna з Седлец (Польшча). 

  • 06.06.2018 - 20:05 | Harrier

    Новае даследаванне паказала, што чэрві-паразіты могуць негатыўна ўздзейнічаць на здольнасць марскіх птушак да палёту і тым самым нават змяншаць іх поспех гнездавання.

  • 05.06.2018 - 18:57 | Harrier
    Пасля таго, як від быў прызнаны крытычна пагражаемым (critically endangered) у 2012 годзе, арнітолагі сёлета на прыканцы мая змаглі ўпершыню пацвердзіць паспяховы выпадак размнажэння нырка Баера (Aythya baerі), якое адбылося на возеры Hengshui, у паўночным Кітаі.
  • 03.06.2018 - 16:06 | Harrier

    Два паўнапраўных – і апошніх – вясновых месяцы незаўважна, але няўхільна перайшлі ў ранняе і гарачае лета. Асаблівых сюрпрызаў у назіраннях птушак са Спісу Клуба200 амаль не адбылося. Усяго было зроблена 109 паведмленняў пра назіранні 31 віда.

  • 29.05.2018 - 20:26 | Harrier

    Новы механізм распаўсюджання як мінімум некаторых відаў насякомых адкрылі японскія навукоўцы. Для павольных насякомых, такіх як палачнікі, птушкі, якія з’ядаюць іх, насамрэч могуць дапамагчы ў распаўсюджанні яек на новыя тэрыторыі.

  • 28.05.2018 - 22:01 | Harrier
    Пасля апошняга паседжання Фауністычнай камісіі (Komisjа Faunistycznа), якое адбылося 3-5 траўня 2018 г., у асноўны Спіс відаў птушак, адзначаных у Польшчы, дадалася амерыканская чайка-клыгун (Larus smithsonianus), якая і стала ў ім 455-м відам.
  • 28.05.2018 - 19:00 | Harrier

    Чаму сучасныя птушкі страцілі зубы? Ці для таго, каб галава была лягчэйшай у палёце і цэнтр цяжасці быў размешчаны бліжэй да сярэдзіны цела? Ці завостраная дзюба без зубоў больш зручная для здабычы чарвякоў і іншых безхрыбетных у параўнанні з зубатымі сківіцамі продкаў-дыназаўраў? Вельмі магчыма, што гэтыя карысныя для птушак здабыткі ўсё ж не былі першаснымі.

  • 16.05.2018 - 18:36 | Harrier

    Яшчэ параўнальна нядаўна лічылася, што папугаі-інтрадуцэнты ў Еўропе не аказваюць значнага негатыўнага ўздзеяння на мясцовую фауну. Аднак апошнія даследаванні, праведзеныя ў Гішпаніі, паказалі, што гэта далёка не так.