Чарговая канферэнцыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) адбудзецца ў Гродна ў суботу-нядзелю 23 -24.2019. Сустрэча з сябрамі і аднадумцамі з усёй Беларусі, цікавыя прэзентацыі і фільмы, магчымасць набыць сувеніры і вызначальнікі, майкі-цішоткі і календары плюс сапраўдная вясновая экскурсія на птушак чакаюць Вас!
Праграма канферэнцыі
“Птушкі штодня - 2019”
Экацэнтр, гімназія №1 імя акадэміка Я.Карскага, пр-т Янкі Купалы, 82, г.Гродна
23 лютага, субота
9.30-10.00. Рэгістрацыя ўдзельнікаў канферэнцыі
10.00-10.10 Адкрыццё канферэнцыі
10.10-10.35 “Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ) ў 2018 годзе” – Аляксандр Вінчэўскі (АПБ, Мінск)
10.35-11.00 “”Прахадны двор” навадворскіх арляцоў” - к.б.н. Мікалай Чэркас (прыродаахоўны праект для Белавежскай пушчы АПБ-FZS, Ляцкія)
11.00-11.30 “Абшэрон. Прыгажосць паміж агнём і ветрам” – дакументацыйны фільм.
Прадстаўляе рэжысёр к.б.н. Ігар Бышнёў (Film studio Aves, Домжарыцы)
11.35-11. 50 Каманднае маляванне ўдзельнікамі канферэнцыі вялікага арляца - Птушкі 2019 году - з завязанымі вачыма.
12.00-12.30 Перапынак на каву і гарбату. Кулінарыя гімназіі.
12.35-13.00 “Самыя цікавыя назіранні птушак на Гарадзеншчыне ў 2018 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня” / Клуб200 АПБ, Гродна)
13.00-13.30 Афіцыйная частка. Справаздача Савета аддзялення і Рэвізійнай камісіі за 2018 год і план дзейнасці на 2019 год.
13.30-13.45 “Сайт “Птушкі штодня” – 10 год з намі!” Слайд-шоў з найлепшых фотаздымкаў Галерэі.і.
13.50-14.00 Агульнае фота ўдзельнікаў канферэнцыі.
14.00-15.00 Перапынак на абед. Кулінарыя гімназіі.
15.00-15.25 “Пра навуковую і прыродаахоўную дзейнасць праф. Яна Каханоўскага ў год яго 125-цігоддзя”- Віталь Гуменны (Гродзенскі заапарк / АПБ, Гродна)
15.25-15.50 “Поплаўныя луні з Беларусі: як і куды яны ляцяць на зімоўку і як вяртаюцца па дадзеных спадарожнікавых перадатчыкаў” – Дзьмітры Вінчэўскі (сайт “Птушкі штодня”, Гродна)
15.50-16.25 “Сіпуха. Сава – наша суседка” – дакументацыйны фільм (ТР “Bocian”, Польшча) Што нам вядома пра сіпуху на Гарадзеншчыне і нашы планы па яе вяртанні - абмеркаванне.
16.25-16.40 Вольны мікрафон.
16.40-16.50 Закрыццё канферэнцыі.
з 19.00 Урачыстая вячэра для запрошаных дарослых узельнікаў канферэнцыі.
Кошт удзелу – 30 руб.
Перад пачаткам канферэнцыі ў холе на другім паверсе будзе адкрыта
персанальная фотавыстава Сяргея Чарапіцы “Птушкі ў аб’ектыве”
Кантакты з аргкамітэтам:
Андрэй Храмогін +375 33 624 08 93; Дзьмітры Вінчэўскі +375 33 688 75 89; Віталь Гуменны +375 292 84 23 91
У праграме магчымыя змены!
Падчас канферэнцыі можна будзе набыць календары, вызначальнікі птушак, налепкі, майкі-саколкі і інш. + аплаціць сяброўскія складкі ці далучыцца да АПБ.
24 лютага, нядзеля
10.30-16.00. Палявая экскурсія на птушак (з абедам) у заказнік “Гродзенская Свіслач”.
Для тых, у каго няма ўласных, могуць быць выданы вызначальнікі і біноклі на час экскурсіі.
Запісвайцеся на экскурсію ў Аргкамітэце да 21.00 пятніцы!
Экскурсія будзе адбывацца пад кіраўніцтвам дасведчаных арнітолагаў і бёдуотчараў з трубамі.
Ад’езд на аўтамабілях арганізатараў або ўласных са стаянкі на вул.Падольная насупраць дома 8.
Да ГІМНАЗІІ ад прыпынку “Гасцініца Турыст” і “Румлёва” да гімназіі №1 можна дабрацца пешшу за пяць хвілін у адпаведнасці са схемай.
Да прыпынку “Румлёва” можна дабрацца з аўтавакзала і чыгуначнага вакзала на аўтобусах №2, №16, а таксама на тралейбусе №6 (толькі з аўтавакзала).
Да прыпынку “Гасцініца Турыст” можна дабрацца з аўтавакзала на аўтобусе №1, з Савецкай плошчы на тралейбусе №9, ад Філармоніі на тралейбусах №8,12,9
Да гэтых прыпынкаў можна дабрацца на маршрутных таксі (кошт 1 руб.).
Ніжэй у Дадатку праграма канферэнцыі для раздрукавання.
Дадатак | Памер |
---|---|
Prahrama Hrodna APB 23-24.02.2019.doc1023.5 КБ | 1023.5 КБ |
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ