У 17-ты раз Гродзенскае абласное аддзяленне ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) запрашае гарадзенцаў з любым узроўнем падрыхтоўкі, і асабліва сем’і з дзеткамі і падлеткамі, далучыцца да ПанЕўрапейскіх дзён назіранняў за птушкамі, якія ў апошнія гады адначасова адбываюцца ў 40 краінах нашага кантыненту.
- 02.10.2018 - 00:54 | Harrier
- 30.09.2018 - 22:30 | HarrierНовы для Польшчы від птушак, свірстун Гадлеўскага (Anthus godlewski), быў заўважаны і сфатаграфаваны ў суботу, 29 верасня, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Jastarni. Пасля першай рэгістрацыі, дзякуючы своечасовым паведамленням, яго змаглі ў нядзелю паглядзець шмат іншых бёрдэраў з розных частак краіны. Калі Фауністычная камісія зацвердзіць назіранне, гэта будзе 456 від для авіфауны Польшчы.
- 27.09.2018 - 18:40 | HarrierУ 2017 годзе, пад час працы ў Андах Эквадору, арнітолагі адкрылі невядомы для навукі від калібры. Але яго зусім невялікі арэал і адмысловае месцапражыванне віду, якому пагражае дзейнасць мясцовага насельніцтва, прывялі навукоўцаў да прапановы ўключыць блакітнагорлага горнага калібры Blue-throated Hillstar (Oreotrochilus cyanolaemus) у спіс відаў, якім пагражае знікненне ўжо ў бліжэйшы час (critically endangered).
- 26.09.2018 - 00:52 | HarrierПаводзіны птушанят перад вылетам з гнязда і адразу пасля гэтага – адзін з найменш даследаваных аспектаў жыцця птушак. Як і чаму адны птушаняты аднолькавага ўзросту вылятаюць хутчэй за іншых часта застаецца загадкай. Не так даўно з’явілася работа, прысвечаная птушкам, якія гняздуюць на дрэвах і дзе гэты аспект вывучалі эксперыментальна. І вось новае даследаванне, на гэты раз наземнагняздуючых вераб'іных відаў.
- 25.09.2018 - 18:34 | HarrierАд часу, калі вымерлі дыназаўры, прайшло каля 66 мільёнаў гадоў, а самыя старыя парэшткі, якія адносяць да старажытных птушак, маюць нават 160-150 мільёнаў гадоў. Таму зразумела, што самы працяглы час сваёй эвалюцыі птушкі былі вымушаныя “дзяліць” Зямлю з дыназаўрамі. Калі улічваць сённяшнюю разнастайнасць птушак, а таксама тую, якой яна была за мінулыя 60 мільёнаў гадоў, цяжка сабе нават уявіць якія птушкі маглі жыць яшчэ раней - побач з дыназаўрамі. Новаапісаны цяпер від старажытных птушак, які атрымаў навуковую назву Jinguofortis perplexus, дапамагае зразумець якімі тыя птушкі былі.
- 24.09.2018 - 15:14 | HarrierПершыя гусі-піскулькі (Anser erythropus) раніцай у пятніцу, 21 верасня, прыляцелі на возера Kerkini на поўначы Грэцыі. Сярод амаль 40 птушак, 17 – птушаняты гэтага году. Хутчэй за ўсё разам з гэтай групай ляцеў і самец піскулькі, які атрымаў мянушку Mr. Blue, са сваёй сям’ёй. Гусі-піскулькі – самыя невялікія па памерах і самыя нешматлікія прадстаўнікі атраду Гусепадобныя ў арктычных тундрах Еўразіі. Таму кожнае паведамленне пра сустрэчу з імі – вельмі каштоўнае. Тым больш для нашай краіны, дзе апошнія дзесяцігоддзі невядома пра пацверджаныя дакументацыйна сустрэчы віду.
- 19.09.2018 - 17:23 | HarrierСезонныя адрозненні паміж рознымі пралётнымі шляхамі пад час міграцыі на месца зімоўкі і назад, на месцы гнездавання вясной, былі знойдзены ўжо для многіх відаў птушак з Еўропы - гэта так званыя "петлявыя міграцыі" (loop migrations). Аднак дагэтуль былі вядомыя толькі некалькі відаў, якія выкарыстоўваюць вельмі розныя пралётныя трасы для сваіх сезонных вандровак. Цяпер, дзякуючы выкарыстанню мініатурных геалакатараў на вясковых ластаўках (Hirundo rustica) з Літвы, атрымалася не толькі дадаць від да гэтай нешматлівай групы, але і ўпершыню запісаць і убачыць усе гадавыя пярэмяшчэнні ластавак.
- 17.09.2018 - 17:10 | HarrierПараўнальна невялікая гняздуючая ў Шатландыі папуляцыя палявых луней (Circus cyaneus), дзякуючы сучасным метадам вывучэння дапамагла сёлета ўбачыць незвычайныя і раней невядомыя падзеі. Партнёрства ў абарону знікаючых на Брытанскіх астравах палявых луней пад назвай Heads Up for Harriers, разам з праектам Дзеянняў супраць злачынстваў прыродзе (Action Against Wildlife Crime (PAW)) Scotland), выкарыстоўвала на некалькіх гнёздах віду спецыяльныя фота-лавушкі, якія і зарэгістравалі не толькі цікавыя паводзіны аднаго з самцоў, але і паляванне на птушанят луней ажно двух відаў соваў.
- 16.09.2018 - 21:28 | HarrierПасля таго, як раней сёлета былі знойдзены парэшткі ажно 136 клінахвостых арлоў (Aquila audax), пачаліся маштабныя пошукі віноўных, якія скончыліся цяпер арыштам падазраванага. Як аказалася, ён як мінімум на працягу апошніх двух гадоў выкарыстоўваў атручаныя прынады для забойства драпежных птушак у розных маёнтках у наваколлі Tubbut (штат Вікторыя, Аўстралія).
- 15.09.2018 - 19:15 | Harrier
Аналіз костак эпіорніса, знойдзеных у 2009 годзе ў цэнтральнай частцы Мадагаскара паказаў, што насамрэч людзі былі на востраве задоўга да таго, што меркавалася раней і гэты час адсоўваецца ў мінулае ажно на 6 тысяч гадоў! Сумна, што ўжо тады яны забівалі самых вялікіх на Зямлі птушак.
- 14.09.2018 - 17:11 | Harrier
Афіцыйныя вынікі XV Адкрытага чэмпіяната па спартовай арніталогіі былі падведзеныя толькі цяпер, бо скончыўся час на магчымую апеляцыю згодна з новымі правіламі.
- 13.09.2018 - 19:08 | Harrier
Чым далей ад экватара, тым хутчэйшы тэмп жыцця жывёл. Птушкі з больш высокіх шырот хутчэй становяцца дарослымі, хутчэй пачынаюць размнажацца і не жывуць так доўга, як блізкія віды бліжэй да экватару. Магчыма, што адной з прычын гэтага ёсць сезонная даступнасць рэсурсаў. Новае даследаванне амерыканскіх арнітолагаў упершыню паказала, што падобная залежнасць таксама датычыцца развіцця пер’я – паўночныя птушкі заканчваюць сваю ліньку хутчэй.
- 06.09.2018 - 23:30 | HarrierНа працягу 12 гадзін, з 6.00 да 18.00 у суботу, 8 верасня адбудзецца чарговая Гонка за птушкамі (Birdrace-2018). У ёй бяруць удзел наступныя каманды:
- 05.09.2018 - 16:40 | Harrier
Грычуны - своеасаблівая група вераб'іных птушак, якія не гледзячы на свае невялікія памеры, могуць паспяхова паляваць на параўнальна вялікую жывую здабычу. Аднак у адрозненне ад іншых птушак - спецыялістаў у такой справе - сокалападобных і соваў, грычуны навучыліся забіваць сваіх ахвяр інакш. Як - правяралі даследчыкі на амерыканскіх грычунах (Lanius ludovicianus).
- 01.09.2018 - 14:19 | HarrierКаляндарная восень пачалася толькі сёння, але для многіх відаў птушак актыўная восеньская міграцыя ідзе ўжо з канца ліпеня. Таму і паведамленняў пра назіранні цікавых відаў са Спісу Клубу200 было параўнальна многа і яны былі разнастайнымі ў відавым плане: 37 назіранняў 20 відаў – гэта падобна да выніку за папярэднія два месяцы лета (42 назіранні 21 віду) і нашмат больш, чым мы змаглі назіраць у жніўні мінулага году. Тады адбылося 23 паведамленні пра назіранні 12 відаў, прычым амаль палова рэгістрацый (9) тычылася аднаго віду - сокала-шулёнка.
КАМЕНТАРЫ