Першая міжземнаморская чайка ў Польшчы – як гэта было

Прайшло толькі два тыдні, як на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Хэлю (Helu) Paweł Malczyk і Wojtek Janecki адзначылі і сфатаграфавалі 30 мая новы для Польшчы від – шэрага жаўрука (Calandrella rufescens), і вось чарговае адкрыццё! У паўночна-цэнтральнай частцы краіны на рацэ Вісла ў г.Торунь Міхал Пётровскі знайшоў яшчэ адзін новы для Польшчы від – міжземнаморскую чайку ((Larus) Ichthyaetus audouinii)!

 

Ніжэй – кароткі расказ Міхала пра гэтую падзею:

Ну вось і ў мяне атрымалася ўбачыць нешта файнае … J

Першая міжземнаморская чайка ў Польшчы!

Назіранне ізноў атрымалася трошкі шалёнае, падобна да шпорцавай кнігаўкі... Пазаўчора, калі ехаў па бульвару праз Торунь, адзначыў групу каля 100 вялікіх чаек, якія сядзелі на плыткім – у Вісле ўпаў узровень вады. А ўчора выпадкова я там жа апынуўся на машыне і з трубой, таму падумаў, што варта было б праверыць гэтае месца.

Калі казаць шчыра, то я марыў пра тонкадзюбых чаек, якіх не так даўно адзначыў Paweł Malczyk у сябе. Можа яны паляцелі па Вісле ўверх па плыні? Пасля першай спробы нічога цікавага я не ўбачыў, але трымаючыся правіла “правер кожную птушку”, я пачаў лепш прыглядацца чайкам.

птушкі

У нейкі момант вока выхапіла адну з іх, якая толькі што спала, а цяпер дастала галаву і на сонцы яе дзюба падалася мне чырвонаватай. Ціск у мяне адразу падняўся! Праз некалькі хвілін птушка ўстала і я зрабіў першыя здымкі тэлефонам. Потым хутка пракансультаваўся з калегамі, таму што меў сумненні, што гэта можа быць нейкі артэфакт з-за святла ці дзіўны гібрыд. Пасля перасылкі фотак я атрымаў ад Marcin’а Faber’а паведамленне, што гэта напэўна міжземнаморская чайка! Потым sms ад Zbigniew’а Kajzer’а /чалец Польскай Фауністычнай камісіі/ з толькі двума словамі "o ku.wa". Гэта было неверагодна – для падобных хвілін мы і ездзім на птушак!

птушкі

Ну і на прыканцы я павінен прызнаць, што правіла, пра якoе нядаўно напісаў Paweł Malczyk :"cпадзявайся на неспадзяванае” – працуе :)

Вялікі дзякуй сябрам за дапамогу, усім – за віншаванні і пасляабедзенную атмасферу на Вісле з трубамі. Ну і сыну Станіславу за файную атмасферу ў паўторнай паездцы ў Торунь і святкаванні назірання чайкі!

 

Michał Piotrowski для “Птушкі штодня

Здымкі аўтара

PS Адпаведна назве, міжземнаморская чайка гняздуе выключна на скалістых астраўках і ўзбярэжжах Міжземнага мора. Нешматлікі від, вельмі рэдка сустракаецца ўнутры кантынента.

 

 

На гэтую тэму:

У польскім Спісе птушак стала 455 відаў

Першы для Польшчы свірстун Гадлеўскага адзначаны на выходных

У Польшчы стала на адзін гняздуючы від больш

Першая шпорцавая кнігаўка ў Польшчы: як гэта было

У Мінску адзначаны новы для Беларусі від птушак– палярная чайка!

Выйшла кніга “Rzadkie ptaki Polski” – кампедыюм назіранняў рэдкіх відаў у суседзяў

 

Comments

Справа ў тым, што беларускія і расейскія назвы відаў могуць адрознівацца. Для таго і дадаецца лацінскае ў дужках. Так што памылкі няма - па-беларуску міжземнаморская, па-расейску  - Одуэна.