Першы для Польшчы свірстун Гадлеўскага адзначаны на выходных

Новы для Польшчы від птушак, свірстун Гадлеўскага (Anthus godlewski), быў заўважаны і сфатаграфаваны ў суботу, 29 верасня, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора ў Jastarni. Пасля першай рэгістрацыі, дзякуючы своечасовым паведамленням, яго змаглі ў нядзелю паглядзець шмат іншых бёрдэраў з розных частак краіны. Калі Фауністычная камісія зацвердзіць назіранне, гэта будзе 456 від для авіфауны Польшчы.

 

Ніжэй падрабязны расповед аднаго з аўтараў адкрыцця, Самуэля Сасноўскага, якое ён зрабіў разам з Szymon Czyżewski:

Мы праверылі праноз надвор’я на суботу – павінна быць сонечна, з лёгкім ветрам і без ападаў – высокі ціск. Таму пасля некалькіх дзён, праведзеных на назіраннях марскіх птушак, мы вырашылі праверыць вераб’іных на паўвостраве.

Усталі ранкам, даехалі на Гэль (Hel) і пачалі пошукі. Спачатку нас “прывітала” мясцовая чорная варона. Потым былі чыжы, берасцянкі, юркі, зелянушкі і шмат іншых. Праз нейкі час мы знайшлі пячураўку-зарнічку – яна адазвалася некалькі разоў, мы паспелі запісаць яе голас і яна паляцела далей.

У час абеду мы супакоіліся і нават паспелі трошкі падрамаць. Праз 1,5 гадзіны мы яшчэ раз прачасалі хмызняк сярод дзюнаў, паабедалі і сталі думаць – што рабіць далей? Паблізу былі дзве опцыі: ачышчальныя сажалкі або аэрадром у Jastarni. Не ведаю чаму, але мы выбралі другую опцыю - на шчасце!

У 17.30 мы дабраліся на месца і павольным крокам выйшлі на нізкую траву аэрадрома. Вакол нас было многа птушак – у асноўным лугавых свірстуноў і берасцянак. І раптам сябар крыкнуў мне: - Светлы свірстун! Птушка сядзела ў траве і ўзляцела з пр. 15 “звычайнымі” свірстунамі. Я падняў камеру, знайшоў і сфатаграфаваў.  Я ўжо маю першыя здымкі!

Птушкі апусціліся на зямлі, але ў гэты час побач стартуе авіянетка, і ўсе свірстуны ізноў узляцелі і паляцелі пад лес. Мы праверылі здымкі – гэта не палявы і не стэпавы! Птушка трошкі большая за лугавога свірстуна, з параўнальна тоўстай, але даклікатнай дзюбай, ёсць выцягнутыя цёмныя плямкі на грудзі, чыстым жыватом і бакамі і характэрным малюнкам на двух знешніх рулявых – гэта мусіць быць godlewski!!!

птушка

 

Пачалася наша барацьба з часам і святлом, якое заўважна змяншаецца. А мы павінны хаця б запісаць голас птушкі або сфатаграфаваць яе на зямлі. Усю наступную гадзіну мы шукалі гэтага свірстуна. Калі ўжо сцямнела і нам трэба было вяртацца на цягнік, мы яго знайшлі. Мы паспелі паглядзець на яго ў трубу і ён адзіны раз падаў голас. Аднак уключаны на запіс мікрафон, не гледзячы на шум ад аўтамабіляў побач, зрабіў сваю справу!

Мы вярнуліся ў Rzucew узбуджаныя, як невядома хто. Час праверыць запіс санаграмай. Але спачатку трэба знайсці адпаведны шнур, потым завісае ноўтбук, але мы не здаемся і ў  00.30 нядзелі від пацверджаны!!! З самага ранку мы вярнуліся з калегамі на месца, а там птушку ўжо самастойна знайшоў Marcin Faber. Мы зрабілі лепшыя здымкі і лепш запісалі голас. Першая рэгістрацыя свірстуна Гадлеўскага для Польшчы стала фактам!

Варта адзначыць, што гэта толькі 9-я рэгістрацыя віду ў Еўропе, а гняздуе гэты свірстун у Цэнтральнай Азіі.

 

Паводле Samuel Sosnowski (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
 
 
 
На гэтую тэму:

 У польскім Спісе птушак стала 455 відаў

Выйшла кніга “Rzadkie ptaki Polski” – кампедыюм назіранняў рэдкіх відаў у суседзяў

У Спісе птушак Польшчы па-ранейшаму 450 відаў 

Апошнія змены ў складзе авіфауны Польшчы

Першая шпорцавая кнігаўка ў Польшчы: як гэта было

Потенциальные новые виды птиц для Беларуси: кто они?

Новы від птушак для Літвы адкрыты …двойчы !

СООБЩЕНИЕ БОФК: СПИСОК ПТИЦ БЕЛАРУСИ УВЕЛИЧИЛСЯ НА 3 НОВЫХ ВИДА

Брытанскі Спіс птушак дасягнуў 600 відаў!