Птушкі з розных папуляцый таго ж віду могуць не толькі выкарыстоўвываць розныя пралётныя шляхі пад час сезонных міграцый, але і розныя месцы зімоўкі. Змены клімату і выкарыстання некаторых тэрыторый прывялі да павелічэння гнездавога арэалу некаторых відаў паўднёвых відаў, сярод якіх шчуркі-пчалаедкі (Merops apiaster), пэўна, самыя паспяховыя. Аднак заставалася незразумелым, ці новаўтвораныя папуляцыі шчурак усталююць новыя шляхі і феналогію пералётаў, новыя месцы зімоўкі?
Міжнародная каманда даследчыкаў змагла адказаць на гэтыя пытанні, дзякуючы выкарыстанню новых тэхналогій сачэння за птушкамі падобных памераў. Для гэтага імі былі пазначаныя шчуркі (5, 6 і 19 асобін адпаведна) з заходняй (Партугалія), усходняй (Балгарыя) і новай, “паўночнай”, папуляцыі з цэнтральнай Еўропы (Германія).
Птушкі з Партугаліі выкарысталі для міграцыі на зімоўку ў Заходнюю Афрыку т.зв. заходні пралётны шлях праз Гіблартар. Птушкі з Балгарыі паляцелі на зімоўку ў Паўднёвую Афрыку т.зв. усходнім пралётным шляхам праз Заходнюю Турцыю і такім чынам пацвердзілі поўную ізаляцыю і ў часе, і ў прасторы паміж гэтымі даўно ўсталяванымі папуляцыямі.
Птушкі з Германіі – папуляцыі, якая параўнальна нядаўна ўтварылася ў апошнія дзесяцігоддзі і паспяхова павялічвае сваю колькасць і тэрыторыю, якую займае, абралі новы пралётны шлях праз цэнтральна-заходнюю частку Міжземнамор’я, а таксама і адасобленае ад птушак з першых двух папуляцый месца зімоўкі – на поўдні Конга і на поўначы Анголы.
І новы пралётны шлях, і новае месца зімоўкі вельмі абмежаваным чынам перакрываюцца з абранымі птушкамі з заходняй папуляцыі віду і зусім не перакрываюцца з тымі, што абралі шчуркі з усходняй папуляцыі. Аднак час сезоннай міграцыі моцна адрозніваецца толькі паміж пчалаедкамі з цэнтральна-еўрапейскай і заходняй папуляцый і фактычна аднолькавы для птушак з першай і ўсходняй папуляцый – шчуркі з Партугаліі адляталі на зімоўку на 2-4 тыдні раней.
Tакім чынам, птушкі з новаўзніклай папуляцыі ў Германіі выкарыстоўвываюць падобную феналогію міграцыі з птушкамі з паўднёва-усходняй Еўропы, аднак змаглі не толькі ўсталяваць адасоблены шлях пралёту, але і новае месца зімоўкі віду ў Афрыцы.
Крыніца:
Steffen Hahn et al. (2019) Range‐wide migration corridors and non‐breeding areas of a northward expanding Afro‐Palaearctic migrant, the European Bee‐eater Merops apiaster. Ibis, First published: 23 May 2019 https://doi.org/10.1111/ibi.12752
Паводле www.onlinelibrary.wiley.com (тэкст і мапа) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак Сяргея Зуёнка
На гэтую тэму:
ШЧУРКІ-ПЧАЛАЕДКІ МІГРЫРУЮЦЬ У ВЯЛІКІХ РОЗНАСЯМЕЙНЫХ ГРУПАХ
Адрозненні ў генах пячуравак з розных папуляцый прымушаюць іх зімаваць у розных месцах
Кругланосыя плывунчыкі з Еўропы зімуюць у двух розных месцах у залежнасці ад месца гнездавання
Спадарожнікавае сачэнне за брытанскімі зязюлямі: змяншэнне іх колькасці звязана з рознымі пралётнымі шляхамі
Нечакана: тыя ж самыя вясковыя ластаўкі ляцяць зусім рознымі пралётнымі шляхамі увосень і вясной
Куды і як ляцяць на зімоўку поплаўныя луні з Усходняй Беларусі: вынікі спадарожнікавага сачэння + мапы + VIDEO
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ