- 02.05.2018 - 18:33 | HarrierСвоеасаблівы танец-прадстаўленне самца райскай птушкі, падрабязна апісаны ўпершыню, прымусіў арнітолагаў прыгледзецца да мясцовай папуляцыі птушак больш шчыльна і апісаць новы від, эндэмічны для паўвострава Птушыная галава (Bird's Head Peninsula), які знаходзіцца ў Заходняй Новай Гвінеі (Інданезія).
- 29.04.2018 - 22:03 | HarrierШчыра віншуем вялікую і дружную сям’ю Івановых з нараджэннем чацьвёртага сына - Ільлі ! Хлопчык нарадзіўся 25 красавіка.
- 20.04.2018 - 15:21 | HarrierУ сваёй нядаўна апублікаванай рабоце даследчыкі з універсітэту Лунда (Швецыя) не толькі вызначылі месцапаходжанне нашых пералётных птушак, але і ўпершыню паспрабавалі растлумачыць вялікія адрозненні ў імуннай сістэме трапічных птушак у параўнанні з пералётнымі і аселымі ва ўмераным клімаце.
- 19.04.2018 - 17:55 | Harrier
Брэсцкае областное аддзяленне АПБ абвяшчае чарговы конкурсны набор заявак па Мемарыяльнай праграме падтрымкі маладых даследчыкаў імя Сяргея Абрамчука (1984-2010). Мэта праграммы – падтрымка маладых даследчыкаў у галіне арніталогіі ў рэалізацыі іх палявых даследванняў, стымуляванне да публікавання вынікаў сваіх даследванняў.
- 12.04.2018 - 12:26 | SirenaНа последнем заседании БОФК 3 апреля 2018 г. утверждены регистрации четырех новых для страны видов птиц. Три вида - короткоклювый гуменник, азиатский черноголовый чекан и овсянка-крошка, - включены в официальный список орнитофауны Беларуси. Еще один вид, бородач, на основании регистрации выпущенной из неволи птицы, отнесен в приложение к общему списку. БОФК также рассмотрела другие наблюдения редкостей и скорректировала список видов, требующих утверждения комиссией.
- 10.04.2018 - 20:31 | Harrier
Дзве персанальныя фотавыставы гродзенскіх фатографаў Мікалая Іванавіча Гулінскага і Дзьмітрыя Якубовіча зараз экспануюцца ў розных публічных пляцоўках Брэсцкай вобласці. "Птушкі вакол нас" ганаровага сябра АПБ Мікалая Гулінскага паказваюць фота-партрэты мясцовых птушак наведвальнікам Цэнтральнай Баранавіцкай гарадзкой бібліятэкі імя Таўлая, а "Нашы вядомыя і невядомыя птушкі" Дзьмітрыя Якубовіча цяпер глядзяць жыхары і госці Брэста ў Абласным краязнаўчым музеі.
- 09.04.2018 - 23:42 | HarrierПаводле нядаўна апублікаванага даследавання, малы грычун (Lanius collurio) зменшыў сваю колькасць у Краіне Баскаў ажно на 95% за апошнія 40 гадоў. Найгоршае ж тое, што сапраўдныя прычыны гэтага застаюцца незразумелымі – таму і магчымыя змены сытуацыі да лепшага наўрацці магчымыя ў бліжэйшы час.
- 09.04.2018 - 12:44 | HarrierУ суботу, 21 красавіка, у Гомеле адбудзецца VII Чэмпіянат па фотабёрдынгу – фатаграфаванні як мага большай колькасці відаў птушак на працягу пяці гадзін на загадзя вызначаным праз арганізатараў маршруце.
- 06.04.2018 - 22:09 | HarrierНядаўна былі апублікаваныя два навуковыя артыкулы, прысвечаныя той самай тэме. А менавіта - як птушкі арыентуюцца ў прасторы дзякуючы магнітным палям нашай планеты? Аказалася, што гэта не часціцы жалеза ў дзюбе служаць ім компасам, а адмысловы белок, які знаходзіцца ў вачах і дазваляе “бачыць” наваколле інакш.
- 05.04.2018 - 17:39 | HarrierДа нечаканых высноваў і практычных парадаў прыйшлі шведзкія даследчыкі. Пасля доследаў з птушанятамі сіняй сініцы (Cyanistes caeruleus), яны рэкамендуюць не размяшчаць сінічнікі і іншыя дуплянкі лятком на поўдзень. Аказалася, што хаця птушаняты сініц могуць падтрымліваць тэмпературу цела самастойна з узросту прыкладна ў 10 дзён, падобная трата энергіі непажаданая і запавольвае іх рост і развіццё.
- 03.04.2018 - 11:48 | Harrier
Спецыфічная сёлетняя вясна ўнесла свае карэктывы ў міграцыю многіх відаў птушак. І хаця для большасці яна пачалася ў больш-менш звычайныя тэрміны, аднак масавай міграцыі ні кулікоў, ні качак дагэтуль няма, таму будзем спадзявацца, што самыя цікавыя вясновыя рэгістрацыі яўна чакаюць нас у красавіку і траўні.
- 30.03.2018 - 10:38 | PeregrinusРаботники электросетей Березовского района сбросили с электрических опор агрогородка Подкраичи все аистиные гнезда. Осталось лишь несколько «буслянок» на центральной улице, где столбы оборудованы специальными металлическими площадками для строительства гнезд.
- 29.03.2018 - 22:49 | Harrier
На Паўднёвым востраве Новай Зеландыі ў адкладах былога возера ўзростам ад 16 да 19 мільёнаў гадоў аўстралійскія навукоўцы знайшлі скамянелыя косткі пастушкоў, па якіх апісалі два новыя для навукі віды.
- 28.03.2018 - 09:31 | Peregrinus
Корм для лебедей или урожай? В южных регионах страны на полях аграрии пытаются решить проблему с поеданием озимого рапса зимующими птицами.
Они выбирают те нежные листики, на которых сосредоточен побег роста. Побег, на котором будут семена, ради которого и выращивается озимый рапс, будет съеден на начальной стадии рапса. - 27.03.2018 - 23:09 | Harrier
Паводле нядаўняга даследавання, чорныя дразды (Turdus merula) жывуць даўжэй у гарадах, чым у лясах. Аднак параўнанне целамер – бялковых структур на канцах храмасом, якія сведчаць пра патэнцыйную працягласць жыцця, сведчыць пра адваротнае - што гарадзкія птушкі павінны жыць менш. Апошняя заканамернасць была ўжо паказана і на іншых відах птушак.
КАМЕНТАРЫ