Запрашаем на чарговы з’езд АПБ у Мінск!

У другую суботу лютага, у актавай залі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ў Мінску, адбудзецца ХХІІ з’езд грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) і канферэнцыя сябраў Клубу200 АПБ. Шчыра запрашаем – уваход вольны.

 

Праграма XXII з’езда

грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны

субота, 9 лютага 2019 года

Мінск, актавая зала Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства,
вул. Макаёнка, 8 (ст. м. Маскоўская)

з 9.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Прыём сяброўскіх складак на 2018 год; стэнды і выставы.

10.00 – 10.15 Адкрыццё з’езда, прывітальныя словы.

10.15 – 10.45 Справаздача пра выкананне стратэгічнага плана на 2015-18 гг.

АПБ ў 2018 годзе - Аляксандр Вінчэўскі, дырэктар АПБ, Мінск

10.45 - 11.00 Абмеркаванне і зацверджанне справаздач.

11.00 - 11.15 Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў штогадовых конкурсаў.

11.15 - 11.30 Прэзентацыя стратэгіі АПБ да 2030 году і новага стратэгічнага плана да 2022 г.

11.30 – 11.45 Абмеркаванне новага стратэгічнага плана.

11.45 – 12.00 Прэзентацыі кандыдатур і выбары Птушкі 2020 году.

з 12.00 прэзентацыі:

“Жыццё з ваўкамі” - Ясон Бадрыдзэ, д.б.н., Грузія

“Вялікі арлец – птушка 2018 году” - Валерый Дамброўскі, к.б.н., Мінск

“Як шымпанзэ крадуць какаву, а птушкі суправаждаюць качавых мурашоў – гвінейскія лясы Заходняй Афрыкі” – Элені Вендрас, Мінск

13.15 - 13.30 Конкурс па вызначэнні птушак.

13.30 - 13.40 Агульны здымак

13.40 – 14.30 абед

з 14.00 да 14.30 – канферэнцыя сябраў Клубу200.

14.30 – 14.40 Абвяшчэнне вынікаў конкурса па вызначэнні птушак.

14.40 – 14.55 Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў штогадовых конкурсаў.  

з 14.55 прэзентацыі:

“Таямнічая слонка і яе сакрэты” -  Эдуард Монгін, к.б.н., Мінск

Времена года” – слайдшоу, прадстаўляе Павел Лычкоўскі, Мінск

“Тое, што вы не ведалі пра чорнага бусла” – Марына Дмітронак, к.б.н, Павел Пакуль, Мінск

“Курылы – жыццё на краю Зямлі” - фільм кінастудыі Aves, прадстаўляе рэжысёр Ігар Бышнёў, к.б.н., Домжарыцы.

“Самае цікавае з назіранняў Клуба200 ў 2018 годзе” – Дзьмітры Вінчэўскі, Гродна

16.15 - 16.30 Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў штогадовых конкурсаў.

16.45 - 17.00 Справаздача старшыні АПБ. Фінансавая справаздача. Справаздача Рэвізійнай камісіі АПБ.  

17.00 – 17.30 Выбары ганаровых сябраў АПБ; у Цэнтральны Савет і Рэвізійную камісію.

17.30 – 17.45 Вольны мікрафон (выступленні з зала да 5 хвілін).

17.45 – 17.55 Адказы старшыні і дырэктара АПБ на пытанні ўдзельнікаў з’езду.

17.55 – 18.15 Абвяшчэнне вынікаў выбараў. Зацверджанне новага стратэгічнага плана і накірункаў работы АПБ на 2019 год. Закрыццё з’езда.

 

  Здымак чорнагаловых шчыгелаў – птушак 2018 году – Дзьмітрыя Вінчэўскага

--------------------------------------------------------------------------

Звяртаем увагу, што на вуліцы Макаёнка ідуць рамонтна-будаўнічыя працы, і ўваход у РЦЭК, дзе пройдзе З’езд, цяпер з іншага боку.

схема

Сёлета трохгадовыя паўнамоцтвы сканчваюцца ў трох сябраў Цэнтральнага савета АПБ Алены Арцёменка, Ігара Бышнёва, Уладзіміра Іваноўскага і ў сябры Рэвізійнай камісіі АПБ Ларысы Мартынавай. Але ўсе яны маюць права балатавацца на наступны тэрмін на тую самую пасаду.

Згодна з п. 4.8. Статута АПБ “Кандыдатуры Старшыні, а таксама сяброў Савета для галасавання на З’ездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае* выбарчае права”.

У апошнім выпадку заявы з намінацыямі на гэтыя пасады з подпісамі сябраў АПБ павінны быць атрыманы Сакратарыятам не пазней за 7 лютага 2019 г., каб паспець падрыхтаваць працэдуру галасавання.

Кандыдатуры ў ЦС і РК павінны быць грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, старэйшымі за 18 гадоў. (*Актыўнага выбарчага права на З’ездзе не маюць асобы да 16 гадоў, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства. Яны не маюць права ўдзельнічаць у такіх выбарах згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь).

Пасля З’езду адбудзецца ўрачыстая вячэра ў тракціры «Жылі-былі» на праспекце Незалежнасці, 71 (для сяброў АПБ, якім ужо споўнілася 18 год). Кошт вячэры складае 35,00 руб. 

Да 04 лютага паведамі аб сваім удзеле Настассі Кісялёвай з АПБ (пры гэтым удакладні, ці ёсць у цябе якія-небудзь абмежаванні ў ежы, напрыклад, веганства альбо алергія): тэлефон і Вайбер 8 029 1648616, е-мэйл famfrut@tut.by; a.kisialiova@gmail.com.

Таксама маецца магчымасць пражывання

— у гасцініцы Мінскага абластнога інстытута развіцця адукацыі  (г. Мінск, вул. П. Глебкі, 88). Кошт месца – ад 6,50 да 15,00 руб.

— у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства: вул. Лук’яновіча, 18 (кошт аднаго месца у двухмясцовым нумары – 21,31 рубля, у трохмясцовым – 16,70, у чатырохмясцовым – 14,75 рублёў, у васьмімясцовым – 13,1 рублёў за ноч). 

Калі ласка, паведамі ў Сакратарыят да 04 лютагакалі табе патрэбная гасцініца: якая і на якія дні.

Запрашаем!