- 26.07.2018 - 16:27 | HarrierПара вялікіх сініц (Parus major) паспяхова выгадавала не толькі некалькі сваіх птушанят, але і двое чужых - ад сініх сініц (Cyanistes caeruleus). Адсачыць увесь працэс ад інкубацыі яек да выкармлівання птушанят атрымалася дзякуючы выкарыстанню ў дуплянцы он-лайн камеры.
- 25.07.2018 - 00:18 | HarrierНовы від птушак быў знойдзены толькі на пясчанай касе даўжынёй 1 км на Whenua Hou (Codfish Island), недалёка ад іншага і большага памерамі вострава Сцюарта. Магчыма таму новы вiд і атрымаў назву тафунніка з Венуа Хоў Whenua Hou diving petrel (Pelecanoides whenuahouensis). Уся яго папуляцыя ацэньваецца ў 250 асобін.
- 21.07.2018 - 23:06 | HarrierНовае даследаванне паказала, што адзін з падвідаў амерыканскай плямістай кугакаўкі можа паступова знікнуць з-за інбрыдынгу (скрыжоўвання паміж крэўнымі ў рознай ступені птушкамі), які па-рознаму, але закрануў ужо ўсе папуляцыі.
- 21.07.2018 - 13:25 | HarrierГрывасты ібіс (Geronticus eremita) - адна з самых рэдкіх птушак на Свеце - у прыродзе засталося не больш 1000 асобін, від мае статус крытычна пагражаемага. Аднак міжнародная каманда навукоўцаў пачала вялікі і складаны праект па вяртанні віду ў Еўропу, дзе ён быў даўно вынішчаны. Акрамя рэінтрадукцыі ібісаў у створаныя для іх штучна месцы гнездавання, даследчыкі выкарыстоўваюць параглайдэры каб паказаць птушкам магчымыя месцы зімоўкі ў Міжземнамор'е.
- 20.07.2018 - 01:08 | Harrier
Больш 6 тысяч відаў птушак можна аднесці да т.зв. насякомаедных, яны жывуць ва ўсіх галоўных наземных экасістэмах. Каб падкрэсліць вялікую і фактычна глабальную экасістэмную ролю гэтых відаў, заолагі з універсітэту Базэля (Швайцарыя), універсітэту Юты (Солт-Лэйк сіці, ЗША), універсітэту Ілінойса (Чыкага) і ўніверсітэту Koç (Стамбул, Турцыя) зрабілі цікавыя падлікі.
- 13.07.2018 - 02:00 | HarrierМаштабны і комплексны праект па ачышчэнні Знешніх Гебрыдаў (Outer Hebrides) ад амерыканскай норкі (Neovison) Mustela vison) - інвазійнага і чужароднага віду звяроў – працягваўся апошнія 17 гадоў і нарэшце прызнаны паспяховым. З падрабязнымі каментарамі выступілі прадстаўнікі Scottish Natural Heritage (SNH) (Шатландыя, Вялікабрытанія).
- 11.07.2018 - 00:59 | Harrier
Каб станцыя кальцавання птушак “Сасновы бор” змагла працягваць працаваць у 2018-19 гг, на закупку сетак для адлову птушак і калец неабходна сабраць 2400 беларускіх рублёў. Як і куды можна пералічыць грошы, глядзіце на старонцы “Талакі”, прысвечанай гэтаму праекту тут: www.talaka.org/projects/2918/fund
А ніжэй што і як мы робім, чаго ўжо дасягнулі і на што будуць патрачаны вашыя грошы.
- 08.07.2018 - 18:43 | Harrier
Глабальнае пацяпленне і яго эфекты для птушак Арктыкі могуць быць вельмі нечаканымі. Jeroen Reneerkens з універсітэту Гронінгена (Нідэрланды) пачаў вывучаць гняздуючую папуляцыю пясчанак (Calidris alba) на Грэнландыі з 2003 году. Кожнае лета ён цяпер праводзіць на паўночным усходзе гэтага вялізарнага данскага вострава на даследчай станцыі Zackenberg, на якой адсочваюцца розныя біятычныя і абіятычныя фактары. Што даследчык убачыў там сёлета, ён распавядае ніжэй.
- 06.07.2018 - 02:04 | HarrierУ самым пачатку ліпеня адбылася неверагодна важная падзея для захавання трапічных дажджавых лясоў - у Калумбіі нацыянальны парк Serranía de Chiribiquete быў афіцыйна павялічаны да 4.300.000 гектар! Такім чынам, ён стаў самай вялікай ахоўваемай тэрыторыяй падобнага тыпу ў Свеце і ў дадатак атрымаў статус як Сусветная спадчына (UNESCO World Heritage) у прызнанне яго "вялізарнага ўніверсальнага значэння" для прыроды і людзей.
- 05.07.2018 - 16:57 | HarrierСучасныя тэхналогіі кіно дазваляюць стварыць амаль любую "рэальнасць", аднак не ўсе рэжысёры карыстаюцца з гэтага. Французская федэрацыя прыроды і прыродаахоўных арганізацый і France Nature Environnement (FNE) падрыхтавалі афіцыйную судовую позву да рэжысёра Ніколя Ванье (Nicolas Vanier) з-за стратаў, якія панесла калонія чырвоных фламінга (Phoenicopterus roseus) пад час здымкаў фільма яго камандай.
- 02.07.2018 - 23:35 | Harrier
З самага пачатку масавага выкарыстання ветра для выпрацоўкі электраэнергіі з дапамогай ветракоў, на іх гінуць і птушкі, і кажаны. Зразумела, што колькасць забітых птушак моцна залежыць ад месцазнаходжання фермы або асобнага ветрака. Але для такіх вялікіх і доўгажывучых птушак, як арлы і арланы, гібель нават адной асобіны можа негатыўна ўздзейнічаць на лакальную папуляцыю. Таму аўтаматычная сістэма, якая магла б без умяшальніцтва чалавека выключаць ветрак пры небяспечным набліжэнні птушак да яе, магла б захаваць шмат птушыных жыццяў. І вось яе прататып створаны і прайшоў паспяховыя выпрабаванні.
- 01.07.2018 - 00:42 | HarrierПаводле ацэнак навукоўцаў, кожны пяты від птушак на Свеце здзяйсняе сезонныя міграцыі. І хаця кожную птушыную міграцыю можна апісваць як адзін з важнейшых этапаў іх жыцця і эпічную падзею, нижэй падборка сямі "самых-самых" прыкладаў.
- 29.06.2018 - 18:08 | HarrierКаманда даследчыкаў з універсітэту Мантаны (ЗША) знайшла, што птушаняты і іх бацькі павінны дамаўляцца нейкім чынам пра час, калі першыя павінны пакінуць сваё гняздо. У публікацыі, якая з'явілася ў навуковым часопісе Science Advances, навукоўцы апісваюць як гэта адбываецца ў розных групах птушак.
- 27.06.2018 - 13:51 | HarrierПара крыклівых зуйкоў (Charadrius vociferus), якая выбрала сваім месцам гнездавання адзін з паркаў Аттавы, ставіць пад пагрозу планаванае там правядзенне аднаго з найбуйнейшых музычных фестываляў пад назвай Bluesfest.
- 26.06.2018 - 00:02 | HarrierЗнакаміты рукапіс з сярэдзіны ХІІІ стагоддзя нядаўна дазволіў новым яго даследчыкам зрабіць чарговае адкрыццё - у ім былі знойдзены ажно 4 арыгінальныя малюнкі жоўтачубага аўстралійскага какаду (Cacatua sulphurea)!
КАМЕНТАРЫ