Новы від бюльбюляў апісаны з Барнэа

Крыптычны новы від бюльбюляў, які раней лічыўся толькі морфай поліморфнага віду, цяпер апісаны як новы для навукі від.

Вяршкова-брухі бюльбюль Cream-vented Bulbul Pycnonotus simplex данядаўна лічыўся відам, у якога ёсць як мінімум дзве асноўныя морфы: адна з радужкай чырвонага, другая – белага (вяршкова-жоўтага) колеру. Тым не менш, параўнанне мітахандрыяльных ДНК паказала, што дзве гэтыя морфы нават не самыя блізкія “крэўныя” і новы для навукі від “хаваўся” сярод ужо вядомага.

Белавокія птушкі аказаліся бліжэй да попельна-грудых бюльбюляў Ashy-fronted Bulbul (Pycnonotus cinereifrons), якія з’яўляюцца эндэмікамі вострава Palawan у паўднёва-заходніх Філіпінах. Тады як чырвонавокія бюльбюлі аказаліся бліжэй да белавокіх птушак вяршкова-брухіх бюльбюляў з Таі-Малайскага паўвострава. Параўнанне мітДНК паказала, што чырвонавокія бюльбюлі з Барнэа адрозніваюцца 14% паслядоўнасці ад белавокіх бюльбюляў, а з белавокімі птушкамі з Таі-Малай паўвострава іх адрознівае толькі 4% паслядоўнасці мітДНК.

Такім чынам, новаапісаны від, які атрымаў назву вяршковавокі бюльбюль Cream-eyed Bulbul Pycnonotus pseudosimplex, быў апісаны па некалькіх скурках птушак, якія былі здабытыя на вялікай тэрыторыі на поўначы Барнэа. Акрамя яўнага адрознення ў колеры вачэй, гэтыя птушкі таксама маюць больш жоўтага адцення на горле і жываце, што стварае большы кантраст паміж бакамі цела і груддзю.

Абодва віды жывуць сімпатрычна (сустракаюцца на той самай тэрыторыі) і нават у тых самых спелых лясах – унутры іх і па апушках. Хутчэй за ўсё, новаапісаны від больш рэдкі і больш патрабавальны да якасці месцапражыванняў, чым раней апісаны від-двайнік.

 Крыніца:

Shakya, S B, Lim, H C, Moyle, R G, Rahman, M A, Lakim, M, and Sheldon, F H. 2019. A cryptic new species of bulbul from BorneoBulletin of the British Ornithologists' Club, 139(1):46-55 (2019). DOI: https://doi.org/10.25226/bboc.v139i1.2019.a3

Паводле www.birdguides.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

З левага боку (А) новаапісаны белавокі бюльбюль Pycnonotus pseudosimplex, з правага (В) – від-двайнік – чырвонавокая морфа вяршковабрухага бюльбюля Pycnonotus simplex з Барнэа.

 

 

На гэтую тэму:

Другі новы для навукі від птушак апісаны за год на невялікім востраве

Новы, эндэмічны від птушак апісаны ў Новай Зеландыі

Новы для навукі від калібры адразу трапіў у катэгорыю крытычна пагражаемых

У Гімалаях апісаны адразу два новыя віды птушак і чакаецца апісанне трэцяга

Вылучаны новы від крычак

У інданезійскай частцы Новай Гвінеі апісаны новы від райскай птушкі