Навукоўцы і ахоўнікі прыроды прапанавалі вылучыць новы від крычак. Каралеўская крычка (Thalasseus maximus) дагэтуль лічылася політыпічным відам і вылучаліся два яе падвіды: намінальны maximus (распаўсюджаны на абодвух Амерыках) і albididorsalis (які жыве ў некаторых частках Заходняй Афрыкі). Аднак як мінімум апошнія дзесяцігоддзі навукоўцы і практычныя ахоўнікі з Гамбіі лічылі, што заходнеафрыканскі падвід заслугўвае на паўнапраўны відавы статус.
Каманда навукоўцаў з універсітэту ў Aberdeen (Шатландыя) разам з калегамі з Universities of Montpellier and Hull (Францыя), дэпартаментам ппыроды Гамбіі секвеніравалі ДНК з пер’я крычак з Маўрытаніі і Tanji Bird Reserve у Гамбіі. Дзякуючы гэіаму можна параўнаць паслядоўнасці генома з любымі іншымі геномамі птушак, што і было зроблена з іншымі відамі крычак.
Даследаванне, апублікаванае на старонках навуковага часопіса Biological Journal of the Linnean Society, паказала, што бліжэйшым крэўным заходнеафрыканскай каралеўскай крычкі не ёсць амерыканская каралеўская крычка, а малая чубатая крычка (Thalasseus bengalensis, syn. Sterna bengalensis), распаўсюджаная ў тропіках Індыйскага і Ціхага акіянаў і ў Чырвоным моры.
‘Доўгі час амерыканская і заходнеафрыканская каралеўскія крычкі лічыліся адным відам”- кажа праф. Марцін Коллінсан (Prof. Martin Collinson) з універсітэту Aberdeen. “Яны выглядаюць вельмі падобна знешне, толькі амерыканская ў сярэднім троху большая і дзюба яе больш чырвоная”.
Магчыма, гэта вынік канвергенцыі з-за падобнага ладу больш, чым блізкае радство.
Адкрыццё мае наўпроставае следства для лепшай аховы новага віду, бо яго месцам гнездавання на марскіх узбярэжжах пагражаюць кліматычныя змены і развіццё інфраструктуры чалавекам.
Цяпер перашчарговая задача – падрыхтаваць зварот у міжнародныя прыродаахоўныя арніганізацыі для пераацэнкі статусу новага віду.
Паводле www.britishbirds.co.uk падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
Здымак www.sasscer.files.wordpress.com
На гэтую тэму:
У Гімалаях апісаны адразу два новыя віды птушак і чакаецца апісанне трэцяга
На прыканцы мінулага году ў Бразіліі апісаны новы від птушак
Новы від цвыркуна апісаны ў Кітаі
НОВЫ ВІД ПТУШАК, ЯКІ МІМІКРЫРУЕ ПАД ЎЖО ВЯДОМЫ, АПІСАНЫ Ў БРАЗІЛІІ
СЕНСАЦЫЯ – У АМАЗОНІІ ЗНОЙДЗЕНЫ 15 НОВЫХ ВІДАЎ ПТУШАК!
Створана “Дрэва жыцця” для ўсіх відаў птушак
АПІСАНЫ НОВЫ ВІД ПТУШАК – АМАНСКАЯ САВА
НОВЫ ВІД ПТУШАК АПІСАНЫ НА ФІЛІПІНСКІХ АСТРАВАХ
НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ … Ў СТАЛІЦЫ КАМБОДЖЫ !
Новы від птушак апісаны ў Перу
Новыя віды соваў адкрытыя на Філіпінах
Новы від птушак адкрыты на Барнэа
НОВЫ ВІД ПТУШАК АДКРЫТЫ Ў ЛАОСЕ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ