Дзюбы тупікаў свецяцца пад УФ промнямі

Тупікі (Fratercula arctica), якія і так выглядаюць вельмі харызматычна, аказваецца маюць яшчэ адну ўнікальную рысу: іх дзюбы маюць спецыяльныя ўчасткі, якія свецяцца ярка-блакітным святлом пад ультра-фіялетавымі промнямі. І хаця гэта можа быць добрым сігналам да выбару партнёра пад час размнажэння, навукоўцы да канца не разабраліся наколькі гэта важна для птушак і чаму.

Як часам бывае, адкрыццё было зроблена выпадкова. Джэммі Данінг (Jamie Dunning), арнітолаг з універсітэту Salford (Вялікабрытанія) займаўся вывучэннем дыстракцыі ў горных чачотак, і, як часам робяць многія навукоўцы, вырашыў праверыць і іншыя віды.

 Я добра вядомы іншым тым, што прымаю розных мёртвых птушак” – сказаў Данінг. Таму ў яго маразілцы было поўна ад трупаў розных відаў. Ён вырашыў праверыць усе з іх, асвятляючы УФ-промнямі. На некаторых відах атрымалася заўважыць невялікую флюарысцэнцыю, аднак толькі дзюба тупіка свяцілася, як навагодняя елка!

 

Даследчык адразу падзяліўся цікавым назіраннем праз Twitter, і навіна пачала пашырацца сярод навукоўцаў. Праз нейкі час Тоні Дайманд (Tony Diamond), біёлаг з Канады, звязаўся з Данінгам і сказаў, што ён бачыў гэты фенамен яшчэ ў 2010 годзе. Данінг запрасіў яго да супрацоўніцтва і ўжо як каманда, яны вырашылі праверыць дзюбы жывых тупікаў.

Найперш даследчыкі вырашылі забяспечыць бяспеку птушак, таму што аблучэнне вачэй жывых асобін УФ можа быць небяспечна для іх. І ва ўніверсітэце Лондана стварылі адмысловыя акуляры, якія павінны былі абараніць вочы тупікаў.

Пасля гэтага, біхэвіяральны эколаг Дэніэль Хэнлі (Daniel Hanley), з New York’s Long Island University, здолеў з дапамогай гэтых акуляраў памераць інтэнсіўнасць свячэння дзюбаў трох жывых тупікаў на востраве Petit Manin ля ўзбярэжжа Maine. У кожнай з птушак дзюба свяцілася!

Крэўныя тупікоў з поўначы Ціхага акіяна, вялікія канюгі  (Aethia cristatella), у мінулым годзе былі знойдзеныя з падобным эфектам на дзюбах. Таму гэтае адкрыццё не вельмі здзівіла навукоўцаў.

Усе сучасныя тэорыі звязваюць люмінесцэнцыю дзюбаў – і не толькі тупікаў - з размнажэннем. Яно ўзнікае толькі на сезон гнездавання, каліі ў самцоў, і ў самак вырастаюць каляровыя пласцінкі на дзюбе, аднак пасля сезону размнажэння яны знікаюць. Таму падобныя каляровыя і яркія сігналы могуць сведчыць здалёк пра гатоўнасць да размнажэння і дапамагаюць у рытуале выбара і ўтварэння пары. Аднак тое, што прыцягвае ўвагу, можа выкарыстоўвацца і ў іншы спосаб – напрыклад, служыць сігналам птушкам з-па за пары пра занятасць тэрыторыі або партнёра. Яшчэ адна гіпотэза, якая патрабуе пацверджання – магчыма, што яркія ўчасткі дзюбы дарослых птушак дапамагаюць іх птушанятам пад час кармлення.

Тым не менш, цяпер від афіцыйна можа быць далучаны да групы тых птушак, якія бачаць у УФ дыяпазоне.

 

Крыніца:

Jamie Dunning  et al. Photoluminescence in the bill of the Atlantic Puffin Fratercula arctica. Bird study 65 (4) - 2018 570-573 | Published online: 27 Jan 2019 https://doi.org/10.1080/00063657.2018.1563771

Паводле www.iflscience.com (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Белыя совы сігналяць суродзічам сваёй белізной

БАКЛАНЫ ДОБРА ЧУЮЦЬ ГУКІ ПАД ВАДОЙ. І НЕ ТОЛЬКІ ЯНЫ?

Чубатыя асаеды знаходзяць ежу і па яе паху + VIDEO

ГРЫФ-ІНДЗЕЙКА – САМЫ АДЧУВАЛЬНЫ ДА ПАХАЎ ВІД СУЧАСНЫХ ПТУШАК?