Бакланы добра чуюць гукі пад вадой. І не толькі яны?

Упершыню даследчыкам атрымалася паказаць, што як мінімум адзін від водных птушак чуе гукі пад вадой. Гэта адкрывае не толькі новыя магчымасці па разуменню паводзін такіх птушак пад час падводных паляванняў, але і дазваляе нелетальнымі метадамі перашкаджаць рыбаядным птушкам паляваць, напрыклад, на рыбгасах. Параўнальна даўно вядома пра выкарыстанне слыху воднымі жывёламі: рыбамі, амфібіямі, воднымі звярамі ды прадстаўнікамі іншых таксонаў. але для птушак на прыкладзе вялікага баклана (Phalocrоcorax carbo) гэта атрымалася зрабіць упершыню.

Паводле арнітолагаў з універсітэту Паўднёвай Даніі (University of Southern Denmark (SDU)), зробленае імі адкрыццё мае вялікі біялагічны сэнс, бо менавіта пад вадой жывуць рыбы, на якіх палююць бакланы.

Прыкладна кожны 12 з усіх відаў птушак – а гэта каля 800 відаў – рэгулярна палюе пад вадой. Таму лагічна меркаваць, што як мінімум некаторыя з іх – калі не ўсе – таксама чуюць гукі пад вадой.

Каманда данскіх навукоўцаў у складзе Kirstin Anderson Hansen, Alyssa Maxwell, Ursula Siebert, Ole Næsbye Larsen і Magnus’а Wahlberg’а з біялагічнага факультэту University of Southern Denmark на базе марской біястанцыі у г. Kerteminde правяла доследы з ручным вялікім бакланам па мянушцы Loke.

"Cлых пад вадой мусіць быць вельмі важны для бакланаў. Ён дапамагае злавіць здабычу нават у непразрыстай вадзе і ў арктычных водах калі там можа быць палярная ноч.” – сказала Кірсцін Хэнсэн, адна з даследчыкаў.

Аказалася, што здольнасці баклана чуць гукі пад вадой параўнальныя здольнасцям цюленяў або зубатых кітоў. Loke чуў гукі пад паверхняй вады частатой ад 1 да 4 kHz, і менавіта ў гэтым дыяпазоне “гучаць” яго асноўныя віды-ахвяры рыб.

Цяпер на чарзе навукоўцаў з Даніі новыя віды марскіх птушак, такіх як кайры і тупікі, якія таксама палююць на рыбу і марскіх безхрыбетных пад вадой.

Крыніца:

Kirstin Anderson Hansen et al (2017) Great cormorants (Phalacrocorax carbo) can detect auditory cues while diving, The Science of Nature. DOI: 10.1007/s00114-017-1467-3

 

Паводле www.rarebirdalert.co.uk (тэкст і здымак) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі

 

 

На гэтую тэму:

Чубатыя асаеды знаходзяць ежу і па яе паху + VIDEO

Асабовасць марскіх птушак ўздзейнічае на ўсё іх жыццё

Марскія віды птушак у вялікіх клопатах

Як чайкі сталуюцца ў качак + VIDEO

Вялікі Баклан птушка 2010 года ў Германіі і Аўстрыі