Кожны здымак у галерэі нашага сайту з'яўляецца ўласнасцю аўтара, які яго размясціў (калі не ўказана іншае). Для камерцыйнага выкарыстання любога здымка або яго часткі неабходны пісьмовы дазвол аўтара.
Пры некамерцыйным выкарыстанні спасылка на аўтара і сайт абавязковыя. Звяртайцеся да рэдактара:dz.vincheuski@gmail.com па ўсіх пытаннях
Пры выкарыстанні здымкаў у сацсетках, забаронена размяшчаць больш аднаго здымка з фотасерыі на пост, таксама абавязковы надпіс "больш здымкаў тут:" і далей канкрэтны адрас на знаходжанне фота-серыі на сайце.

All these pictures are copyrighted by the authors. Please respect the time and effort spent in shooting them.
If you have any questions or comments, please let us know: dz.vincheuski@gmail.com

Рачныя крычкі: Дачакалася

рачная крычка

Амаль штодня праводжу ад паўгадзіны да гадзіны ў вусці Гараднічанкі. І часта назіраю там рачных крычак (Sterna hirundo), якія не толькі пралятаюць уніз і ўверх па плыні Нёмана ў пошуках рыбы, але і прызямляюцца на камяні, якія выступаюць з вады. Не вельмі зразумела, чаму некаторыя птушкі адпачываюць там па некалькі хвілін, чысцяць пер'е і нават купаюцца, а потым ляцяць далей, а іншыя сядзяць нашмат больш працяглы час, часам нават удвух і паводле іх выгляду, чакаюць.

Па паводзінах гэтыя другія хутчэй за ўсё самкі, якія крыкамі вітаюць партнёраў калі тыя пралятаюць побач і нават апускаюць уніз паўраскрытыя крылы і падымаюць дагары хвост.  І вось у адзін дзень з моцным ветрам адной з такіх самак прыйшлося чакаць больш гадзіны, пакуль самец здолеў злавіць і прынесці ёй рыбку. З-за таго, што яна была амаль адразу праглочана, а не аднесена некуды птушанятам, я думаю,  што самкі гэтыя прынамсі ў гэтым сезоне або не размнажаліся, або на нейкай стадыі страцілі яйкі або патомства, а самцы па нейкай прычыне - спадзяваюцца на паўторную спробу? - працягваюць іх карміць.

Нёман у Гродна, 30-06-2025

Аўтар - Дзьмітры Вінчэўскі