Роўна 200 гадоў таму, 1 сакавіка 1819 г. у маёнтку Jabłonna пад Люблінам нарадзіўся Уладзіслаў Тачаноўскі (Władysław Taczanowski), які стаў арнітолагам-самавукам з усясветнай славай і які, воляй лёсу, быў моцна звязаны і з нашымі арнітолагамі і заолагамі.
Першым, хто вучыў Уладзіслава любіць родную прыроду, стаў яго бацька, Казімеж Тачаноўскі, былы афіцэр напалеонаўскага войска. А каб гэты агеньчык цікавасці ў школьніка не згас, сачыў і падтрымліваў яго ксёндз Валенты Бараноўскі (ks. Walenty Baranowski). Пра яго ролю ў сваім жыцці сам У.Тачаноўскі напісаў так: „Шаноўны той сябар, былы настаўнік натуральнай гісторыі ў школе піяраў, убачыўшы маё замілаванне да гэтага прадмету, заахвоціў мяне галоўным чынам заставацца ў аднойчы абранай прафесіі. І яму кірункам гэтым, якім пайшоў, я абавязаны”.
Сябар Тачаноўскага, Казімеж Странчыньскі (Kaźіmierz Stronczyński), успамінаў пра яго так: „Пакінуў дом і сямейны маёнтак і без жадання любой з таго боку дапамогі, меў толькі нешта ў торбе і паляўнічую стрэльбу, цалкам прысвяціў сябе даследаванню роднай прыроды”. І дадаваў: „Тачаноўскі ў лапцях і сялянскай вопратцы, з кавалкам хлеба і галоўкай часныку ў торбе, цэлымі днямі без даху над галавой і цёплай ежы, шукаў гнёзды ў лесе і чакаў на падлятаючых птушак, альбо хадзіў па балотах, абшукваючы купіну за купінай”. “Пасля вяртання дахаты, падаў на ложак як забіты, а застаўлены яму абед толькі раніцай на сняданак з’ядаў”.
Дзякуючы несамавітай працаздольнасці і вялікаму колу знаёмых і сяброў, Тачаноўскі заставіў пасля сябе мноства навуковых артыкулаў і кніг па арніталогіі, напісаных польскай, расійскай, французкай і гішпанскай. Найбольш знакамітыя з іх гэта “Арнітафауна Усходняй Сібіры”, “Арніталогія Перу” і дапісаная па просьбе сына Канстанціна Тызенгаўза “Аалогія польскіх птушак”, якая выйшла ў суаўтарстве з ім. Аднак найбольш вядомай і дагэтуль шырока цытаванай яго работай ёсць “Птушкі краіны” („Ptaki krajowe”), якія ў 2012 годзе былі выдадзены Люблінскім арніталагічным таварыствам у выглядзе рэпрынта^
Бенедыкт Дыбоўскі, знакаміты даследчык Байкала і Сібіры, які з дапамогай Тачаноўскага апісаў сотні новых відаў, у тым ліку птушак, наступным чынам успамінаў пра яго: „Адзін з самых знакамітых еўрапейскіх арнітолагаў і адзін з самых працавітых захавальнікаў калекцый заалагічных кабінетаў на Свеце, а разам з тым гарачы патрыёт і вельмі чэсны чалавек, поўны непараўнальнай арыгінальнасці.”
Памёр Уладзіслаў Тачаноўскі 17 студзеня 1890 году і быў пахаваны на могілках Powązkі ў Варшаве.
Паводле Krzysztof Wojciechowski (тэкст і здымкі) падрыхтаваў Дзьмітры Вінчэўскі
На гэтую тэму:
МАНАХ, ЯКІ ВУЧЫЎ ЛЮБІЦЬ І ВЕДАЦЬ ПРЫРОДУ. ДА 250-ЦІ ГОДДЗЯ СТАНІСЛАВА БАНІФАЦЫЯ ЮНДЗІЛА (1761 – 1847)
КАНСТАНЦІН ТЫЗЕНГАЎЗ (1786-1853) – ПАТРЫЁТ І ЗАСНАВАЛЬНІК БЕЛАРУСКАЙ АРНІТАЛОГІІ
Бенедикт Дыбовский (1833–1930): нелегкий путь в науке
КОНСТАНТИН ЕЛЬСКИЙ – ИССЛЕДОВАТЕЛЬ ФАУНЫ ЮЖНОЙ АМЕРИКИ
Самая знакамітая кніга Ўладзіслава Тачаноўскага даступная он-лайн!
Птушка Перу, якая магла стаць “самай беларускай” + VIDEO
ВЛАДИМИР АФАНАСЬЕВИЧ ДАЦКЕВИЧ (1927-2010): ИЗВЕСТНЫЕ И НЕИЗВЕСТНЫЕ СТРАНИЦЫ БИОГРАФИИ ОРНИТОЛОГА ИЗ БЕЛОВЕЖСКОЙ ПУЩИ
- Увайдзіце ці зарэгіструйцеся каб пакідаць каментары.
КАМЕНТАРЫ